Образование в лицах

“Замужам” за біялогіяй

21.02.2019
Вольга Яўгенаўна Сітдзікава лічыць, што ў жыцці ёй пашанцавала і з прафесіяй, і з сям’ёй. Настаўніца біялогіі з гімназіі № 1 Брэста паспяхова рэалізавала сябе не толькі ў педагогіцы, але і ў ролі жонкі і маці для любімых мужа і дачкі. У гэтым, пэўна, і заключаецца чалавечае шчасце.
Любоў да расліннага і жывёльнага свету перадалася будучай настаўніцы ад бацькі, заўзятага аматара прыроды. “У доме заўсёды быў “звярынец”, - успамінае Вольга Яўгенаўна. – Падбіралі і выходжвалі з татам параненых галубоў, стрыжоў, вожыкаў, сабак і катоў, пасля чаго вярталі іх назад у прыроду ці аддавалі ў добрыя рукі”.
Подробнее..

Ні дня без кнігі

21.02.2019
У школьныя гады яна марыла стаць журналістам. Праўда, да таго часу, пакуль не з’явіліся педагогі, якія ўлюбілі ў свой прадмет і “заразілі” настаўніцкай прафесіяй. Гэта лішні раз пацвярджае старую ісціну: асабісты прыклад – лепшы прафарыентацыйны матыватар.
- Настаўніца біялогіі Яўгенія Іванаўна Цала і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Юлія Еўдакімаўна Кандрацюк з Балоцкай сярэдняй школы Кобрынскага раёна да сённяшняга часу з’яўляюцца прыкладамі сапраўдных педагогаў, якія ўмелі захапіць вучняў светам прыроды і мастацкай літаратуры, - расказвае намеснік загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Ніна Сцяпанаўна Дрык.
Подробнее..

Работа як хобі

21.02.2019
Гэтая сціплая і абаяльная жанчына не любіць выстаўляць напаказ шматлікія ўзнагароды, атрыманыя за 44 гады работы ў сістэме адукацыі: ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства адукацыі Беларусі, дзве прэміі спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, чатыры прэміі Брэсцкага аблвыканкама за работу па падрыхтоўцы пераможцаў алімпіяднага руху, медаль “За працоўныя заслугі”, нагрудны знак “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”… Заслужаная настаўніца Беларусі Людміла Мікалаеўна Амельянюк прызнаецца, што гэта заканамерны вынік штодзённай, мэтанакіраванай, адказнай, напружанай і карпатлівай работы, адданага служэння любімай прафесіі.
Подробнее..

З душою, чуйнай да дзяцей

20.02.2019
Маршрут “дом – работа” Г.Ф.Старожык ведае выдатна. Здаецца, што прайшла б яго з закрытымі вачыма. Да ясляў-сада № 5 Маларыты, дзе Галіна Фёдараўна працуе загадчыцай ужо 27 гадоў, адлегласць невялікая, таму амаль увесь свой вольны час, асабліва ў цёплую пару, жанчына праводзіць там.
- На рабоце, здаецца, і жыву, - усміхаецца Г.Ф.Старожык. – Дзіцячы сад для мяне як яшчэ адно любімае і роднае дзіця. Самае малое, але выпешчанае, таму такое дарагое і блізкае сэрцу. Яму і аддаю тое, што магу. Дзеці для мяне перш за ўсё. Дзеля іх трэба ахвяраваць сабой і сваім часам.
Подробнее..

На сваім месцы

20.02.2019
Гісторыя сучаснай адукацыі Камянеччыны непарыўна звязана з асобай Віктара Мікалаевіча Грыцука, а яго жыццё – з малой радзімай. Амаль 23 гады ён узначальвае сістэму адукацыі раёна. Сярод сённяшніх начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў Брэстчыны В.М.Грыцук з’яўляецца самым вопытным і аўтарытэтным.
Віктар Мікалаевіч пачаў педагагічную дзейнасць настаўнікам фізкультуры ў Рэчыцкай сярэдняй школе адразу пасля заканчэння школы. Адначасова працаваў слесарам сельскагаспадарчых машын у мясцовым калгасе. Пераканаўшыся ў прафесійным выбары, юнак праз год стаў студэнтам тагачаснага Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна. Атрымаўшы дыплом аб вышэйшай адукацыі, Віктар Мікалаевіч быў накіраваны настаўнікам фізікі ў Вайскоўскую сярэднюю школу.
Подробнее..

Настаўнік па прызванні

20.02.2019
Ужо ў дзяцінстве яна ведала, што стане педагогам. На прафесійны выбар паўплывалі цікавасць да настаўніцкай працы і любоў да англійскай мовы. Да сённяшняга часу яна з вялікай павагай успамінае школьных педагогаў, якія не толькі далі добрыя і трывалыя веды, але і паказалі правільны жыццёвы напрамак.
- Вельмі ўдзячна маці, якая выкладала матэматыку ў старшых класах маёй школы, і настаўніцы англійскай мовы Алене Іванаўне Лук’янёнак, якая з’яўляецца прыкладам высокага прафесіяналізму і арыенцірам у педагагічнай дзейнасці, - прызнаецца настаўніца англійскай мовы Вікторыя Антонаўна Бондар з сярэдняй школы № 2 Камянца. – Дзякуючы маці, з дзяцінства жыла ў чароўнай школьнай атмасферы, звязанай з праверкай сшыткаў і падрыхтоўкай да ўрокаў, а дзякуючы настаўніцы англійскай мовы, вызначылася з будучым профілем навучання.
Подробнее..

Паспяховая і шчаслівая

20.02.2019
За 40 гадоў працоўнай дзейнасці Кацярына Мікалаеўна Сіда прайшла шлях ад настаўніцы пачатковых класаў да намесніка начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. У прафесійным плане яна лічыць сябе паспяховым і шчаслівым чалавекам, дзякуючы мэтанакіраванасці, настойлівасці і ініцыятыўнасці. Гэтыя важныя для работы якасці дапамаглі стаць кандыдатам псіхалагічных навук і выдатнікам адукацыі Беларусі.
- Стаць настаўніцай марыла з дзяцінства, - прызнаецца Кацярына Мікалаеўна. – Асабліва прыцягвала работа з малодшымі школьнікамі. На прафесійны выбар паўплывала асоба настаўніцы рускай мовы і літаратуры Вяліка-Малешаўскай сярэдняй школы Столінскага раёна Героя Сацыялістычнай Працы Надзеі Іванаўны Кавалец. Жыццёвыя ўрокі гэтага таленавітага педагога памятаю да сённяшняга часу.
Подробнее..