19.10.2020
Дзеці з АПФР патрабуюць павышанай увагі і асаблівых адносін з боку настаўнікаў і выхавальнікаў. У аснове паспяховага навучання асаблівых дзяцей – індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход, які ўлічвае асаблівасці характару вучняў, хуткасць працякання мысліцельных працэсаў, узровень сфарміраванасці ведаў, уменняў і навыкаў, развіцця эмацыянальна-валявой сферы, працаздольнасць, матывацыю і інш.
Подробнее..
19.10.2020
Інтэрнэт – адно з самых важных дасягненняў чалавецтва, якое актыўна выкарыстоўваецца і ў адукацыйным працэсе. Ён даўно стаў незаменным памочнікам у вывучэнні розных прадметаў, у тым ліку англійскай мовы.
Камп’ютар – універсальны інструмент для мадэлявання розных моўных сітуацый. З ім ахвотна працуюць і вучні, і педагогі. Шматлікія інтэрнэт-рэсурсы пабуджаюць шукаць новыя, нетрадыцыйныя формы і метады навучання, адкрываюць прастор педагагічнай творчасці.
Подробнее..
12.10.2020
Змалку дзеці бяруцца за алоўкі і фарбы, ствараючы непаслухмянымі ручкамі першыя малюнкі. Маляванне – не толькі карысны і захапляльны занятак, але і адзін са спосабаў самавыяўлення. Яно развівае ўяўленне, маўленне, мысленне, успрыманне свету, уседлівасць, акуратнасць, уважлівасць. Выяўленчае мастацтва дапамагае малышам сістэматызаваць веды пра навакольную рэчаіснасць, адлюстраваць на паперы, у колеры і форме свае пачуцці і ідэі. Гэтаму падпарадкаваны заняткі ў мастацкіх студыях, якія дазваляюць дзецям раскрыць творчы патэнцыял і зірнуць на свет іншымі вачыма. У ліку іх – узорная студыя выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Светлячок” з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярозы, заснавальнікам і кіраўніком якой з’яўляецца Наталля Міхайлаўна Шоўкавая.
Подробнее..
12.10.2020
Адна з задач вучэбнага прадмета “Чалавек і свет” у пачатковай школе – развіццё пазнавальнага інтарэсу да вывучэння аб’ектаў жывой і нежывой прыроды. Пазнавальны інтарэс – найкаштоўнейшы матыў вучэбнай дзейнасці школьнікаў, які дапамагае паспяхова засвойваць веды, авалодваць уменнямі і навыкамі, фарміруе дапытлівую, актыўную, творчую асобу. Задача настаўніка – развіць гэты інтарэс і замацаваць яго, абапіраючыся на добра прадуманыя метады і прыёмы навучання.
Подробнее..
30.09.2020
У сучасны адукацыйны працэс шырока ўкараняецца STEAM-падыход, які прадугледжвае інтэграцыю прыродазнаўчых навук, тэхналогій, мадэлявання, мастацтва і матэматыкі з выкарыстаннем міждысцыплінарнага, праектнага і прыкладнога метадаў. STEАM-падыход дапамагае развіваць крытычнае мысленне, уменне вырашаць праблемы, пераадольваць цяжкасці. Гэты падыход вылучаецца актыўнай камунікацыяй і каманднай работай. Ён фарміруе цэласную карціну свету праз гульню і эксперыментаванне з аб’ектамі жывой і нежывой прыроды, матывуе вучняў да праектавання і стварэння мадэлей, якія нагадваюць аб’екты навакольнай рэчаіснасці. Гэта падштурхоўвае да атрымання спецыяльнасцей інжынера, праграміста, канструктара і інш. У будучыні ўсе тэхнічныя спецыяльнасці будуць арыентаваны на STEАM-веды.
Подробнее..
30.09.2020
Неад’емная частка гістарычнай адукацыі – арганізацыя краязнаўчай работы, якая фарміруе ў вучняў цэласную карціну свету, дапамагае ўсвядоміць непарыўную сувязь гісторыі малой радзімы з гісторыяй краіны.
Подробнее..
28.09.2020
Лялька – неад’емны атрыбут культуры. Яна не толькі суправаджае чалавека з дзяцінства, але даволі часта застаецца своеасаблівым талісманам, прадметам настальгіі. Ва ўсіх народаў стварэнне лялек лічылася мастацтвам. Нездарма калекцыянеры гатовы аддаваць за ўнікальныя лялькі вялікія грошы.
Сучасныя дзеці не адчуваюць недахопу ў цацках. На паліцах магазінаў можна знайсці ўсё на любы густ. Але ў цацках, сшытых сваімі рукамі, закладзены вялікі выхаваўчы патэнцыял. Гэта сімвал нацыянальнай культуры і народных традыцый. У кожнай з іх адлюстраваны рысы нацыянальнага характару, кожная з іх непаўторная і прыносіць радасць творчасці іх стваральніку, застаецца лепшым падарункам. Выраб лялек – захапляльны і цікавы занятак, які вельмі падабаецца дзецям. Гэта пацвердзяць выхаванцы ўзорнай студыі народнай цацкі “Лялька” з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярозы.
Подробнее..