Педагогический опыт

Сфарміраваць раннюю гатоўнасць школьнікаў да прафесійнага самавызначэння

09.02.2018
З верасня 2013 года ў сярэдняй школе № 7 Баранавіч рэалізоўваецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі забеспячэння пераемнасці ў сістэме “базавая школа – ліцэй” як сродак прафесійнага самавызначэння вучняў”. У рамках праекта настаўнікі праводзяць педагагічныя даследаванні. Так, з мэтавымі групамі навучэнцаў 8 – 9 класаў ажыццяўляецца сістэмная работа па фарміраванні ў іх ранняй гатоўнасці да прафесійнага самавызначэння. Адным з удзельнікаў праекта з’яўляюся я. Тэма майго педагагічнага даследавання – “Падрыхтоўка вучняў 8 – 9 класаў да выканання алімпіядных заданняў па беларускай мове ў сістэме іх арыентацыі на спецыяльнасці гуманітарнага профілю”.
Як вядома, у жыцці кожнага чалавека надыходзіць важны момант, калі даводзіцца рабіць адзін з самых адказных крокаў: вырашаць, дзе вучыцца далей і якую выбраць прафесію. Чаму гэта так важна? Выбіраючы пэўную прафесію, чалавек, па сутнасці, выбірае жыццёвы шлях, свой лёс.
Подробнее..

Разам да поспеху

09.02.2018
“Каб дасягнуць поспеху, трэба ўвесь час вучыцца”, - лічыць Святлана Генадзьеўна Дзядзюк, намеснік дырэктара па метадычнай рабоце брэсцкай гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава. Пад кіраўніцтвам жанчыны – 8 метадычных аб’яднанняў настаўнікаў, творчы калектыў аднадумцаў, які паспяхова вырашае задачы навучання і выхавання дзяцей.
Асаблівую ўвагу Святлана Генадзьеўна надае рабоце з маладымі спецыялістамі, якіх у гімназіі 9. Дзякуючы намаганням адміністрацыі, моладзь камфортна адчувае сябе ў калектыве, актыўна ўдзельнічае ў конкурсах прафесійнага майстэрства.
Подробнее..

Да бяспечнага дзяцінства – праз гульню і творчасць

09.02.2018
Стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў – адзін з важных напрамкаў арганізацыі здароўезберагальнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Пазнаючы свет, дзеці часта сутыкаюцца з небяспекай і нярэдка становяцца ахвярамі свайго няведання, бестурботнасці і легкадумнасці. Большасць дашкольнікаў не ведае, што неабходна рабіць у пэўнай экстрымальнай сітуацыі. А надзвычайным для дзіцяці можа быць любая падзея, якая выходзіць за рамкі яго звыклага побыту. Таму задача педагогаў і бацькоў заключаецца не толькі ў тым, каб аберагаць і абараняць дзіця, але і ў тым, каб падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам і небяспечнымі для жыцця сітуацыямі, навучыць правільна паводзіць сябе ў іх і ўмець знаходзіць верныя шляхі і спосабы іх вырашэння.
Пачынаючы работу над фарміраваннем у выхаванцаў асноў бяспечнай жыццядзейнасці праз гульнявое асяроддзе і творчую дзейнасць, мы правялі анкетаванне бацькоў і выявілі, што ў сем’ях навучанне дзяцей правілам элементарнай бяспекі вядзецца часта бессістэмна і не ў поўным аб’ёме. Правілы падаюцца ў выглядзе кароткіх забарон, што не толькі не задавальняе цікаўнасць дзяцей, але наадварот – выклікае павышаны інтарэс да забароненага.
Подробнее..

Надзейныя партнёры ў агульнай справе

09.02.2018
Гісторыя нашай дашкольнай установы пачалася ў далёкім 1981 годзе. Сёння яслі-сад, разлічаны на 150 месцаў, наведвае 180 дзяцей. Якасць адукацыйнага працэсу забяспечвае 23 педагогі. Калектыў установы вылучаецца стабільным складам і высокім творчым патэнцыялам.
За гады работы ў садку назапашаны багаты вопыт узаемадзеяння з бацькоўскай грамадскасцю. Без супрацоўніцтва дашкольнай установы і сям’і немагчыма рашыць пытанні індывідуальна-дыферэнцаванай адукацыі дзяцей.
Подробнее..

Камунікатыўныя кампетэнцыі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

05.02.2018
Сённяшні выпускнік школы павінен валодаць камунікатыўнымі ўменнямі і навыкамі, якія забяспечваюць паспяховую сацыялізацыю, адаптацыю і самарэалізацыю ў сучасных умовах развіцця грамадства. Камунікатыўная кампетэнтнасць азначае гатоўнасць ставіць і дасягаць мэт праз вусную і пісьмовую камунікацыю: атрымліваць неабходную інфармацыю, выказваць і цывілізавана адстойваць уласны пункт погляду ў дыялогу і публічным выступленні на аснове паважлівага стаўлення да чужой думкі і каштоўнасцей (рэлігійных, этнічных, прафесійных і асобасных) іншых людзей.
Подробнее..

Чым раней, тым лепш. Арыентацыя вучняў на спецыяльнасці фізіка-матэматычнага профілю

05.02.2018
У нашай школе працягваецца рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі забеспячэння пераемнасці ў сістэме “базавая школа –ліцэй” як сродак прафесійнага самавызначэння вучняў”. Мэта праекта – павышэнне якасці адукацыі васьмікласнікаў і дзевяцікласнікаў праз фарміраванне і развіццё ранняй гатоўнасці да прафесійнага самавызначэння, выяўленне аптымальных умоў для забеспячэння пераемнасці ў асэнсаваным выбары выпускнікамі базавай школы напрамку будучай прафесійнай дзейнасці і напрамку навучання ў ліцэі.
У рамках праекта праводжу педагагічнае даследаванне “Развіццё асноўных прыродазнаўчых уменняў і навыкаў па фізіцы ў вучняў 9 класа як сродак падрыхтоўкі да працягу навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па фізіка-матэматычным напрамку”.
Подробнее..

Калі бацькі – раўнапраўныя ўдзельнікі карэкцыйнага працэсу

05.02.2018
У навучанні і выхаванні дзіцяці з цяжкім парушэннем маўлення асаблівая роля належыць сям’і. Настаўнік-дэфектолаг павінен пазбаўляць бацькоў ад распаўсюджанай ілюзіі пра магчымасць “чароўнага” вырашэння ўсіх праблем развіцця і выхавання дзіцяці толькі шляхам карэкцыйных заняткаў. На жаль, практыка паказвае, што сям’я даволі часта выступае ў ролі назіральніка, а не ўдзельніка адукацыйнага працэсу.
Адной з прычын такога становішча, на маю думку, з’яўляецца недасведчанасць бацькоў у структуры карэкцыйнага працэсу і асноўных напрамках работы, нізкі ўзровень педагагічных ведаў, нежаданне браць на сябе адказнасць за шчасце ўласных дзяцей. Агульнавядома, што правільнае маўленне – адна з важнейшых умоў нармальнага развіцця чалавека. З дапамогай маўлення і зносін ён лёгка і незаўважна для сябе ўваходзіць у навакольны свет, даведвацца шмат новага і цікавага, можа выказаць свае жаданні, думкі і патрабаванні. Таму для актыўнага ўключэння членаў сям’і ў гэтую работу неабходна распрацоўваць і ўкараняць такі алгарытм дзеянняў, пры якім бацькі будуць прадстаўлены раўнапраўнымі ўдзельнікамі карэкцыйнага працэсу. На працягу навучальнага года трэба пастаянна падтрымліваць трывалы інтарэс бацькоў да яго, каб яны ўрэшце змянілі ролю сузіральнікаў на ўдзельнікаў усяго адукацыйнага працэсу.
Подробнее..