Образование в лицах

Працаваць з задавальненнем

21.10.2019
Думаю, не памылюся, калі скажу, што работу любога кіраўніка лепш за ўсё характарызуюць словы падначаленых “нам пашанцавала з дырэктарам”, якія з’яўляюцца своеасаблівым пацвярджэннем прафесійнай і маральнай вартасці чалавека. Народную любоў і павагу заслужыць вельмі цяжка. Далёка не кожны кіраўнік можа пахваліцца гэтым. З дырэктарам Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа Анатолем Міхайлавічам Шлепаковым пашанцавала не толькі педагогам і навучэнцам, але і ўсёй адукацыйнай галіне. І гэта вельмі радуе, бо ён спачатку зусім не планаваў займацца педагогікай, якой урэшце аддаў 46 гадоў цікавага і незабыўнага жыцця.
А.М.Шлепакоў родам з Гомельшчыны. Пасля заканчэння тагачаснага Брэсцкага тэхнічнага вучылішча № 1 радыётэхнікі застаўся ў ім працаваць майстрам вытворчага навучання. У свой час скончыў Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум і Брэсцкі дзяржаўны інстытут імя А.С.Пушкіна. Не адзін год шчыраваў намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ў Брэсцкім ПТВ № 229 (сенняшнім каледжы сферы абслугоўвання).
Подробнее..

Аксакал дадатковай адукацыі

10.10.2019
Ніна Міхайлаўна Алесіюк – адзін са старэйшых педагогаў дадатковай адукацыі Маларытчыны. З дзецьмі працуе ўжо 43 гады. З будучай прафесіяй вызначылася яшчэ ў пачатковых класах.
- На прафесійны выбар паўплывала настаўніца пачатковых класаў Настасся Васільеўна Хамічук, урокі якой заўсёды былі цікавымі і запамінальнымі, - расказвае Н.М.Алесіюк. – На занятках гэтага педагога дзеці не толькі атрымлівалі неабходныя веды, уменні і навыкі, але і вучыліся дабрыні, спагадзе, шчырасці, узаемадапамозе. Вельмі хацелася ва ўсім быць падобнай на першую настаўніцу.
Пасля заканчэння школы Ніна Міхайлаўна паступіла ў тагачасны Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна, за час вучобы ў якім асвоіла піяніна і акардэон. Першыя ўрокі прынеслі і радасць, і горыч ад няспраўджаных надзей.
- Вельмі хацелася пачаць працоўную дзейнасць, - гаворыць Н.М.Алесіюк. – Літаральна спала і бачыла сябе ля дошкі з указкай і падручнікам у руках. Але месца настаўніцы пачатковых класаў у Высокаўскай базавай школе Маларыцкага раёна, куды была размеркавана на работу, не аказалася. Давялося выкладаць гісторыю і рускую мову ў 5 класе.
Подробнее..

Настаўніца з душой музыканта

25.09.2019
Настаўніца рускай мовы і літаратуры Ірына Аляксееўна Сезік з Маларыцкай раённай гімназіі ў педагогіцы ўжо 30 гадоў, за якія шмат зрабіла і дасягнула. Ірына Аляксееўна адчувае сябе па-сапраўднаму шчаслівай, бо раніцай з задавальненнем ідзе на работу, а пасля ўрокаў з радасцю спяшаецца дадому.
У сям’і І.А.Сезік заўсёды панавала атмасфера творчасці, узнёслага стаўлення да музыкі. Бацькі, дзядулі і бабулі добра спявалі, ігралі на музычных інструментах. Да чароўнага свету музыкі ў маленстве далучылася і Ірына. Яна з адзнакай скончыла Маларыцкую дзіцячую школу мастацтваў па класе фартэпіяна. Будучае жыццё планавала звязаць толькі з музыкай. Хацела іграць у прафесійным калектыве, ездзіць на гастролі. Але стала педагогам. І ўжо не ўяўляе сябе ў іншай прафесіі.
Подробнее..

Лукаўскі “садоўнік”

20.09.2019
Лукаўскі дзіцячы сад – адна з лепшых сельскіх дашкольных устаноў Маларытчыны. У гэтым вялікая заслуга яе загадчыцы Любові Рыгораўны Алесік, якая ўжо 43 гады шчыруе на ніве адукацыі раёна.
Любоў Рыгораўна лічыць, што, ідучы па жыцці, неабходна пастаянна азірацца на пройдзены шлях, каб дэталёва прааналізаваць дапушчаныя памылкі і недахопы, выправіць іх і пастарацца больш не паўтараць.
Л.Р.Алесік вырасла ў вясковай сям’і. Бацькі з маленства прывучалі да працы, павагі людзей, любові да роднага краю. У вольны час бавілася тым, што гуляла ў школу. Ужо тады ўзнікла моцнае жаданне стаць настаўніцай пачатковых класаў, таму пасля заканчэння школы паступіла ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А.С.Пушкіна. Маларытчына стала першым і адзіным месцам работы.
Подробнее..

Два ў адным

22.08.2019
Вельмі радуе, што ў наш прагматычны час з культам матэрыяльнага дабрабыту сустракаюцца людзі, непадуладныя гэтаму. Пазнаёмілася з Уладзіславай Уладзіміраўнай і Ігарам Мікалаевічам Скавародка, членамі Беларускага саюза мастакоў, на абароне творчых работ вучняў у сярэдняй школе № 10 Брэста. Абодва педагогі – выпускнікі мастацка-графічнага факультэта тагачаснага Віцебскага педагагічнага інстытута імя П.М.Машэрава.
І вось я ў майстэрні мастакоў. Людзі творчых прафесій, як правіла, даволі рана праяўляюць свае здольнасці. Да мастацтва Ігара Мікалаевіча цягнула з дзяцінства. Настаўнік працоўнага навучання Вячаслаў Аркадзьевіч Гушча зацікавіў вясковага хлапчука разьбой па дрэве, якое завалодала ім на ўсё жыццё. Уладзіслава Уладзіміраўна атрымала першыя ўрокі малявання ў маці, а сустрэча з педагогамі Уладзімірам Дзмітрыевічам Тулупавым і Аляксандрам Аляксеевічам Апонцавым, членамі Беларускага саюза мастакоў, выкладчыкамі дзіцячай мастацкай школы №1 Брэста, вызначыла жыццёвы шлях.
Подробнее..

Упартасць, настойлівасць, працавітасць

19.08.2019
Народная мудрасць сцвярджае, што ўпарты бамбук праб’е і асфальт. Гэтае выслоўе з’яўляецца жыццёвам крэда настаўніцы нямецкай мовы Наталлі Сяргееўны Гузарэвіч з гімназіі № 2 Пінска.
Выпускніца гімназіі годна працягвае лепшыя традыцыі сваіх настаўнікаў. На працягу многіх гадоў аддае сэрца не толькі сваім дзецям, якіх у яе трое, але і вучням. За 20 гадоў работы ў гімназіі Наталля Сяргееўна зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным, працавітым, ініцыятыўным і творчым спецыялістам.
Подробнее..

Нібы клапатлівы садоўнік

09.08.2019
Загадчыца ясляў-сада № 4 Маларыты Галіна Якаўлеўна Барычэўская шчыруе на ніве дашкольнай адукацыі ўжо 43 гады, за якія ні разу не пашкадавала пры выбар жыццёвай дарогі. Педагагічны шлях жанчыны адзначаны многімі здабыткамі. Спыняцца на дасягнутым не ў яе характары. У рабоце Галіна Якаўлеўна прытрымліваецца правіла “заўсёды быць наперадзе, рабіць усё і заўсёды толькі на выдатна, як сабе”.
Кожную раніцу Г.Я.Барычэўская спяшаецца знаёмай дарогай на любімую працу. Заўсёды хвалюецца, ці ўсё падрыхтавана да прыходу дзяцей. І не таму, што не давярае падначаленым, а таму, што за шмат гадоў выпрацавалася такая звычка. Спакойна працуецца Галіне Якаўлеўне на працягу дня толькі тады, калі зранку ўсё пабачыць на свае вочы.
Подробнее..