Образование в лицах

Быць настаўнікам – значыць займацца любімай справай

20.02.2019
У настаўніцкую прафесію Васіля Мікалаевіча Каляду прывяла дзіцячая мара, сфарміраваная прыкладам школьных педагогаў. З вялікай павагай удзячны вучань згадвае першую настаўніцу Ганну Фёдараўну Шчурко з беларускамоўнага Сялецкага ясляў-сада – сярэдняй школы Бярозаўскага раёна, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Ніну Іванаўну Футаранскую і настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства Святлану Якімаўну Фамюк з сярэдняй школы № 3 Бярозы. Дзякуючы прафесіяналізму гэтых педагогаў, прызнаецца В.М.Каляда, любоў да роднай мовы і гісторыі ператварылася ў прафесійную неабходнасць.
- Цікавасць да настаўніцкай прафесіі і беларускай мовы ўзнікла яшчэ ў пачатковых класах, - гаворыць Васіль Мікалаевіч. – У старшых класах да ліку любімых прадметаў далучылася і гісторыя. Гэта прывяло на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, які дапамог атрымаць спецыяльнасць не толькі настаўніка беларускай мовы і літаратуры, але і гісторыі і грамадазнаўства. А з цягам часу і магістра філалагічных навук.
Подробнее..

Каб дзеці хацелі вучыцца

20.02.2019
Працоўны стаж настаўніцы рускай мовы і літаратуры Юліі Уладзіміраўны Баяроўскай з сярэдняй школы № 20 Баранавіч складае ўсяго 6 гадоў, але малады педагог ужо паспела перамагчы ў гарадскім этапе Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017” і некалькіх творчых конкурсах рознага ўзроўню. Гэтыя дасягненні заканамерныя, бо Юлія Уладзіміраўна лічыць, што для таго каб быць цікавым сучасным вучням, неабходна пастаянна самаўдасканальвацца, павышаць эрудыцыю, валодаць высокай культурай, адпавядаць запытам часу.
- Галоўная задача настаўніка – вучыць дзяцей вучыцца, - гаворыць Ю.У.Баяроўская. – Сённяшняму грамадству патрэбны высокаадукаваныя людзі, таму моладзь павінна не стаяць на месцы, а пастаянна развівацца і рабіць новыя адкрыцці. Жаданне вучыцца залежыць найперш ад асобы педагога. Што неабходна для таго, каб яно ўзнікла і замацавалася на ўсё жыццё? Быць прафесіяналам і шчыра любіць дзяцей.
Подробнее..

Выхоўвае праз навучанне

20.02.2019
Гісторыяй і грамадазнаўствам Надзея Галакціёнаўна Галушка захаплялася з дзяцінства. У школьныя гады будучы педагог вельмі любіла чытаць энцыклапедычныя даведнікі. Цікавасць да мінулага і аналізу грамадскіх працэсаў прывяла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога Н.Г.Галушка ўжо 42 гады застаецца вернай любімай прафесіі.
Большая частка працоўнай біяграфіі Надзеі Галакціёнаўны звязана з сярэдняй школай № 15 Брэста. У Брэсцкім абласным ліцэі імя П.М.Машэрава настаўніца працуе з 2008 года. За гады работы ў ім яна падрыхтавала 25 пераможцаў абласнога і заключнага этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўстве. Акрамя таго, выхаванцы педагога – паспяховыя ўдзельнікі Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці сярод школьнікаў і навукова-практычных канферэнцый рознага ўзроўню.
Подробнее..

Знаходзіць лепшае ў кожным вучні

20.02.2019
Наталля Мікалаеўна Сычэўская аддана не толькі педагагічнай прафесіі, але і адной установе адукацыі. З 1989 года настаўніца пачатковых класаў кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” працуе ў гімназіі № 4 Баранавіч, дзе сцвердзілася як адказны, неабыякавы і творчы спецыяліст.
- Да сённяшняга часу з вялікай удзячнасцю і павагай згадваю першую настаўніцу Валянціну Васільеўну Рыжыкаву, - гаворыць Н.М.Сычэўская. – У строгага і патрабавальнага педагога заўсёды было цікава на ўроках. Менавіта гэтая настаўніца заклала добрую аснову для выбару далейшага прафесійнага шляху. Акрамя таго, у сярэдняй школе № 6 (сённяшняя гімназія № 3) Баранавіч, дзе я вучылася, панаваў культ ведаў. У гэтай установе было сорамна дрэнна вучыцца. Многія педагогі з’яўляліся прыкладам адданага служэння любімай справе. Таму выбар настаўніцкай прафесіі быў заканамерным.
Подробнее..

Знайшла сябе ў школе

20.02.2019
Працаваць школьнай настаўніцай Ірына Анатольеўна Снігірэвіч не збіралася. Падчас вучобы дзяўчына марыла стаць спартыўным урачом ці псіхолагам, дзеля чаго займалася ў дыстанцыйнай школе факультэта псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але абставіны склаліся інакш.
- На прафесійны выбар паўплывала настаўніца біялогіі Лілія Генадзьеўна Кашча з тагачаснай сярэдняй школы № 6 Баранавіч (сённяшняя гімназія № 3), - расказвае І.А.Снігірэвіч. – Дзякуючы асобе таленавітага педагога біялогія была любімым прадметам у школе. Настаўніца не толькі захапляльна расказвала пра гэтую цікавую навуку, але і часта згадвала гады вучобы ў педагагічным інстытуце, напоўненыя адкрыццямі невядомага і загадкавага.
Подробнее..

Быць прыкладам для вучняў

20.02.2019
У школе ёй пашанцавала з педагогамі. Да сённяшняга часу яна згадвае многіх з іх з вялікай любоўю, павагай і цеплынёй. Кожны настаўнік быў для яе прыкладам. Такім жа прыкладам імкнецца стаць і яна для сваіх вучняў.
З Высокаўскай сярэдняй школай Камянецкага раёна ў настаўніцы пачатковых класаў Таццяны Васільеўны Ляшчук звязана ўсё жыццё. У гэтай установе адукацыі яна вучылася, а цяпер працуе ў ёй.
- Пасля заканчэння школы планавала стаць эканамістам, але намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Валянціна Міхайлаўна Уласюк, даведаўшыся пра гэта, адгаварыла: “Табе трэба працаваць з людзьмі, а не з лічбамі”, - расказвае Т.В.Ляшчук.
Подробнее..

Са здаровым авантурызмам

20.02.2019
Алена Рыгораўна Шумак лічыць, што настаўніцкую прафесію выбіраюць па ўзоры любімага педагога. Такім педагогам для сённяшняй гераіні нашай рубрыкі стала настаўніца рускай мовы і літаратуры Ніна Іванаўна Гардзяйчук, якая з’яўлялася прыкладам балансу строгасці, бязмежнай любові да дзяцей і прафесіяналізму. Умелае спалучэнне гэтых якасцей давала выдатныя вынікі і ў навучанні, і ў выхаванні.
- Педагогаў у сям’і не было, - гаворыць Алена Рыгораўна. – З шасцігадовага ўзросту любіла гуляць у настаўніцу, таму прафесію выбрала ўсвядомлена
Подробнее..