Педагогический опыт

Развіваем творчую актыўнасць вучняў

20.08.2019
Творчыя здольнасці неабходны ў розных сферах чалавечай дзейнасці: навуковай, мастацкай, вытворча-тэхнічнай, гаспадарчай… Творчыя ўменні і навыкі дапамагаюць паспяхова засвойваць новыя веды. Паводле ўласных назіранняў, сярод школьнікаў пераважаюць дзеці з сярэднім узроўнем развіцця творчага мыслення. Як падштурхнуць выхаванцаў да творчасці падчас вучобы і якія метады і прыёмы выбраць для гэтага? Выйсце бачу ў арганізацыі вучобы праз развіццё творчай актыўнасці.
Подробнее..

Каштоўнасць тэатралізацыі

20.08.2019
Эфектыўны спосаб развіцця творчых здольнасцей вучняў – самастойная інсцэніроўка казак, баек, невялікіх апавяданняў ці закончаных урыўкаў з эпічных ці драматычных твораў. Падрыхтоўка спектакля дапамагае наладзіць зносіны дзяцей, раскрыць іх творчы патэнцыял, актывізаваць мысліцельную і маўленчую дзейнасць, павысіць цікавасць да літаратуры. Падчас уласнай творчай работы на матэрыяле мастацкіх тэкстаў вучні больш глыбока спасцігаюць ідэйна-мастацкую каштоўнасць твораў. Мэтазгоднасць тэатралізацыі на ўроках літаратуры відавочная: яна вучыць творча чытаць мастацкі твор, услыхоўвацца ў рытм і музыку слоў і фраз, інтанацыю і схаваны падтэкст дыялогу, атрымліваць асалоду ад удумлівага павольнага чытання.
Подробнее..

Прафарыентацыя па-сучаснаму

20.08.2019
Кожнаму чалавеку даводзіцца выбіраць прафесію. Фінансавы стан сям’і, наяўнасць/адсутнасць пэўнай установы адукацыі па месцы жыхарства, прыклад бацькоў – гэтыя і многія іншыя прычыны ўплываюць на прафесійны выбар дзяцей. Зрабіць яго – складаны і адказны крок у жыцці, бо ад правільнасці выбару залежыць далейшы лёс. На жаль, даволі часта падобны выбар ажыццяўляецца без належнага абдумвання, на аснове інтуіцыі, жаданняў і захапленняў, пад уплывам сяброў ці бацькоў.
Подробнее..

Мнематэхніка – для развіцця звязнага маўлення

20.08.2019
Паспяховасць у вучобе залежыць ад узроўню развіцця звязнага маўлення, якое з’яўляецца адной з найбольш складаных форм маўленчай дзейнасці. Дзякуючы яму школьнікі адэкватна ўспрымаюць і аднаўляюць тэкставыя вучэбныя матэрыялы, даюць разгорнутыя адказы на пытанні, самастойна выказваюць меркаванні. Але ў дзяцей з АПФР узнікаюць з гэтым пэўныя цяжкасці.
Подробнее..

Вуснамі сведкаў вайны

20.08.2019
З кожным годам застаецца ўсё менш удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх ужо не могуць сустракацца са школьнікамі з-за стану здароўя. Але ўспаміны большасці ветэранаў запісаны. Гэта важны сродак патрыятычнага выхавання моладзі. Цікавасць выклікаюць і ўспаміны малалетніх сведкаў ваеннага ліхалецця, якія таксама трэба паспець запісаць. Многія дзеці вайны разам з дарослымі працавалі ў тыле і на прымусовых работах у Германіі, выконвалі даручэнні партызан. Сёння яны з задавальненнем дзеляцца дакументальнымі матэрыяламі.
З мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў быў распрацаваны сацыяльны праект “Юныя сведкі вайны: гісторыя ад першай асобы”, які рэалізоўваюць ліцэй Жабінкі і Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей пры падтрымцы клуба “Суразмоўнік” і раённай газеты “Сельская праўда”.
Подробнее..

Метад мадэлявання – для рашэння тэкставых задач

20.08.2019
Рашэнне тэкставых задач заўсёды выклікае ў малодшых школьнікаў пэўныя цяжкасці. Многія дзеці не любяць матэматыку менавіта з-за гэтых задач, прычым не з-за колькасці дзеянняў у іх, а з-за неабходнасці разважаць над імі.
Прааналізавала метадычную літаратуру, азнаёмілася з напрацоўкамі калег па гэтай праблеме і, абапіраючыся на ўласны вопыт, прыйшла да высновы, што рашэнне вялікай колькасці аднатыповых задач не развівае аналітычныя ўменні ў дзяцей. Незаменным памочнікам у рабоце над тэкставай задачай з’яўляецца метад мадэлявання.
У шырокім сэнсе слова мадэляванне – гэта замена дзеянняў з рэальнымі прадметамі дзеяннямі з іх зменшанымі ўзорамі, муляжамі, мадэлямі, макетамі ці графічнымі замяняльнікамі (малюнкамі, чарцяжамі, схемамі). Пры гэтым малюнкі могуць адлюстроўваць рэальныя аб’екты (людзей, жывёл, расліны, машыны) ці паказваць іх умоўна, у выглядзе розных фігур (кружкоў, квадратаў, прамавугольнікаў).
Подробнее..

Готовимся к олимпиаде с помощью нестандартных заданий

19.08.2019
Учёные единодушны в мнении, что каждый человек владеет огромным множеством возможностей, которые хранятся в виде задатков. Мы не знаем, насколько грамотным человеком был Александр Македонский, но историки утверждают, что он знал в лицо всех солдат своего 30-тысячного войска. Этот пример исключителен в своём роде, но он доказывает, какие возможности открываются перед человеком, если максимально или оптимально использовать заложенные в нём природные данные.
Таланты рождаются не часто, а гениев вообще за всю историю человечества насчитывается не более 400. В своей деятельности учителя сталкиваются с проблемой выявления задатков и развития способностей воспитанников. Система работы с одарёнными детьми на уроках русского языка заключается в максимальном развитии у них умений, навыков, познавательных способностей.
Подробнее..