Образование в лицах

Дорыць людзям радасць

09.08.2019
“Іду па жыцці з усмешкай і імкнуся дарыць людзям радасць”, - гаворыць педагог дадатковай адукацыі, метадыст Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці, старшыня раённай піянерскай арганізацыі, кіраўнік валанцёрскай каманды “Альтэрнатыва” Юлія Дзмітрыеўна Муха, прыгожая і абаяльная дзяўчына.
Нарадзілася яна на Ганцавіччыне. З дзяцінства дапамагала іншым людзям, выслухоўвала іх праблемы і заўсёды імкнулася даць сяброўскую параду. Таму, калі прыйшоў час выбіраць прафесію, дакладна ведала, што стане педагогам-псіхолагам. Скончыла БарДУ, вярнулася на малую радзіму. Працавала педагогам-арганізатарам у Востраўскай сярэдняй школе, педагогам-псіхолагам у Ганцавіцкай дапаможнай школе-інтэрнаце. Калі прапанавалі перайсці ў Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці, доўга не раздумвала: хацелася творчай самарэалізацыі.
Подробнее..

Не спыняцца на дасягнутым

02.08.2019
Даволі часта можна пачуць, што сённяшнія выпускнікі школ неахвотна ідуць у педагогіку, а сярод маладых настаўнікаў шмат выпадковых людзей, учарашніх троечнікаў. Абывацельскія меркаванні падобнага кшталту лёгка аспрэчваюцца. Шматгадовая журналісцкая работа неаднаразова пераконвала, што ў школах працуе шмат захопленых маладых педагогаў, якія прыйшлі ў прафесію свядома і сыходзіць з яе не збіраюцца, бо знайшлі ў любімай настаўніцкай працы сваё прызванне. Сярод іх – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Валер’еўна Дзяйнека з брэсцкай сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована. З 4 гады прафесійнай дзейнасці актыўная і мэтанакіраваная дзяўчына дасягнула таго, чаго некаторыя не дасягаюць і за 10 гадоў.
Подробнее..

На ўласным прыкладзе

10.07.2019
Сяргей Васільевіч Астапук – майстар спорту па лёгкай атлетыцы, трэнер-выкладчык вышэйшай катэгорыі па лёгкай атлетыцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна. Адміністрацыя ўстановы характарызуе яго як удумлівага, настойлівага, адказнага, стараннага і мэтанакіраванага педагога. Пра такіх людзей кажуць, што яны працуюць самааддана, цалкам прысвячаючы сябе любімай справе. Педагагічнае майстэрства Сяргея Васільевіча нельга ацаніць ніякім разрадам i квалiфiкацыяй. Такіх педагогаў называюць дасканалымі настаўнікамі, якіх любяць і паважаюць вучні. І гэта сапраўды так.
Подробнее..

Любіць тое, што робіш

10.06.2019
Перад Святланай Уладзіміраўнай Шышынай ніколі не стаяла праблема прафесійнага выбару, бо яна ўжо з дзяцінства дакладна ведала, што будзе вучыць дзяцей. Дзяўчынка расла ў асяроддзі педагогаў: амаль усе яе родныя і блізкія былі так ці інакш звязаны з педагогікай.
- Мой прафесійны шлях пачаўся з 17 гадоў з пасады піянерважатай у розных школах Баранавіч і работы камсоргам па гарадскіх школах у гаркаме ЛКСМБ, - успамінае Святлана Уладзіміраўна. – Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.
Подробнее..

Правільны выбар

21.05.2019
Правільны выбар прафесіі – адзін са складнікаў чалавечага шчасця, бо дазваляе рэалізаваць сябе ў жыцці. Юлія Юр’еўна Кахновіч з дзяцінства ўяўляла сябе толькі настаўніцай, якая цікава і даходліва выкладае матэрыял, выхоўвае ў вучняў важныя маральныя якасці.
- Заўсёды хацелася даведацца, адкуль у педагогаў бярэцца шчырая любоў да дзяцей і адданасць сваёй справе, - гаворыць Юлія Юр’еўна. – У 9 класе канчаткова зразумела, што не хачу сыходзіць са школы. Паступіла ў Пінскі каледж БрДУ імя А.С.Пушкіна, які скончыла ў 2016 годзе. Атрымала спецыяльнасць настаўніцы пачатковых класаў са спецыялізацыяй “фізічнае выхаванне”. Дзіцячая мара спраўдзілася.
Прафесійны шлях дзяўчыны пачаўся ў Пінкавіцкай сярэдняй школе імя Якуба Коласа Пінскага раёна. З боку дружнага калектыву аднадумцаў малады педагог адчувае пастаянную падтрымку. Гледзячы на поспехі калег, імкнецца да высокіх вынікаў і самаўдасканалення. Сёння працягвае спасцігаць прафесійныя таямніцы на псіхолага-педагагічным факультэце БрДУ імя А.С.Пушкіна.
Подробнее..

Не спыняцца на дасягнутым

25.04.2019
У педагогіку прыходзяць па-рознаму. Адны – па прыкладзе любімых настаўнікаў, другія – па закліку душы, трэція – выпадкова. Наталля Аляксееўна Катлярчук выбрала прафесію дзякуючы любімай настаўніцы, у школе апынулася выпадкова, а засталася ў ёй па закліку душы.
- Маё дзяцінства прайшло ў ваенным гарадку пад Лідай, які знаходзіўся пасярод лесу, - расказвае настаўніца. – З малых гадоў любіла гуляць па лесе, збіраць ягады і грыбы, назіраць за птушкамі, слухаць іх спевы. З цягам часу любоў да прыроды толькі павялічвалася, стаўшы ў рэшце рэшт хобі. У школе захаплялася хіміяй, якую выкладала Святлана Фёдараўна Купцова, адна з любімых настаўніц. Таму, калі надышоў час выбіраць будучую прафесію, не раздумваючы, паступіла на біялагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.
Подробнее..

Информационно-образовательная среда персонального блога как новая форма взаимодействия при организации учебной деятельности и внеклассной работы по информатике

04.04.2019
Модернизация образования, базирующаяся на новых информационных технологиях, предполагает формирование и новых моделей учебной деятельности. Дело в том, что современное поколение учащихся воспринимает Интернет как неотъемлемую часть своей жизни. Однако используют его далеко не в образовательных целях. В связи с этим у педагогов появляется уникальный шанс – использовать то, что интересно молодому поколению в образовательных целях. Ведь в условиях развития информационного общества образовательный процесс часто переносится в электронную среду. Так родилась идея создания собственного учебного ресурса (блога), который соответствовал бы учебной программе для учреждений общего среднего образования. Ведь создание такого ресурса даёт возможность размещения учебной информации в дополнение к учебникам – занимательных упражнений, учебно-тренировочных и тестовых заданий. И весь арсенал блога становится доступным учащимся для самостоятельной работы не только на уроках, но и дома.
Подробнее..