Образование в лицах

Жыве любімай справай

20.02.2019
Даволі часта можна пачуць, што працаваць настаўніцай ці выхавальніцай сёння непрэстыжна. А вось Наталля Васільеўна Лемяшэўская цалкам задаволена сваім прафесійным лёсам, звязаным 25 гадоў з педагогікай і адной установай адукацыі – яслямі-садам № 5 Івацэвіч.
- У дзіцячыя гады вельмі любіла забаўляцца з малышамі і гуляць у школу, - прызнаецца Наталля Васільеўна. – На ўрокі заўсёды хадзіла з вялікім задавальненнем. Да сённяшняга часу з асаблівай цеплынёй успамінаю першую настаўніцу Галіну Міхайлаўну Дагель, якая, дзякуючы актыўнаму характару і прафесійнаму майстэрству, умела захапіць цікавай і карыснай дзейнасцю ўсіх дзяцей. Мне вельмі пашанцавала са школьнымі педагогамі, пра якіх засталіся толькі добрыя ўспаміны. Але на прафесійны выбар паўплывалі не толькі любоў да дзяцей, пэўныя схільнасці і прыклад настаўнікаў. Значную ролю адыгралі і родныя, сярод якіх шмат педагогаў.
Подробнее..

Імкнуцца да поспеху і дасягаць яго

20.02.2019
Ірына Юр’еўна Гарбацэвіч марыла стаць педагогам з дзіцячага сада. Спачатку ўяўляла сябе настаўніцай пачатковых класаў, як Раіса Мікалаеўна Прохарава, затым настаўніцай англійскай мовы, як Аляксандр Георгіевіч Каралёў. Са школьнымі педагогамі Ірыне Юр’еўне вельмі пашанцавала.
Да сённяшняга часу яны з’яўляюцца для яе прыкладам высокага прафесіяналізму, як, дарэчы, і маці – былая настаўніца біялогіі Ларыса Рыгораўна Сальнікава.
Дзякуючы неверагоднай актыўнасці, мэтанакіраванасці і працавітасці, Ірына Юр’еўна магла стаць настаўніцай амаль любога прадмета. У школьныя гады яна паспяхова ўдзельнічала ў алімпіядах па хіміі, фізіцы, матэматыцы, англійскай і беларускай мовах, займалася гандболам. Здольная дзяўчына скончыла сярэднюю школу з залатым медалём, а музычную – з дыпломам з адзнакай.
Подробнее..

Мара жыве ў вучнях

21.02.2019
Педагагічны стаж Людмілы Сезік складае амаль 21 год. Сёння яна шчыруе трэнерам-выкладчыкам у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкая школе алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна. А пачынала Людміла Уладзіміраўна з Мельніцкай базавай школы, куды была накіравана па размеркаванні пасля заканчэння спартыўнага факультэта тагачаснага Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна. Шлях у педагогіку для Л.У.Сезік пачынаўся з пасады старшай піянерважатай.
Подробнее..

Пашырае кругагляд вучняў праз… фізкультуру

21.02.2019
Сяргей Аляксандравіч Карпук не планаваў станавіцца настаўнікам фізкультуры. Яго дзіцячае захапленне спортам усяляк заахвочвалі школьныя педагогі, якім ён вельмі ўдзячны за правільны прафесійны выбар. На працягу 6 гадоў выпускнік факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С.Пушкіна кожную раніцу з радасцю ідзе ў школу, дзе маладога настаўніка з нецярпеннем чакаюць дзеці.
Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, настаўнік фізкультуры з сярэдняй школы № 3 Жабінкі ўжо можа пахваліцца пэўнымі прафесійнымі дасягненнямі. Сяргей Аляксандравіч – удзельнік раённага этапу абласнога конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны – 2013”, пераможца раённага конкурсу “Малады чалавек года – 2016” і абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года – 2017”. Выхаванцы С.А.Карпука – актыўныя ўдзельнікі розных спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў.
Подробнее..

З кампетэнтным падыходам

21.02.2019
Настаўніцкая прафесія захапляла Жанну Анатольеўну Кузняцову з дзяцінства, дзякуючы таленавітым школьным педагогам. Дзеля цікавасці дзяўчына паступіла ў Баранавіцкае педагагічнае вучылішча. Пасля яго заканчэння ў 1991 годзе маладая настаўніца пачатковых класаў прыйшла ў сярэднюю школу № 19 Баранавіч, дзе працуе да сённяшняга часу.
- У прафесіі не расчаравалася, - прызнаецца Ж.А.Кузняцова. – Праўда, давялося змяніць профіль выкладання. Пасля работы ў пачатковых класах зразумела, што хачу вучыць дзяцей старшага ўзросту. Таму паступіла на біялагічны факультэт БрДУ імя А.С.Пушкіна. У педагагічнай прафесіі больш за ўсё падабаюцца зносіны ў дзецьмі, дзякуючы якім адчуваеш сябе заўсёды маладым і імкнешся да пастаяннага самаразвіцця і самаўдасканалення. Цяжкасці не пужаюць, а наадварот – дапамагаюць выйсці на новы ўзровень.
Подробнее..

Свой педагагічны шлях

21.02.2019
Таццяна Аляксееўна Мартынюк ужо 34 гады сее разумнае, добрае, вечнае. Гэты вопытны і творчы педагог, шчыра ўлюбёны ў сваю прафесію, далучае вучняў Маларыцкай раённай гімназіі да цікавага і таямнічага свету геаграфіі. Таццяна Аляксееўна карыстаецца аўтарытэтам у калег і павагай – у дзяцей і іх бацькоў.
Зазіраючы ў мінулае, Т.А.Мартынюк прызнаецца, што настаўніцай яна магла і не быць. У дзяцінстве марыла стаць лётчыкам: сядзець за штурвалам самалёта і лётаць над аблокамі. Але ў 8 класе яна ўлюбілася ва ўрокі геграфіі, якія тады ў сярэдняй школе № 1 Маларыты выкладала Тэрэза Барысаўна Бруцкая. Менавіта гэты педагог скіраваў увагу дзяўчыны да геаграфіі, у выніку чаго яна пасля школы выбрала для працягу адукацыі прыродазнаўчы факультэт тагачаснага Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна.
Подробнее..

Бачыць сябе ў дзецях

21.02.2019
- Трэба бачыць сябе ў дзецях і дапамагаць ім стаць дарослымі, - лічыць педагог-арганізатар Вольга Уладзіміраўна Махнавец з Маларыцкай раённай гімназіі. – Прымаю вучняў такімі, якімі яны ёсць, бо бачу ў іх своеасаблівае паўтарэнне ўласнага дзяцінства. Работа з дзецьмі дазваляе ўвесь час удасканальвацца і рухацца наперад. Жыву жыццём, турботамі і клопатамі сваіх выхаванцаў, падказваю, раю, радуюся іх поспехам і дасягненням, спачуваю і сумую, калі штосьці з запланаванага не атрымалася.
Дзяцінства В.У.Махнавец прайшло ў Казахстане, у невялікім райцэнтры за 60 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы з Кітаем. З маленства дзяўчынку вылучала любоў да музыкі.
Подробнее..