Страница 1

Перейти на страницу



Пясочніца для… бацькоў
Перад установамі дашкольнай адукацыі стаіць задача па актывізацыі выхаваўчай дзейнасці сем’яў і аказанні ім неабходнай сацыяльна-педагагічнай падтрымкі, каб надаць сямейнаму выхаванню мэтанакіраваны грамадска значны напрамак.
На жаль, педагагічныя магчымасці бацькоў не заўсёды адпавядаюць патрабаванням дзіцяці. Таму вельмі важна павышаць псіхолага-педагагічную культуру бацькоў падчас актыўнага ўзаемадзеяння з дашкольнай установай. Неабходна забяспечыць партнёрскія адносіны педагогаў і бацькоў. Практыка паказвае, што іх трэба загадзя рыхтаваць да прыходу дзіцяці ў садок. І чым раней, тым лепш.
Педагагічны калектыў нашай установы арыентаваны на пошук эфектыўных форм і метадаў работы, якія ўлічваюць запыты сем’яў і фарміруюць актыўную жыццёвую пазіцыю бацькоў. На працягу некалькіх гадоў на базе ясляў-сада працуе адаптацыйная група, створаная для падрыхтоўкі дзетак ад двух да трох гадоў да паступлення ў садок. Аднак бацькі з часам прапанавалі наладзіць больш цеснае і “ранняе” супрацоўніцтва з установай.
 
 


Абслуговая праца як крыніца творчасці
ХХІ стагоддзе ставіць перад адукацыяй задачу па фарміраванні інтэлектуальнай і творчай асобы з высокім узроўнем культуры і духоўным пачаткам. Цяжка ўявіць сапраўднага педагога без натхнення ў рабоце, творчага гарэння, любові да дзяцей, павагі да сваёй дзейнасці. Быць настаўнікам не толькі гонар, але і вялікая адказнасць.
Перад педагогамі часта паўстаюць пытанні, звязаныя з асобасным развіццём і творчай самарэалізацыяй вучняў. Творчыя схільнасці ёсць амаль ва ўсіх. Задаткі добрыя ў кожнага, але здольнасці розныя. Калі яны не выяўлены, гэта не азначае, што іх няма. Здольнасці трэба развіваць. Урокі абслуговай працы (тэхналогіі) з’яўляюцца стартавай пляцоўкай для развіцця творчых здольнасцей і выяўлення тых дзяцей, якія могуць увасабляць ідэі, выконваць творчыя праекты.
Усё пачынаецца з урока. Урок – гэта крыніца ведаў і практычных уменняў, якія павінны перарасці ва ўстойлівы інтарэс і патрэбу не толькі бачыць прыгожае і тое, што выканана чужымі рукамі, але і самому ствараць прыгожыя рэчы. З уласнага вопыту ведаю, што найперш неабходна развіць у вучаніц цікавасць да работы/тэмы, якія яны выконваюць/вывучаюць на ўроку. Як гэта зрабіць? Цяжкасць заключаецца ў тым, што прадмет не з’яўляецца адной з асноўных дысцыплін у школе, па якой трэба здаваць экзамен ці ЦТ. Таму неабходны прыклад настаўніка і старшых вучаніц, іх дасягненні ў складзе адной каманды.
 
 


Выхоўваць вучняў-даследчыкаў
Любому грамадству патрэбны адораныя людзі. Задача навучальнай установы заключаецца ў тым, каб садзейнічаць развіццю інтэлектуальных здольнасцей дзяцей. Адзін з галоўных спосабаў развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу вучняў – гэта даследчая практыка.
Навучанне навыкам пошуку інфармацыі, фармуляванне мэты даследавання, пастаноўка задач, пацвярджэнне актуальнасці выбранай тэмы, выкананне мультымедыйнага суправаджэння дазваляюць прывіць дзецям навыкі самастойнай работы і падрыхтаваць школьнікаў да вучобы ва УВА. У нашай гімназіі з 1997 года паспяхова дзейнічае вучнёўскае навуковае таварыства. Яго секцыі сфарміраваны пры ўсіх прадметна-метадычных аб’яднаннях. Таварыства аб’ядноўвае пераважна вучняў 9 – 11 класаў. Але ўзроставыя рамкі ўмоўныя. Некаторыя вучні, захопленыя вучэбна-даследчай дзейнасцю, актыўна працуюць у таварыстве ўжо ў 6 – 8 класах.
Далучэнне вучняў да даследчай работы ажыццяўляецца такім чынам, каб гэтая работа неўзабаве стала патрэбай. Гэты працэс працяглы і складаны. У ім можна вылучыць тры этапы. Так, першы этап заключаецца ў вучэбна-даследчай дзейнасці дзяцей на ўроках. Настаўнікі гімназіі валодаюць даследчым метадам навучання і прымяняюць яго як на ўроках, так і на факультатыўных занятках.
 
 


Развіваем звязнае маўленне дашкольнікаў з дапамогай ТРВЗ-тэхналогіі
У сучасным грамадстве праблема маўленчага развіцця дзяцей стала надзвычай актуальнай, бо ў час інфармацыйных тэхналогій жывыя чалавечыя зносіны падмяняюцца камп’ютарам і тэлевізарам. Недахоп зносін бацькоў з уласнымі дзецьмі, ігнараванне дарослымі іх маўленчых цяжкасцей павялічваюць колькасць дашкольнікаў з недахопамі маўлення. Даволі часта выхаванцы дзіцячага садка не могуць пабудаваць маналог. У дзяцей назіраецца недастатковы слоўнікавы запас, адсутнічае вопыт апісання аб’ектаў і падзей, не сфарміраваны навыкі творчага расказвання. Існаванне праблем у маўленчым развіцці дзяцей пацвярджае вопыт маёй педагагічнай дзейнасці ў якасці выхавальніка спецыяльнай групы для дзяцей з агульнымі парушэннямі маўлення.
Асноўным напрамкам маёй работы ў групе з’яўляецца развіццё звязнага маўлення, маўленчых зносін і творчага мыслення выхаванцаў. Працуючы з дзецьмі масавых груп, гэтыя задачы паспяхова вырашала з дапамогай элементаў ТРВЗ-тэхналогіі, па выкарыстанні метадаў і прыёмаў якой існуе шмат распрацовак і рэкамендацый. На гэтай тэхналогіі спыніла свой выбар і цяпер. Але сутыкнулася з тым, што ў дашкольнай педагагічнай практыцы недастаткова раскрыты спосабы ўкаранення ТРВЗ-тэхналогіі ў работу з дзецьмі з агульнымі парушэннямі маўлення. Таму вырашыла стварыць уласную мадэль развіцця звязнага маўлення ў дзяцей з АПМ, узяўшы за аснову распрацоўкі беларускіх аўтараў Г.В.Корзун і Т.А.Сідарчук.
 
 


Мнагамерная дыдактычная тэхналогія як інструмент даследчай дзейнасці ў пачатковых класах
Адной з прыярытэтных мэт пачатковай школы з’яўляецца падрыхтоўка высокаадукаванай асобы, здольнай самастойна думаць і набываць веды. Задача настаўніка – ператварыць дзіця ў даследчыка, актыўнага ўдзельніка працэсу пазнання, які вучыцца і развіваецца на працягу ўсяго жыцця.
Даказана, што вучэнне толькі тады становіцца для вучняў паспяховым і прыцягальным, калі яны ўмеюць вучыцца: умеюць чытаць, усведамляць, параўноўваць, даследаваць, праектаваць, канструяваць, сістэматызаваць, структурыраваць і рацыянальна запамінаць. Дасягнуць гэтага можна дзякуючы выкарыстанню мнагамернай дыдактычнай тэхналогіі.
Ужо некалькі гадоў у нашай гімназіі ажыццяўляецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі кансалтынгавага цэнтра па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках і факультатыўных занятках”. Працуючы над гэтым праектам, я вывучыла тэхналогію мнагамерных дыдактычных інструментаў, якую сёння паспяхова выкарыстоўваю ў сваёй рабоце.
 
 


К нравственной позиции – через изучение русского языка и литературы
Дети, находясь у экрана телевизора или монитора компьютера, где во многих материалах царят насилие, жестокость и половая распущенность, постепенно привыкает к этому и воспринимает увиденное как вполне нормальное явление. Имеет ли право учитель оставаться равнодушным, ничего не предпринимать? Ответ очевиден.
Говоря об интерактиве, современных педагогических технологиях и мультимедиа-уроках, нельзя забывать о самом важном ресурсе урока – воспитательном. Учителю необходимо найти нравственную составляющую на каждом уроке при изучении любого материала, чтобы восполнить дефицит информации нравственно-побудительного характера.
Учителя-словесники имеют очень сильное оружие – слово, художе-ственную речь, классическую литературу. Книги содержат богатейший материал для воспитания юного поколения. Задача педагога – преподносить детям ту «пищу», которая позволит развить у них «внутреннее зрение», чтобы сквозь мониторы компьютеров, бездуховность и безнравственность современного мира постучались в молодые сердца любовь и порядочность.
 
 


Краязнаўчы матэрыял на ўроках англійскай мовы
Сёння міжкультурныя зносіны на замежнай мове з’яўляюцца надзвычай актуальнай тэмай, бо многія людзі падарожнічаюць па свеце, наведваюць краіны ў дзелавых мэтах і для адпачынку, стасуюцца з людзьмі розных нацыянальнасцей. У такіх умовах чалавек павінен ведаць культуру і гісторыю роднага краю, каб весці дыялог на роўных з замежнікамі. Не бывае дыялогу культур, калі людзі не могуць нічога расказаць пра сваю радзіму і яе славутыя мясціны.
Улічваючы гэта, узнікае неабходнасць вывучэння роднага краю, яго гісторыі, культуры, традыцый, жыцця народа і яго побыту на ўроках замежнай мовы праз выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу. На сваіх занятках вяду мэтанакіраваную работу па фарміраванні ў навучэнцаў уменняў прэзентаваць сваю краіну і яе культуру сродкамі англійскай мовы ва ўмовах міжкультурных зносін.
Дзякуючы выкарыстанню краязнаўчага матэрыялу, у дзяцей развіваецца камунікатыўная кампетэнцыя. Да такога матэрыялу звяртаюся пры вывучэнні тэмы “Family”, калі вучні расказваюць пра членаў сваёй сям’і, месца іх нараджэння і работы, а таксама пра продкаў. Ліцэісты прыносяць старыя фотаздымкі з сямейных альбомаў, якія з’яўляюцца цудоўнай крыніцай для атрымання інфармацыі пра родны край, яго гісторыю, культуру і побыт людзей.
 
 


Магчымасці і здабыткі гімназічнай газеты
У кожнага чалавека назаўсёды застаюцца ўспаміны пра школьныя гады. Школа дазваляе паўдзельнічаць у розных фэстах, конкурсах, акцыях, канферэнцыях, алімпіядах, праектах і спартыўных спаборніцтвах. Але пра гэтыя справы, поспехі і дасягненні звычайна вядома толькі вузкаму колу людзей. Таму рада гімназістаў нашай навучальнай установы прапанавала выдаваць газету. Газету, якая дапамагала б вучням паказваць іншым свае таленты і дасягненні, дзяліцца радасцямі і тым, чым жыве наша гімназія.
Адразу ж знайшліся тыя, хто стаў на чале гэтай вялікай справы, здолеў аб’яднаць вакол сябе энтузіястаў, навучэнцаў і педагогаў, якім такая работа была па душы. Гэта намеснік па выхаваўчай рабоце Ганна Уладзіміраўна Кузьмянчук і настаўніца інфарматыкі Ала Васільеўна Мазько. Была створана рэдакцыйная рада, якая складалася з шэф-рэдактара, галоўнага рэдактара, журналістаў (рэдкалегіі), фотакарэспандэнтаў і групы камп’ютарнага дызайну.
Гімназісты натхнёна ўзяліся за работу. На першым жа пасяджэнні былі вызначаны мэты і задачы выдання, функцыі, правы і абавязкі рэдакцыйнай рады, зацверджана канцэпцыя газеты, яе дызайн і накіраванасць. Газету як гімназічны друкаваны орган надзялілі свабодай слова і недатыкальнасцю. У лютым 2010 года мы ўзялі ў рукі першы нумар “Вуснамі гімназіста”.
 
 


Бяспека дзяцей – клопат дарослых
Пад такім дэвізам пачыналася работа нашай дашкольнай установы шмат гадоў назад. І гэта невыпадкова. Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай актуальная. Сучасныя рэаліі патрабуюць ад выхавальнікаў дзіцячых садкоў неабходных ведаў і уменняў у гэтым кірунку.
У нашай установе праблему бяспекі жыццядзейнасці чалавека надзвычай добра вывучыла выхавальніца вышэйшай катэгорыі Валянціна Іванаўна Жыгар. На працягу многіх гадоў яна выкарыстоўвала розныя формы работы з дзецьмі і іх бацькамі. Станоўчыя вынікі карпатлівай работы радавалі не толькі Валянціну Іванаўну, але і яе калег. Абагульніўшы вопыт работы па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці дзяцей, выхавальніца прапанавала арганізаваць на базе нашага садка кансультацыйны пункт “Школа бяспекі” для педагогаў раёна. Для таго каб навучыць дзяцей азбуцы бяспекі, педагог павінен сам добра разбірацца ў гэтым пытанні і быць зацікаўленым у вырашэнні такой праблемы.
Ужо з першай сустрэчы з педагогамі з розных дзіцячых садкоў раёна стала ясна, што стварэнне кансультацыйнага пункта цалкам апраўдана. Наведванні заняткаў былі ўсвядомленымі, а іх тэмы цікавымі. Так, на першым пасяджэнні Школы бяспекі быў прэзентаваны вопыт работы і прадстаўлены план дзейнасці пункта на навучальны год, а таксама было праведзена анкетаванне педагогаў з мэтай выяўлення запытаў і прапаноў. Валянціна Іванаўна арганізавала экскурсію па дашкольнай установе і паказала, колькі куткоў бяспекі абсталявана ў ёй.
 
 


Вучэбнае мадэліраванне на ўроках матэматыкі ў пачатковай школе
Сучасны ўрок матэматыкі ў пачатковай школе павінен не толькі вырашаць асноўныя задачы прадметнай галіны, але і садзейнічаць фарміраванню і развіццю ўменняў і навыкаў вучэбнай дзейнасці дзяцей. Для гэтага настаўнікі пачатковых класаў нашай гімназіі выкарыстоўваюць новы вучэбна-метадычны комплекс “Матэматыка”, аўтарамі якога з’яўляюцца М.А.Урбан і Г.Л.Мураўёва. Змест заданняў падручніка базіруецца на канцэпцыі разумовага развіцця малодшых школьнікаў на аснове метаду мадэліравання, калі большасць паняццяў, што вывучаюцца, набываюцца вучнямі падчас актыўнай і мэтанакіраванай работы з вучэбнымі мадэлямі.
Вучэбныя мадэлі з’яўляюцца сродкам навучання, работа з якімі прадугледжвае пераход ад мадэлей аднаго віду да мадэлей другога (ад прадмета ці ілюстрацыі – да схемы, ад схемы – да матэматычнага выразу) і ўключае комплекс заданняў чатырох відаў: на суаднесенасць мадэлей, на выбар мадэлі, на змяненне мадэлі і на пабудову мадэлі.
Прымяненне метаду мадэліравання забяспечвае наглядную аснову для асэнсавання абстрактнай матэматычнай інфармацыі, садзейнічае фарміраванню алгарытмічнага і лагічнага мыслення, развівае прасторавае ўяўленне малодшых школьнікаў. У аснове метаду ляжыць прынцып замяшчэння: рэальны прадмет замяшчаецца іншым прадметам, яго выявай, сімвалічнай мадэллю. Мадэль робіць зразумелымі тыя бакі аб’екта, якія ў рэальнасці могуць быць не прадстаўлены ў відавочным выглядзе, і ўяўляе сабой абагулены вобраз істотных уласцівасцей аб’екта, што мадэліруецца. Пры гэтым важна не прымушаць вучняў засвойваць асобныя мадэлі, а навучыць іх працэсу мадэліравання, каб яны маглі самастойна будаваць розныя мадэлі.
 
 

Перейти на страницу