Образование в лицах

З любоўю да дзяцей і прафесіі

20.02.2019
Наталля Уладзіміраўна Ільючык працуе ў Багданаўскай сярэдняй школе Лунінецкага раёна ўжо 25 гадоў. За гэты час педагог ні разу не пашкадавала, што выбрала настаўніцкую прафесію, якая прыносіць радасць ад зносін з дзецьмі і вынікаў работы з імі.
- Стаць настаўніцай марыла з дзяцінства, - прызнаецца Наталля Уладзіміраўна. – У школьныя гады захаплялася інтэлігентнасцю, высакароднасцю і адукаванасцю першай настаўніцы Ганны Аляксееўны Мелюх, на якую хацелася быць падобнай. Таму, атрымаўшы базавую адукацыю, паступіла ў Лоеўскае педагагічнае вучылішча Гомельскай вобласці, пасля заканчэння якога прыйшла працаваць настаўніцай пачатковых класаў у родную Багданаўскую сярэднюю школу.
Подробнее..

З кампетэнтнасцю, харызмай, шчырасцю, фанатызмам

20.02.2019
З году ў год вучні гімназіі № 1 Брэста з’яўляюцца аднымі з лідараў у вобласці па колькасці дыпломаў, атрыманых у алімпіядным руху. Так, па выніках заключнага этапу сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды гімназісты атрымалі 10 дыпломаў рознай вартасці, з якіх 4 – на рахунку выхаванцаў настаўніцы геаграфіі Алены Арнольдаўны Сакалоўскай. Яе вучні на працягу многіх гадоў паспяхова выступаюць у розных інтэлектуальных спаборніцтвах.
Станавіцца настаўніцай А.А.Сакалоўская не планавала. У школьныя гады марыла атрымаць прафесію, не звязаную з педагогікай. Але ўсё склалася інакш. За 25 гадоў настаўніцкай дзейнасці Алена Арнольдаўна ні разу не пашкадавала, што не здзейсніла школьную мару. Педагагічная прафесія дапамагла жанчыне стаць самой сабой.
Подробнее..

У нагу з часам

20.02.2019
Настаўніца англійскай мовы Таццяна Фёдараўна Сталева з сярэдняй школы № 26 Брэста ўпэўнена, што сучасны педагог павінен не столькі ісці ў нагу з часам, колькі апярэджваць яго. Без пастаяннага прафесійнага самаўдасканалення нельга адпавядаць запытам і перспектывам развіцця грамадства. Толькі ўсебакова развіты, мабільны і творчы настаўнік, не абмежаваны рамкамі класічнага ўрока, можа быць цікавы сённяшнім вучням.
Т.Ф.Сталева – настаўніца англійскай мовы ў трэцім пакаленні. Выбарам прафесіі яна абавязана бабулі і маці, якія з’яўляліся прыкладам высокага прафесіяналізму ў педагагічнай працы. Пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Таццяна Фёдараўна працавала ў гімназіі № 2 Брэста і ў адной з сярэдніх школ Балгарыі.
Подробнее..

Педагагічная сям’я

20.02.2019
Яны пазнаміліся ў кабінеце дырэктара сярэдняй школы № 24 Брэста, куды былі накіраваны па размеркаванні пасля заканчэння БрДУ імя А.С.Пушкіна. Праз 4 гады пажаніліся. За 17 гадоў педагагічнай дзейнасці ніводны з іх не расчараваўся ў выбранай прафесіі.
- Стаць педагогам марыла з дзяцінства, - расказвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Мікалаеўна Ткачык. – Ужо ў 4 класе адчувала ўстойлівае жаданне працаваць менавіта настаўніцай роднай мовы. На гэта паўплываў не столькі беларускамоўны статус Альшанскай сярэдняй школы Столінскага раёна, дзе я вучылася, колькі педагог Марыя Сцяпанаўна Быба, якая цікава выкладала прадмет, чытала на памяць шмат вершаў, цудоўна спявала.
Подробнее..

Шчасце быць настаўнікам

20.02.2019
У педагогаў Маларыцкай раённай гімназіі не ўзнікае пытання, у каго можна пабываць на сучасным уроку, павучыцца і пераняць эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі навучання. Гэта настаўніца біялогіі і геграфіі вышэйшай катэгорыі Нэлі Андрэеўна Шпетная.
Да вяршынь педагагічнага майстэрства яна ішла не адзін год. На гэтым доўгім шляху былі непахісная ўпэўненасць у сабе і хваляванні, радасць перамог і горыч расчараванняў, узлёты і нават невялікія падзенні. Гэта адначасова і засмучала, і надавала сілы працаваць лепш, стымулявала да творчасці і падштурхоўвала да руху наперад.
Подробнее..

З кагорты лепшых

20.02.2019
За 42 гады педагагічнай дзейнасці Людміла Пятроўна Раманенка ні разу не пашкадавала, што стала настаўніцай, няхай і не гісторыі, як планавала спачатку, а рускай мовы і літаратуры. У гэтай прафесіі педагог не толькі знайшла і рэалізавала сябе, але і дасягнула высокага майстэрства.
- З трохгадовага ўзросту прыходзіла ў мясцовую школу і сядзела ў настаўніцы пачатковых класаў на ўсіх уроках, прычым абавязкова з кнігай, - успамінае Людміла Пятроўна. – Ужо тады неяк інтуітыўна адчувала, што школа – гэта маё. Заўсёды кажу вучням: “Самая лепшая прафесія – настаўнік”.
Пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта настаўніца працавала ў школах Жлобінскага і Ляхавіцкага раёнаў. Апошнія 25 гадоў Л.П.Раманенка шчыруе ў гімназіі Ляхавіч.
Подробнее..

Архітэктар дзіцячых душ

20.02.2019
Калі размова заходзіць пра чалавека, які прысвяціў жыццё дзецям і звязаў яго з тэатральнай сцэнай, то на Маларытчыне згадваюць найперш педагога дадатковай адукацыі Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі З.І.Ляшчынскую.
Зоя Іванаўна ў педагогіцы ўжо 26 гадоў. У школьныя гады марыла стаць архітэктарам, але абставіны склаліся інакш.
Пасля заканчэння Гродзенскага вучылішча культуры імя Цёткі Зоя Іванаўна з дыпломам рэжысёра прыехала працаваць у Хідрынскі сельскі дом культуры Кобрынскага раёна. Праз паўгода паступіла ў тагачасны Мінскі інстытут культуры. У Маларыцкім гарадскім доме культуры адпрацавала рэжысёрам 10 гадоў, пасля чаго ўзначаліла тэатральны гурток у Маларыцкім доме піянераў і школьнікаў. З гэтага часу творчая біяграфія Зоі Іванаўны непарыўна звязана з дзецьмі, якіх яна далучае да чароўнага і незвычайнага свету тэатральнага мастацтва.
Подробнее..