Образование в лицах

Мара жыве ў вучнях

21.02.2019
Педагагічны стаж Людмілы Сезік складае амаль 21 год. Сёння яна шчыруе трэнерам-выкладчыкам у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкая школе алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна. А пачынала Людміла Уладзіміраўна з Мельніцкай базавай школы, куды была накіравана па размеркаванні пасля заканчэння спартыўнага факультэта тагачаснага Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна. Шлях у педагогіку для Л.У.Сезік пачынаўся з пасады старшай піянерважатай.
Подробнее..

Пашырае кругагляд вучняў праз… фізкультуру

21.02.2019
Сяргей Аляксандравіч Карпук не планаваў станавіцца настаўнікам фізкультуры. Яго дзіцячае захапленне спортам усяляк заахвочвалі школьныя педагогі, якім ён вельмі ўдзячны за правільны прафесійны выбар. На працягу 6 гадоў выпускнік факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С.Пушкіна кожную раніцу з радасцю ідзе ў школу, дзе маладога настаўніка з нецярпеннем чакаюць дзеці.
Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, настаўнік фізкультуры з сярэдняй школы № 3 Жабінкі ўжо можа пахваліцца пэўнымі прафесійнымі дасягненнямі. Сяргей Аляксандравіч – удзельнік раённага этапу абласнога конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны – 2013”, пераможца раённага конкурсу “Малады чалавек года – 2016” і абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года – 2017”. Выхаванцы С.А.Карпука – актыўныя ўдзельнікі розных спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў.
Подробнее..

З кампетэнтным падыходам

21.02.2019
Настаўніцкая прафесія захапляла Жанну Анатольеўну Кузняцову з дзяцінства, дзякуючы таленавітым школьным педагогам. Дзеля цікавасці дзяўчына паступіла ў Баранавіцкае педагагічнае вучылішча. Пасля яго заканчэння ў 1991 годзе маладая настаўніца пачатковых класаў прыйшла ў сярэднюю школу № 19 Баранавіч, дзе працуе да сённяшняга часу.
- У прафесіі не расчаравалася, - прызнаецца Ж.А.Кузняцова. – Праўда, давялося змяніць профіль выкладання. Пасля работы ў пачатковых класах зразумела, што хачу вучыць дзяцей старшага ўзросту. Таму паступіла на біялагічны факультэт БрДУ імя А.С.Пушкіна. У педагагічнай прафесіі больш за ўсё падабаюцца зносіны ў дзецьмі, дзякуючы якім адчуваеш сябе заўсёды маладым і імкнешся да пастаяннага самаразвіцця і самаўдасканалення. Цяжкасці не пужаюць, а наадварот – дапамагаюць выйсці на новы ўзровень.
Подробнее..

Свой педагагічны шлях

21.02.2019
Таццяна Аляксееўна Мартынюк ужо 34 гады сее разумнае, добрае, вечнае. Гэты вопытны і творчы педагог, шчыра ўлюбёны ў сваю прафесію, далучае вучняў Маларыцкай раённай гімназіі да цікавага і таямнічага свету геаграфіі. Таццяна Аляксееўна карыстаецца аўтарытэтам у калег і павагай – у дзяцей і іх бацькоў.
Зазіраючы ў мінулае, Т.А.Мартынюк прызнаецца, што настаўніцай яна магла і не быць. У дзяцінстве марыла стаць лётчыкам: сядзець за штурвалам самалёта і лётаць над аблокамі. Але ў 8 класе яна ўлюбілася ва ўрокі геграфіі, якія тады ў сярэдняй школе № 1 Маларыты выкладала Тэрэза Барысаўна Бруцкая. Менавіта гэты педагог скіраваў увагу дзяўчыны да геаграфіі, у выніку чаго яна пасля школы выбрала для працягу адукацыі прыродазнаўчы факультэт тагачаснага Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна.
Подробнее..

Бачыць сябе ў дзецях

21.02.2019
- Трэба бачыць сябе ў дзецях і дапамагаць ім стаць дарослымі, - лічыць педагог-арганізатар Вольга Уладзіміраўна Махнавец з Маларыцкай раённай гімназіі. – Прымаю вучняў такімі, якімі яны ёсць, бо бачу ў іх своеасаблівае паўтарэнне ўласнага дзяцінства. Работа з дзецьмі дазваляе ўвесь час удасканальвацца і рухацца наперад. Жыву жыццём, турботамі і клопатамі сваіх выхаванцаў, падказваю, раю, радуюся іх поспехам і дасягненням, спачуваю і сумую, калі штосьці з запланаванага не атрымалася.
Дзяцінства В.У.Махнавец прайшло ў Казахстане, у невялікім райцэнтры за 60 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы з Кітаем. З маленства дзяўчынку вылучала любоў да музыкі.
Подробнее..

З уласным кіраўніцкім стылем

21.02.2019
Анжаліка Іванаўна Ермаковіч марыла стаць педагогам з дзяцінства. Да сённяшняга часу яна з вялікай павагай і ўдзячнасцю ўспамінае першую выхавальніцу Валянціну Пятроўну і першую настаўніцу Ірму Самойлаўну, якія валодалі важнымі чалавечымі якасцямі: душэўнай цеплынёй, добразычлівасцю, шчырай любоўю да дзяцей і справядлівасцю. Прыклад гэтых педагогаў моцна паўплываў на выбар прафесійнага шляху.
Пасля заканчэння ў 1992 годзе з адзнакай дашкольнага факультэта тагачаснага Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна Анжаліка Іванаўна прыйшла працаваць выхавальніцай у дзіцячы яслі-сад № 20 Баранавіч, які тады належаў Беларускай чыгунцы. У гэтай установе праходзіў асобасны і прафесійны рост педагога. Праз 3 гады А.І.Ермаковіч стала метадыстам, а ў 2004-м узначаліла яслі-сад № 69 Баранавіч.
Подробнее..

“Улюбіць” вучняў у сябе і свой прадмет

21.02.2019
Сёння ва ўстановах адукацыі Маларытчыны фізіку выкладаюць 25 настаўнікаў, сярод якіх 7 жанчын. У іх ліку Святлана Міхайлаўна Пуціна з Маларыцкай раённай гімназіі.
Працаваць на педагагічнай ніве яна не планавала, станавіцца настаўніцай фізікі не думала і не хацела, тэхнічнай творчасцю не захаплялася. Ды і фізіка не была адным з яе любімых школьных прадметаў. Пра нялёгкі настаўніцкі хлеб ведала добра, бо дзядуля шмат гадоў адпрацаваў у школе. Ён не раз клікаў унучку ў прафесію, агітаваў, але дзяўчына заўсёды аднеквалася, упарцілася і казала, што не ўяўляе сябе за стосам сшыткаў, з крэйдай ля дошкі і ўказкай у руках. Дзядуля не здаваўся і пры кожным зручным моманце абавязкова пераводзіў размову на школьную тэму.
Подробнее..