28.09.2020
Вадзім Паўлавіч Шпетны – настаўнік ад Бога. На такіх трымаецца школа. Да вяршынь педагагічнага майстэрства ён ішоў не адзін год. На шляху прафесійнага станаўлення былі і непахісная ўпэўненасць у сабе, і хваляванні, і радасць перамог, і горыч расчараванняў, і ўзлёты, і невялікія падзенні. Гэта адначасова і засмучала, і надавала сілы працаваць лепш, стымулявала да творчасці і падштурхоўвала да няспыннага руху наперад.
В.П.Шпетны – асоба, вядомая не толькі на Маларытчыне і Брэстчыне, але і ва ўсёй Беларусі. Ён – пераможца Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года – 2001”, выдатнік адукацыі Беларусі. Завочна скончыў аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. На працягу 2009 – 2018 гадоў працаваў намеснікам старшыні Маларыцкага райвыканкама па пытаннях сацыяльна-культурнага комплексу, інфармацыйнай работы і сувязях з грамадскасцю. Тройчы выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад Маларыцкай выбарчай акругі.
Подробнее..
26.08.2020
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Віктараўна Саўчук з гімназіі № 2 Пінска штодзённай працай даказвае, што педагогіка можа быць любімай справай на ўсё жыццё. Нездарма яна стала адной з пераможцаў абласнога этапу сёлетняга Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года”.
- Калі пачынала свой прафесійны шлях, дзеці вельмі хацелі са мной сябраваць, называючы важатай Оляй. Мінулі 20 гадоў. Сёння яны называюць мяне Вольгай Віктараўнай і прыводзяць сябраваць са мной ужо сваіх дзяцей. Калі вы цікавыя ім у 20 гадоў – гэта натуральна, а калі ў 30, 40 і далей – значыць, вы на сваім месцы, - гаворыць В.В.Саўчук.
За 20 гадоў работы настаўніца, выпускніца філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна, шмат разоў гаварыла сваім вучням “Добрай раніцы, сядайце!”. Тры з паловай тысячы раніц былі па-сапраўднаму добрымі і шчодрымі на цікавыя і карысныя справы. Вольга Віктараўна ведае, як зрабіць заняткі запамінальнымі. На дапамогу прыходзяць урокі-праекты, інсцэніроўкі, гульні, сустрэчы з людзьмі, аўкцыёны, лабараторыі, КВЗ, творчыя майстэрні, спаборніцтвы, канферэнцыі… Усіх сакрэтаў не злічыць!
Подробнее..
26.08.2020
У дзяцінстве Вольга Генадзьеўна Данілюк марыла аб розных прафесіях, але не ўяўляла, што выбера ўрэшце тую, якая сярод сучаснай моладзі карыстаецца не вельмі вялікай папулярнасцю. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Жабінцы дзяўчына паступіла на псіхолага-педагагічны факультэт БрДУ імя А.С.Пушкіна, дзе атрымала спецыяльнасць настаўніцы выяўленчага мастацтва, чарчэння і народных мастацкіх рамёстваў, педагога-мастака.
Творчыя здольнасці будучай мастачкі былі заўважаны яшчэ ў 1 класе на ўроках выяўленчага мастацтва. Мастацкія работы вучаніцы часта ўдзельнічалі ў школьных і раённых выставах, адзначаліся рознымі ўзнагародамі.
- Любоў да творчасці ў мяне ад бацькоў, - прызнаецца Вольга Генадзьеўна. – Тата заўсёды штосьці майстраваў, займаўся чаканкай, разьбой па дрэве, маляваў. Гэтаму ён навучыўся ў свайго таты. Мая бабуля па маці таксама была цудоўнай майстрыхай: выдатна шыла, ткала, вышывала. Назіраючы за гэтым з дзяцінства, я сама цягнулася да творчасці. У выніку творчасць стала маім ладам жыцця.
Подробнее..
24.07.2020
У кожнага чалавека сваё разуменне жыццёвай паспяховасці. Адны бачаць яе ў творчасці, другія – у сям'і, трэція – у прафесіі, чацвёртыя – у дабрабыце. Юрый Уладзіміравіч Асінчанка лічыць, што дасягнуў у жыцці поспеху, які зрабіў яго неверагодна шчаслівым чалавекам.
Ён нарадзіўся і вырас у той час, калі многія школьнікі марылі стаць касманаўтамі ці навуковымі даследчыкамі Сусвету. Гэтую дзіцячую мару будучы педагог пранёс праз усё жыццё. Многія выхаванцы тагачаснай Брэсцкай абласной станцыі юных тэхнікаў, сярод якіх быў і наш герой, сталі лётчыкамі і авіяцыйнымі інжынерамі. Але былі і тыя, хто пайшоў па слядах сваіх педагогаў. Адзін з іх – Ю.У.Асінчанка. Дзякуючы такім таленавітым педагогам, Брэсцкая абласная станцыя юных тэхнікаў доўгі час заставалася адной з лепшых устаноў у краіне.
Подробнее..
09.07.2020
Аляксандр Вітальевіч Кавалеўскі ў маладым узросце ўзначаліў Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства. Дзейнасць дырэктара не абмяжоўваецца толькі кіраўніцкімі абавязкамі. Яго клуб аматараў гісторыі Айчыны “Кліа” з задавальненнем наведваюць падлеткі. А інакш і быць не можа. Аляксандр Вітальевіч – неардынарная асоба з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.
- Гісторыя падабалася з 5 класа, - расказвае А.В.Кавалеўскі. – Заўсёды з радасцю наведваў урокі. Актыўна ўдзельнічаў у раённых і абласных алімпіядах. Але пра педагогіку спачатку не думаў, хаця бабуля – настаўніца матэматыкі, а сястра – настаўніца хіміі і біялогіі. Планаваў працаваць у праваахоўных органах ці ў архіве. Але, дзякуючы настаўніцы гісторыі Валянціне Мікалаеўне Латыш, цікавасць да прадмета стала захапленнем. У старшых класах ужо дакладна ведаў, што буду паступаць на гістарычны факультэт. Выбраў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Пасля яго заканчэння з адзнакай быў накіраваны па размеркаванні выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў Смалявіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй, дзе адпрацаваў 3 гады. Ні разу не пашкавадаў, што выбраў настаўніцкую прафесію. Да сённяшняга часу ўспамінаю свайго вучня, які пад маім уплывам так захапіўся гісторыяй, што паступіў на спецыяльнасць “Архіўная справа” ў БДУ, куды калісьці хацеў паступаць я.
Подробнее..
08.06.2020
Настаўніка фізічнай культуры і здароўя Івана Аляксандравіча Лук’янчука адміністрацыя Маларыцкай раённай гімназіі характарызуе, як мэтанакіраванага і адказнага маладога педагога, які сур’ёзна адносіцца да даручэнняў і цалкам аддае сябе любімай справе. Ён з тых, каго прынята называць маладым і перспектыўным, бо ў яго ёсць для гэтага важныя якасці –жаданне працаваць і жыць прафесіяй. Нягледзячы на невялікі педагагічны стаж у некалькі месяцаў, педагог ужо здолеў захапіць вучняў, якія цягнуцца да маладога настаўніка, з нецярпеннем чакаюць урокі фізкультуры, з задавальненнем бягуць у спартыўную залу.
Подробнее..
29.04.2020
Да сённяшняга часу памятаю ўражанні ад першай сустрэчы з Анатолем Міхайлавічам Насковым, якая адбылася 15 гадоў назад: “З гэтым чалавекам можна мець справу. Не падвядзе”. Прыемна, што за доўгі час нашага знаёмства першае ўражанне толькі ўмацавалася. Гады чыноўніцкай работы зусім не змянілі яго асобу. “Чалавечны, прыстойны, прынцыповы, кампетэнтны, добразычлівы…” – часта чую гэтыя словы ў адрас А.М.Наскова ад педагогаў і кіраўнікоў школ Брэста.
- Ужо ў 12 гадоў дакладна ведаў, што звяжу далейшае жыццё з педагогікай і стану настаўнікам гісторыі, - гаворыць Анатоль Міхайлавіч. – На прафесійны выбар паўплывалі тагачасны дырэктар сярэдняй школы № 2 Бялыніч Магілёўскай вобласці, настаўнік гісторыі Пётр Максімавіч Кубараў, класныя кіраўнікі, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Раіса Васільеўна Серыкава і Таццяна Аляксееўна Тарароева і многія іншыя цікавыя і таленавітыя педагогі. Вельмі ўдзячны бацькам, якія падтрымалі мой выбар і заўсёды дапамагалі. Упэўненасць у яго правільнасці замацавалася ў гады навучання на гістарычным факультэце тагачаснага Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова.
Подробнее..