Образование в лицах

Калі навука – сэнс жыцця

20.02.2019
Іна Анатольеўна Швед марыла стаць педагогам з дзяцінства. Перад вачыма быў прыклад бацькоў – настаўніка хіміі і выкладчыка педагогікі. Спачатку дзяўчына хацела пайсці па іх слядах, але прыклад школьнай настаўніцы беларускай мовы і літаратуры аказаўся мацнейшым.
- Марыя Фёдараўна Кульбеда не толькі ўмела зацікавіць сваім прадметам, але і давала трывалыя веды, дзякуючы якім удалося лёгка паступіць на філалагічны факультэт тагачаснага Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна, - гаворыць Іна Анатольеўна.
Подробнее..

Ганарыцца тым, што робіш

20.02.2019
У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце шмат маладых выкладчыкаў, якія прыйшлі ў навуку дзякуючы бацькоўскаму прыкладу і ўласнай зацікаўленасці. Сярод іх – 33-гадовы дацэнт кафедры будаўнічых канструкцый будаўнічага факультэта кандыдат тэхнічных навук Андрэй Віктаравіч Тур.
- Дакладнымі навукамі цікаўлюся са школьных гадоў, - прызнаецца А.В.Тур. – Асабліва падабаецца матэматыка. З 5 класа ўдзельнічаў у алімпіядным руху і навукова-практычных канферэнцыях, актыўна займаўся даследчай дзейнасцю. Мае інтарэсы заўсёды заахвочвалі бацькі: маці – настаўніца матэматыкі, тата – доктар тэхнічных навук.
Подробнее..

Дапамагаць людзям

20.02.2019
Амаль 20 гадоў ён займаецца навукай, якая стала для яго не толькі любімай справай, але і сэнсам жыцця. У навуцы ён знайшоў сябе, а навука ў яго асобе – натхнёнага прафесіянала і нястомнага шукальніка новага.
- Сучасны навуковец павінен быць захопленым, эрудзіраваным, мэтанакіраваным і валявым чалавекам, які адчувае радасць і атрымлівае задавальненне ад сваёй захопленасці. Для дасягнення прафесійнага поспеху неабходна пастаянна вучыцца і працаваць, найперш над сабой, - лічыць дацэнт кафедры псіхалогіі псіхолага-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна кандыдат псіхалагічных навук Аляксей Віктаравіч Севярын.
Подробнее..

З эфектыўнай кіраўніцкай стратэгіяй

20.02.2019
Віктар Сцяпанавіч Нічыпарук прыйшоў у сістэму прафесійнай адукацыі 38 гадоў назад па… газетнай аб’яве і вельмі ўдзячны лёсу, што звярнуў на яе ўвагу, калі вярнуўся з арміі, бо змог рэалізаваць сябе ў жыцці як педагог і кіраўнік.
Выпускнік Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі прайшоў шлях ад майстра вытворчага навучання і намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце да дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. За 11 гадоў кіраўніцкай дзейнасці Віктар Сцяпанавіч разам з калектывам зрабіў яго сучаснай установай адукацыі, якая рыхтуе запатрабаваныя кадры не толькі для рэгіянальнага рынку працы. Дэвіз дырэктара: “Кіраваць – значыць весці іншых да поспеху”. У аснове эфектыўнай дзейнасці ліцэя – правільныя кіраўніцкія стратэгіі, апрабаваныя часам.
Подробнее..

На адной хвалі з вучнямі

20.02.2019
Канстанцін Уладзіміравіч Кавалевіч ніколі не марыў стаць настаўнікам. Педагагічную прафесію ён выбраў з рацыянальнай пазіцыі: хацелася мець гарантаванае працаўладкаванне. Пра покліч душы і прыклад школьных настаўнікаў гаворкі не было. Здаровы разлік. Таму нядзіўна, чаму, стаўшы настаўнікам, малады чалавек спачатку не ўспрымаў сябе сур’ёзна. Усведамленне прафесіі прыйшло толькі праз некалькі гадоў. Сёння Канстанцін Уладзіміравіч выразна адчувае, што школа – яго месца, якое ён пакідаць не збіраецца. За 8 гадоў педагагічнай работы малады настаўнік дасягнуў шмат і плануе дасягнуць яшчэ больш.
К.У.Кавалевіч з дзяцінства захапляўся дакладнымі навукамі, таму пасля школы паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БрДУ імя А.С.Пушкіна. З 2010 года працуе настаўнікам фізікі і інфарматыкі ў сярэдняй школе № 3 Бярозы. Вялікую дапамогу ў прафесійным станаўленні маладому педагогу аказалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Сяргееўна Нікалаева, тагачасны настаўнік інфарматыкі (сённяшні дырэктар сярэдняй школы вёскі Здзітава) Ігар Рыгоравіч Піліпчук і дырэктар школы Алена Міхайлаўна Саковіч, якія адразу ўбачылі ў маладым спецыялісце добры патэнцыял і заўсёды падштурхоўвалі да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці і розных конкурсах.
Подробнее..

У бясконцым пошуку невядомага

14.02.2019
У 25 гадоў ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 35 – доктарскую, а ў 44 стаў членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Максім Альбертавіч Багдасараў гаворыць, што гэта вынік мэтанакіраванай, напружанай і карпатлівай працы, падмацаванай унутранай патрэбай у атрыманні новых ведаў і пастаянным самаразвіцці.
- Навучыўся чытаць у тры гады, - прызнаецца М.А.Багдасараў. – Дамашняя бібліятэка была даволі вялікая, таму чытаў вельмі шмат. Змалку глядзеў навукова-папулярныя тэлеперадачы “Клуб падарожнікаў”, “У свеце жывёл” і “Відавочнае-неверагоднае”, якія моцна ўплывалі на цікавасць да прыродазнаўства. Вялікую ролю ў гэтым адыгрываў і бацька – кандыдат геолага-мінералагічных навук, прафесар тагачаснага Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна.
Подробнее..

З карысцю для чалавечага здароўя

14.02.2019
Сфера навуковых інтарэсаў Святланы Уладзіміраўны Арцёменка сфарміравалася яшчэ ў студэнцкія гады, дзякуючы загадчыку кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ, доктару тэхнічных навук, прафесару Уладзіміру Адамавічу Галаўко, які падахвоціў здольную дзяўчыну да праграмавання штучных нейронных сетак.
- Спачатку гэтая тэма мела тэарэтычны характар і тычылася пераважна распрацоўкі пэўных алгарытмаў, але пасля знаёмства з прафесарам кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі доктарам медыцынскіх навук Віктарам Уладзіміравічам Еўсцігнеевым навуковая дзейнасць набыла практычную накіраванасць, - расказвае дацэнт кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ кандыдат тэхнічных навук Святлана Арцёменка, якая летась абараніла дысертацыю, прысвечаную нейрасеткавым алгарытмам апрацоўкі электраэнцэфалаграм для дыягностыкі эпілепсіі.
Подробнее..