Образование в лицах

Шляхам спроб і памылак

21.02.2019
“Дасягнуць поспеху можна толькі шляхам спроб і памылак!” – пад такім дэвізам працуе настаўніца нямецкай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Галіна Андрэеўна Крывецкая, якая 18 гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці прысвяціла вучням гімназіі № 2 Пінска.
Педагог – выпускніца тагачаснага Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў – мае высокі ўзровень тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі, дасканала валодае праграмным матэрыялам, пастаянна павышае прафесійнае майстэрства шляхам самаадукацыі, сочыць за дасягненнямi педагагiчнай навукi і эфектыўна выкарыстоўвае iх у практычнай дзейнасцi.
Подробнее..

Аптэка для душы

21.02.2019
Прафесія бібліятэкара на першы погляд непрыкметная, але вельмі патрэбная грамадству, бо з’яўляецца дакладным барометрам яго інтэлектуальнага жыцця.
Родныя сёстры Людміла Андраюк і Ірына Андрайчук звязалі свой лёс з кнігамі. Людміла Анатольеўна працуе бібліятэкарам у сярэдняй школе № 1 Маларыты, Ірына Анатольеўна – бібліятэкарам у сярэдняй школе № 2 Маларыты. У кожнай з іх свой шлях у прафесію і адна агульная любоў да кніг.
Подробнее..

Вернасць школе

21.02.2019
40 гадоў назад настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Рыгораўна Лычук прыйшла ў сярэднюю школу № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава Брэста, дзе працуе і сёння. За гэты час выдатнік адукацыі Беларусі падрыхтавала дзясяткі пераможцаў розных алімпіяд і канференцый, творчых конкурсаў і фестываляў. На працягу многіх гадоў педагог з’яўляецца кіраўніком школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, лектарам курсаў у Брэсцкім абласным ІРА, удзельнікам абласных педагагічных майстар-класаў. На рахунку Л.Р.Лычук шмат публікацый у часопісах і газетах. Выдадзены зборнік матэрыялаў з вопыту яе работы
Подробнее..

З азартам і неабыякавасцю

21.02.2019
Ажыццявіць прафесійны выбар настаўніку інфарматыкі Івану Альфрэдавічу Трэгубаву дапамагло дзіцячае захапленне фізікай і астраноміяй. У педагагічнай прафесіі ён не расчараваўся, пра што сведчаць 22 гады работы ў школе.
Пасля заканчэння тагачаснага Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага малады настаўнік фізікі і інфарматыкі прыйшоў у сярэднюю школу № 2 Лунінца, дзе працуе да сённяшняга часу. Іван Альфрэдавіч прызнаецца, што станавіцца педагогам ён не планаваў, пакуль не трапіў на практыку ў адну з мінскіх школ да заслужанага настаўніка Беларусі, апошняга ўладальніка звання “Настаўнік года СССР” Валерыя Аляксандравіча Гербутава.
Подробнее..

Захапляе творчасцю

20.02.2019
- Каб зацікавіць навучэнцаў будучай прафесіяй, педагогу трэба самому валодаць ёй на высокім узроўні. Аўтарытэт у любой дзейнасці зарабляецца ўласным прыкладам, - лічыць выкладчыца спецыяльных дысцыплін аддзялення цырульніцкага мастацтва і дэкаратыўнай касметыкі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Марына Аляксандраўна Булдык.
На працягу 18 гадоў педагог дзеліцца з выхаванцамі сакрэтамі прафесійнага майстэрства і натхняе на творчыя пошукі. І атрымліваецца гэта ў яе вельмі добра. А інакш і быць не можа, калі захапленне супадае з работай.
Подробнее..

З любоўю да дзяцей і прафесіі

20.02.2019
Наталля Уладзіміраўна Ільючык працуе ў Багданаўскай сярэдняй школе Лунінецкага раёна ўжо 25 гадоў. За гэты час педагог ні разу не пашкадавала, што выбрала настаўніцкую прафесію, якая прыносіць радасць ад зносін з дзецьмі і вынікаў работы з імі.
- Стаць настаўніцай марыла з дзяцінства, - прызнаецца Наталля Уладзіміраўна. – У школьныя гады захаплялася інтэлігентнасцю, высакароднасцю і адукаванасцю першай настаўніцы Ганны Аляксееўны Мелюх, на якую хацелася быць падобнай. Таму, атрымаўшы базавую адукацыю, паступіла ў Лоеўскае педагагічнае вучылішча Гомельскай вобласці, пасля заканчэння якога прыйшла працаваць настаўніцай пачатковых класаў у родную Багданаўскую сярэднюю школу.
Подробнее..

З кампетэнтнасцю, харызмай, шчырасцю, фанатызмам

20.02.2019
З году ў год вучні гімназіі № 1 Брэста з’яўляюцца аднымі з лідараў у вобласці па колькасці дыпломаў, атрыманых у алімпіядным руху. Так, па выніках заключнага этапу сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды гімназісты атрымалі 10 дыпломаў рознай вартасці, з якіх 4 – на рахунку выхаванцаў настаўніцы геаграфіі Алены Арнольдаўны Сакалоўскай. Яе вучні на працягу многіх гадоў паспяхова выступаюць у розных інтэлектуальных спаборніцтвах.
Станавіцца настаўніцай А.А.Сакалоўская не планавала. У школьныя гады марыла атрымаць прафесію, не звязаную з педагогікай. Але ўсё склалася інакш. За 25 гадоў настаўніцкай дзейнасці Алена Арнольдаўна ні разу не пашкадавала, што не здзейсніла школьную мару. Педагагічная прафесія дапамагла жанчыне стаць самой сабой.
Подробнее..