Образование в лицах

Сапраўдны сын сваёй малой радзімы

21.02.2019
За плячыма Сяргея Міхайлавіча Басаўца – 32 гады педагагічнага стажу. І ўсе яны звязаны з сярэдняй школай № 1 Давыд-Гарадка Столінскага раёна. Для настаўніка дапрызыўнай падрыхтоўкі і курса “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” гэта горад, дзе ён нарадзіўся, скончыў школу і рэалізаваўся як педагог.
Сяргей Міхайлавіч пачынаў педагагічную дзейнасць настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Як і кожнаму маладому спецыялісту, спачатку было цяжка. У савецкі час пачатковая ваенная падрыхтоўка вывучалася не толькі хлопцамі, але і дзяўчатамі. І ў класе было не 20 – 25 вучняў, а 30 – 35. Сумаваць на ўроках Сяргея Міхайлавіча нікому не даводзілася. Педагог даваў магчымасць выказваць уласныя думкі наконт розных пытанняў, звязаных з прадметам, паразважаць, прапанаваць выйсце са складанай сітуацыі. На настаўніку ляжала вялікая адказнасць за бяспеку вучняў, якія займаліся ў стралковым ціры.
Подробнее..

Быць прыкладам для вучняў

21.02.2019
“Для свету вы можаце быць проста настаўнікам, але для сваіх вучняў вы павінны быць героем, прыкладам”, - лічыць настаўніца англійскай мовы Таццяна Мікалаеўна Шагун з ліцэя № 1 Баранавіч. За 15 гадоў прафесійнай дзейнасці педагог стала прыкладам не толькі для выхаванцаў, але і калег.
Таццяна Мікалаеўна прызнаецца, што не магла не выбраць настаўніцкую прафесію, бо на яе жыццёвым шляху (у школе, універсітэце, магістратуры і аспірантуры) заўсёды сустракаліся таленавітыя і творчыя педагогі, якія не проста давалі пэўныя веды, але і вучылі сваім прыкладам быць добрым, адказным, цікаўным, крэатыўным і самастойным чалавекам, цаніць прыгажосць навакольнага свету.
- Выбар філалагічнага профілю можна назваць авантурным, паколькі я вучылася, прычым на выдатна, у фізіка-матэматычным класе, - гаворыць Т.М.Шагун. – Было б лагічна выбраць прафесію, звязаную з дакладнымі навукамі. Але мне заўсёды падабаліся ўрокі англійскай мовы. У школе зачытвалася кнігамі па гісторыі Вялікабрытаніі, цікавілася культурай і традыцыямі брытанцаў, таму і вырашыла звязаць прафесіную дзейнасць з замежнай мовай.
Подробнее..

Радасць быць настаўнікам

21.02.2019
Адкрытыя ўрокі для калег настаўніца матэматыкі Ганна Сцяпанаўна Мартысюк з Маларыцкай раённай гімназіі праводзіць часта. Заняткі заўсёды праходзяць цікава і на адным дыханні, з-за чаго атрымліваюць станоўчыя водгукі. Кожны раз перад пачаткам адкрытых урокаў педагог хвалюецца, хаця падстаў для гэтага зусім няма. Настаўніца вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі працуе ўжо 32 гады, выдатна валодае методыкай выкладання прадмета, умее знайсці індывідуальны падыход да вучняў.
- Урокаў праведзена шмат, а ўсё роўна хвалюешся, нібыта толькi што пераступiў школьны парог і прыйшоў на першыя ў жыцці заняткі, - прызнаецца Ганна Сцяпанаўна пасля чарговага адкрытага ўрока.
Подробнее..

На прафесійнай вышыні

21.02.2019
“Збіраемся, неабходна абмеркаваць вельмі важныя пытанні”, “Азнаёмцеся і вывучыце цікавы вопыт”, “Сёння метадычны выезд”… - гэтыя словы ўжо даўно сталі спадарожнікамі працоўных будняў Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета і яго загадчыцы Валянціны Аляксандраўны Грэчкі, надзвычай актыўнай, энергічнай і ініцыятыўнай жанчыны, здольнай аператыўна вырашаць пытанні вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнай галіны раёна, якая ўключае ажно 81 установу адукацыі.
На шляху да сённяшняй пасады В.А.Грэчка працавала старшай піянерважатай, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, загадчыцай ясляў-сада. Раённы вучэбна-метадычны кабінет Валянціна Аляксандраўна ўзначальвае з 2005 года.
Подробнее..

Імкнуцца да поспеху

21.02.2019
На прафесійны выбар Марыны Віктараўны Шэка паўплывалі яе любімыя бацькі, якія заўсёды з вялікай павагай ставіліся да педагогаў і з дзяцінства падштурхоўвалі да набыцця новых ведаў, і любімыя настаўнікі Людміла Іванаўна Трухіна і Аліна Канстанцінаўна Патоцкая, якія зацікавілі англійскай мовай і сталі прыкладам прафесіяналаў сваёй справы.
Пасля заканчэння сярэдняй школы з залатым медалём дзяўчына паступіла ў тагачасны Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, які скончыла з дыпломам з адзнакай. Педагагічную дзейнасць пачынала ў роднай школе (сённяшняй гімназіі № 4). Колішнія настаўнікі з радасцю падтрымлівалі маладую калегу. У гімназіі № 5 Баранавіч працуе з 1993 года.
- У прафесіі не расчаравалася, - прызнаецца Марына Віктараўна. – Больш за ўсё падабаюцца зносіны з дзецьмі. Люблю дапамагаць ім паверыць у сябе, разам ісці да пастаўленых мэт і бачыць радасць у вучнёўскіх вачах ад дасягнутых вынікаў.
Подробнее..

“Стаханаўка” дадатковай адукацыі

21.02.2019
Не адзін год прамільгнуў з таго часу, а перад вачыма А.М.Шабогінай, культарганізатара вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дагэтуль яскрава паўстае адзін незабыўны, яркі малюнак дзяцінства.
- Як не дзіўна, але памятаю яго дакладна, - усміхаецца Ала Мікалаеўна. – Было мне тады не больш за 5 гадоў. Сонечны цёплы дзень. Я ў летняй лёгкай квяцістай сукенцы са стужкай у руках. Пад яблыняй сядзіць мужчына і іграе на гармоніку. Вакол сабраўся гурт людзей. Нечакана незнаёмец спыніў ігру і спытаў: “Можа, станцуеш, Алачка?”. У знак згоды кіўнула галавой. Паліліся задорныя гукі музыкі, і я стала кружыцца, узмахваць рукамі. Незнаёмец перастаў ужо іграць, а я ўсё кружылася, кружылася… Потым мяне аклікнуў голас матулі: “Хопіць ужо, дачушка!”. Маці падышла да мяне, узяла за руку і дала цукерку. Тады і вырашыла, што сваё жыццё звяжу са сцэнай, стану артысткай. З гэтага моманту пачала мроіць танцамі, якія сталі маім захапленнем. Так у дзяцінстве вызначылася з тым, што стала справай майго жыцця ў будучыні.
Подробнее..

Зразумець, навучыць, выхаваць

21.02.2019
Настаўнік-метадыст Святлана Сяргееўна Мелехавец прыйшла ў педагогіку дзякуючы бацькам: маці выкладала беларускую мову і літаратуру, тата – хімію і біялогію. Прыклад бацькоў дапамог не толькі выбраць любімую прафесію, але і сцвердзіцца ў ёй за 25 гадоў як высакакласны спецыяліст.
- З ранняга дзяцінства расла ў школьнай хімічнай лабараторыі, бо бацька часта браў мяне на работу, - гаворыць Святлана Сяргееўна. – Вельмі рана пазнаёмілася з хімічнымі доследамі. Палюбіла іх. Так узнік трывалы інтарэс да хіміі. У алімпіядах па матэматыцы, фізіцы і хіміі ўдзельнічала з 7 класа. Ды і з педагогамі заўсёды шанцавала. Адным з прыкладаў прафесіяналізму была настаўніца хіміі Ніна Андрэеўна Лазіцкая з сярэдняй школы № 1 Ганцавіч. Таму з выбарам прыродазнаўчай адукацыі не вагалася.
Подробнее..