Образование в лицах

Не спыняцца на дасягнутым

25.04.2019
У педагогіку прыходзяць па-рознаму. Адны – па прыкладзе любімых настаўнікаў, другія – па закліку душы, трэція – выпадкова. Наталля Аляксееўна Катлярчук выбрала прафесію дзякуючы любімай настаўніцы, у школе апынулася выпадкова, а засталася ў ёй па закліку душы.
- Маё дзяцінства прайшло ў ваенным гарадку пад Лідай, які знаходзіўся пасярод лесу, - расказвае настаўніца. – З малых гадоў любіла гуляць па лесе, збіраць ягады і грыбы, назіраць за птушкамі, слухаць іх спевы. З цягам часу любоў да прыроды толькі павялічвалася, стаўшы ў рэшце рэшт хобі. У школе захаплялася хіміяй, якую выкладала Святлана Фёдараўна Купцова, адна з любімых настаўніц. Таму, калі надышоў час выбіраць будучую прафесію, не раздумваючы, паступіла на біялагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.
Подробнее..

Информационно-образовательная среда персонального блога как новая форма взаимодействия при организации учебной деятельности и внеклассной работы по информатике

04.04.2019
Модернизация образования, базирующаяся на новых информационных технологиях, предполагает формирование и новых моделей учебной деятельности. Дело в том, что современное поколение учащихся воспринимает Интернет как неотъемлемую часть своей жизни. Однако используют его далеко не в образовательных целях. В связи с этим у педагогов появляется уникальный шанс – использовать то, что интересно молодому поколению в образовательных целях. Ведь в условиях развития информационного общества образовательный процесс часто переносится в электронную среду. Так родилась идея создания собственного учебного ресурса (блога), который соответствовал бы учебной программе для учреждений общего среднего образования. Ведь создание такого ресурса даёт возможность размещения учебной информации в дополнение к учебникам – занимательных упражнений, учебно-тренировочных и тестовых заданий. И весь арсенал блога становится доступным учащимся для самостоятельной работы не только на уроках, но и дома.
Подробнее..

Да спорту – праз уласны прыклад

04.04.2019
“Я магу прыняць няўдачу, але бяздзейнасць – ніколі”, - словы вядомага амерыканскага баскетбаліста Майкла Джордана сталі дэвізам педагагічнай дзейнасці для настаўніцы фізічнай культуры і здароўя Наталлі Збыхнераўны Прасмыцкай з сярэдняй школы № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава Брэста.
Наталля Збыхнераўна родам з Баранавіч. З дзяцінства займалася ў спартыўнай школе. Здольную дзяўчыну заўважыў трэнер па баскетболе К.Д.Надзіраў, які і прывіў ёй любоў да спорту. Пасля сярэдняй школы яна паступіла на факультэт фізічнага выхавання тагачаснага Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна, дзе працягвала займацца любімым баскетболам пад кіраўніцтвам М.М.Курыліка. Гэтыя два трэнеры адыгралі вялікую ролю ў прафесійным станаўленні Н.З.Прасмыцкай. Выбраўшы настаўніцкую прафесію, яна ні разу не пашкадавала. Ужо 24 гады перадае свае веды і вопыт вучням 20-й школы Брэста.
Подробнее..

З бязмежнай любоўю да дзяцей

25.03.2019
Справядлівая і добрая да дзяцей, шчырая і тактоўная з калегамі, таленавіты педагог, клапатлівая мама і проста цудоўная жанчына – так гавораць пра настаўніцу хіміі Вольгу Рыгораўну Жалезную з Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна. Штодзень яна з радасцю прыходзіць на любімую работу, з усмешкай пачынае кожны ўрок, дае каштоўныя веды і фарміруе важныя навыкі, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Вольга Рыгораўна вырасла ў настаўніцкай сям’і, таму будучая прафесія ёй была, пэўна, наканавана лёсам. Маці Надзея Лявонцьеўна больш за 30 гадоў адпрацавала настаўніцай біялогіі. Дачка ахвотна хадзіла з ёй на работу, дзе з цікавасцю назірала за ўрокамі і вучнямі, дапамагала ў жывым кутку, музеі прыроды і цяпліцы. У школе ёй лёгка даваліся фізіка, хімія і матэматыка. З вялікай цікаўнасцю праводзіла розныя доследы і без асаблівых цяжкасцей рашала складаныя задачы. Актыўна ўдзельнічала ў раённых і абласных алімпіядах па хіміі і біялогіі.
Подробнее..

Перамагчы сябе

25.03.2019
Далёка не кожны 24-гадовы педагог можа пахваліцца такой унушальнай скарбонкай прафесійных дасягненняў, як у настаўніцы фізічнай культуры і здароўя Дар’і Сяргееўны Несцярук з сярэдняй школы № 10 Брэста: магістр педагагічных навук, двухразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету па спартыўнай акрабатыцы, майстар спорту міжнароднага класа, стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, сертыфікаваны інструктар па фітнесе… Усяго гэтага дзяўчына дасягнула, дзякуючы настаўнікам-прафесіяналам, фанатам сваёй справы, якія суправаджалі яе з дзяцінства.
У педагагічнай дзейнасці Дар’я Сяргееўна кіруецца словамі К.Д.Ушынскага: “Толькі асоба можа выхаваць асобу”. Захапіць іншых, лічыць выпускніца факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С.Пушкіна, можна толькі тады, калі з’яўляешся майстрам справы, якую шчыра любіш.
Подробнее..

У няспынным творчым палёце

05.03.2019
Даўно хацелася пабываць на ўроку абслуговай працы ў настаўніцы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Лідзіі Барысаўны Некрашэвіч з Ланской сярэдняй школы Маларыцкага раёна. Але ўсё ніяк не выпадала. І вось нарэшце пашчасціла.
На ўроку ў 9 класе я і дзве вучаніцы. Сяджу затаіўшы дыханне. Стараюся нічога не ўпусціць і пераняць хоць невялікую частку багатага вопыту работы аднаго з лепшых педагогаў Маларытчыны. Адразу здзівілі нязмушаныя зносіны, псіхалагічны камфорт, створаны за некалькі хвілін. З Лідзіяй Барысаўнай заўсёды прыемна знаходзіцца побач. Прывабліваюць яе сціпласць, тактоўнасць, спакойны і ласкавы голас, дабрыня, інтэлігентнасць, душэўнасць...
Подробнее..

Галінкі сямейнага дрэва

25.02.2019
16 гадоў працуюць бацькамі-выхавальнікамі ў Кобрынскай дзіцячай вёсцы Інга Уладзіміраўна і Андрэй Міхайлавіч Нарваткіны. За гэты час яны сталі мамай і татай для 5 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак.
- Чаму вырашылі стаць бацькамі-выхавальнікамі, адказаць сёння ўжо цяжка, - прызнаецца сямейная пара. – Пэўна, так сышліся зоркі на небе. Выхоўваючы дзвюх уласных дачок, адчувалі, што нашай энергіі і бацькоўскай любові хопіць яшчэ не на адно дзіця. І не памыліліся. Калі ўбачылі ў газеце аб’яву пра набор бацькоў-выхавальнікаў у Кобрынскую дзіцячую вёску, вырашылі паспрабаваць. Прайшлі некалькі этапаў дасканалага адбору і неўзабаве пераехалі ў адзін з 3 новых дамоў.
Інга Уладзіміраўна і Андрэй Міхайлавіч маюць педагагічную адукацыю. Да пераезду ў Кобрын жанчына працавала настаўніцай гісторыі ў Арабаўшчынскай базавай школе Баранавіцкага раёна, а мужчына – трэнерам па боксе ў Палацы дзіцячай творчасці Баранавіч. Інга Уладзіміраўна стала педагогам дзякуючы маці Галіне Іванаўне Ломскай, якая аддала педагогіцы больш за 40 гадоў, прычым 37 з іх адпрацавала ў Арабаўшчынскай базавай школе, дзе прайшла шлях ад настаўніцы да дырэктара.
Подробнее..