Педагогический опыт

Сфарміраваць камунікатыўную кампетэнцыю вучняў дапамогуць нетрадыцыйныя ўрокі

20.04.2018
Нетрадыцыйныя ўрокі – адзін з важнейшых сродкаў навучання, які фарміруе ў школьнікаў цікавасць да вучэбнага працэсу, знімае напружанасць, павышае матывацыю да вывучэння замежнай мовы, развівае і ўдасканальвае сацыякультурную і камунікатыўную кампетэнцыі.
Подробнее..

Развіць абстрактнае мысленне і творчыя здольнасці вучняў дапаможа эйдас-канспект

20.04.2018
Выпускнік сучаснай школы зацікаўлены ў атрыманні ведаў, неабходных для паспяховай інтэграцыі ў соцыуме і адаптацыі ў ім. Праектаванне разглядаецца сёння як асноўны від вучэбнай дзейнасці. Дакладны пераклад слова “праект” – кінуты наперад. У аснове метаду праектаў ляжаць крэатыўнасць і ўменні арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы і самастойна канструяваць свае веды.
Подробнее..

Да творчасці – праз даследчую дзейнасць

27.03.2018
Сёння грамадству патрэбны людзі, здольныя творча выкарыстоўваць свае веды. Таму адной з абавязковых умоў паспяховага выхавання школьнікаў з’яўляецца развіццё іх творчых здольнасцей. Гэты працэс ахоплівае ўсе бакі развіцця асобы дзіцяці: будзіць у вучняў ініцыятыўнасць і самастойнасць пры прыняцці рашэнняў, фарміруе імкненне да свабоднага самавыяўлення і ўпэўненасць ва ўласных сілах.
У кожным дзіцяці закладзены вялікія творчыя магчымасці. Усе дзеці па сваёй прыродзе даследчыкі. Прага новых уражанняў, цікаўнасць выклікаюць пастаяннае жаданне эксперыментаваць. Менавіта даследчая дзейнасць развівае здольнасць мысліць творча.
Подробнее..

Стымуляваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальнае развіццё малодшых школьнікаў

27.03.2018
Сёння галоўная задача настаўніка пачатковай школы заключаецца ў развіцці ў дзяцей індывідуальных здольнасцей і ключавых кампетэнцый, уменняў бачыць перспектыву прымянення атрыманых ведаў на практыцы, лёгка адаптавацца ў сучасным свеце, рэалізаваць сябе ў будучыні.
“Дрэнны настаўнік прапануе ісціну, добры вучыць яе знаходзіць”, - сцвярджаў нямецкі педагог Фрыдрых Адольф Дыстэрвег. Менавіта ў гэтым бачыцца каштоўнасць працы сучаснага настаўніка пачатковых класаў, які імкнецца выкарыстоўваць пазнавальныя інтарэсы малодшых школьнікаў як стымулятары іх інтэлектуальнага і творчага развіцця.
Подробнее..

Выніковасць навучання палепшыць кааперацыя

27.03.2018
На працягу многіх гадоў наша гімназія пад кіраўніцтвам дырэктара В.Ю.Шчарбакова і намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце А.Б.Марчук з’яўляецца інавацыйнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі Беларусі. Інавацыйная дзейнасць установы стала магчымай дзякуючы творчаму падыходу да справы адміністрацыі, настаўнікаў і цеснаму супрацоўніцтву з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі. Я з’яўляюся ўдзельнікам інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі кансалтынгавага цэнтра па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках і факультатыўных занятках”.
Сучаснае грамадства ставіць перад адукацыяй новыя задачы і вылучае новыя патрабаванні да падрыхтоўкі вучняў да жыцця, засваення вучэбных праграм у розных прадметных галінах і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў цэлым. Лічу, што выкарыстанне тэхналогіі кааператыўнага навучання дазваляе ўзброіць вучняў метадамі супрацоўніцтва. Гэта такая форма зносін, у якой дзіця адчувае сябе не толькі вучнем, але і самастойнай асобай. Школьнік пастаянна адчувае, што з ім лічацца, цэняць яго меркаванне. Вучань можа свабодна выказвацца, вылучаць здагадкі, рабіць выбар. Формы такога супрацоўніцтва разнастайныя.
Подробнее..

Праца, творчасць, захапленне

27.03.2018
Настаўнік інфарматыкі гімназіі № 2 Брэста Ігар Навумавіч Басін захапляецца камп’ютарнымі тэхналогіямі ўжо даўно. Веданне новых дасягненняў у педагогіцы і методыцы выкладання інфарматыкі, эфектыўнае выкарыстанне сучасных тэхналогій дазваляюць настаўніку дабівацца высокіх вынікаў навучання.
У метадычным арсенале педагога шмат розных метадаў і прыёмаў, якія дазваляюць падтрымліваць актыўнасць вучняў на працягу ўсяго ўрока, фарміруюць у іх вучэбна-інтэлектуальныя ўменні і навыкі. Выхаванцы Ігара Навумавіча адрозніваюцца цікаўнасцю, імкненнем да пазнання новага. Заняткі настаўніка праходзяць у выглядзе ўрокаў-прэзентацый, урокаў-даследаванняў, віртуальных эксперыментаў і тэматычных праектаў.
Подробнее..

Падрыхтоўка да экзамену – на ўроку

06.03.2018
Адна з галоўных задач сучаснай школы заключаецца ў тым, каб выпускнікі валодалі як мінімум адной замежнай мовай на ўзроўні функцыянальнай пісьменнасці. На працягу многіх гадоў праграмы і стандарты ў галіне выкладання замежных моў зводзіліся толькі да авалодання чытаннем. Сціплая ўвага ўдзялялася вуснаму маўленню, разуменню замежнай мовы на слых і пісьму. Але для дасягнення функцыянальнай пісьменнасці без развіцця гэтых уменняў не абысціся. У рамках новага падыходу да вывучэння замежных моў падкрэсліваецца важнасць валодання моўным матэрыялам і камунікатыўнымі ўменнямі, а таксама здольнасць прымяняць атрыманыя веды і ўменні для рашэння канкрэтных камунікатыўных задач у зменлівых сітуацыях зносін.
Новыя рэаліі ставяць настаўніка замежнай мовы ва ўмовы, да якіх ён даволі часта аказваецца непадрыхтаваным. Камунікатыўнае навучанне як спосаб задавальнення сацыяльнага запыту патрабуе кардынальных змен у арганізацыі і тэхналогіях вывучэння замежнай мовы ў школе. Вось чаму настаўнікі-“замежнікі” павінны ўмела ствараць ўмовы для развіцця ўсіх навыкаў навучэнцаў на сваіх уроках.
Подробнее..