Образование в лицах

Калі прызванне – выхаванне

21.02.2019
Расказваць пра чалавека, з якім даўно знаёмы, лёгка і цяжка адначасова. Лёгка, бо добра ведаеш. Цяжка, бо рызыкуеш не пазбегнуць залішняга пафасу. У адносінах да Людмілы Іванаўны Мемех любая пафаснасць будзе недарэчнай, улічваючы спецыфіку яе прафесійнай дзейнасці. Выхаваўчая работа патрабуе канкрэтыкі, сур’ёзнага і адказнага падыходу, без якіх ператвараецца ў прафанацыю.
Подробнее..

З добрым патэнцыялам

21.02.2019
Аляксандр Іванавіч Марук прыйшоў у настаўніцкую прафесію ўсвядомлена і плануе дасягнуць у ёй высокага майстэрства, а інакш, лічыць ён, займацца педагогікай не мае сэнсу. Гэты малады, актыўны, амбіцыйны, мэтанакіраваны і натхнёны чалавек уласным прыкладам паказвае, што сучасная школа – выдатнае месца для самарэалізацыі, творчасці і прафесійнага станаўлення.
- З ранняга дзяцінства любіў маляваць, танцаваць, спяваць, чытаць, лічыць і гуляць, таму, калі прыйшоў час выбіраць жыццёвую дарогу, дакладна вырашыў, што хачу перадаваць свае веды і ўменні іншым, - гаворыць настаўнік пачатковых класаў А.І.Марук з сярэдняй школы № 32 Брэста.
Подробнее..

Шляхам спроб і памылак

21.02.2019
“Дасягнуць поспеху можна толькі шляхам спроб і памылак!” – пад такім дэвізам працуе настаўніца нямецкай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Галіна Андрэеўна Крывецкая, якая 18 гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці прысвяціла вучням гімназіі № 2 Пінска.
Педагог – выпускніца тагачаснага Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў – мае высокі ўзровень тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі, дасканала валодае праграмным матэрыялам, пастаянна павышае прафесійнае майстэрства шляхам самаадукацыі, сочыць за дасягненнямi педагагiчнай навукi і эфектыўна выкарыстоўвае iх у практычнай дзейнасцi.
Подробнее..

Аптэка для душы

21.02.2019
Прафесія бібліятэкара на першы погляд непрыкметная, але вельмі патрэбная грамадству, бо з’яўляецца дакладным барометрам яго інтэлектуальнага жыцця.
Родныя сёстры Людміла Андраюк і Ірына Андрайчук звязалі свой лёс з кнігамі. Людміла Анатольеўна працуе бібліятэкарам у сярэдняй школе № 1 Маларыты, Ірына Анатольеўна – бібліятэкарам у сярэдняй школе № 2 Маларыты. У кожнай з іх свой шлях у прафесію і адна агульная любоў да кніг.
Подробнее..

Вернасць школе

21.02.2019
40 гадоў назад настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Рыгораўна Лычук прыйшла ў сярэднюю школу № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава Брэста, дзе працуе і сёння. За гэты час выдатнік адукацыі Беларусі падрыхтавала дзясяткі пераможцаў розных алімпіяд і канференцый, творчых конкурсаў і фестываляў. На працягу многіх гадоў педагог з’яўляецца кіраўніком школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, лектарам курсаў у Брэсцкім абласным ІРА, удзельнікам абласных педагагічных майстар-класаў. На рахунку Л.Р.Лычук шмат публікацый у часопісах і газетах. Выдадзены зборнік матэрыялаў з вопыту яе работы
Подробнее..

З азартам і неабыякавасцю

21.02.2019
Ажыццявіць прафесійны выбар настаўніку інфарматыкі Івану Альфрэдавічу Трэгубаву дапамагло дзіцячае захапленне фізікай і астраноміяй. У педагагічнай прафесіі ён не расчараваўся, пра што сведчаць 22 гады работы ў школе.
Пасля заканчэння тагачаснага Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага малады настаўнік фізікі і інфарматыкі прыйшоў у сярэднюю школу № 2 Лунінца, дзе працуе да сённяшняга часу. Іван Альфрэдавіч прызнаецца, што станавіцца педагогам ён не планаваў, пакуль не трапіў на практыку ў адну з мінскіх школ да заслужанага настаўніка Беларусі, апошняга ўладальніка звання “Настаўнік года СССР” Валерыя Аляксандравіча Гербутава.
Подробнее..

Захапляе творчасцю

20.02.2019
- Каб зацікавіць навучэнцаў будучай прафесіяй, педагогу трэба самому валодаць ёй на высокім узроўні. Аўтарытэт у любой дзейнасці зарабляецца ўласным прыкладам, - лічыць выкладчыца спецыяльных дысцыплін аддзялення цырульніцкага мастацтва і дэкаратыўнай касметыкі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Марына Аляксандраўна Булдык.
На працягу 18 гадоў педагог дзеліцца з выхаванцамі сакрэтамі прафесійнага майстэрства і натхняе на творчыя пошукі. І атрымліваецца гэта ў яе вельмі добра. А інакш і быць не можа, калі захапленне супадае з работай.
Подробнее..