Педагогический опыт

Фарміраваць даследчую культуру вучняў з пачатковай школы

23.01.2018
Пачатковая школа з’яўляецца адным з першасных этапаў фарміравання даследчай культуры школьнікаў. Падрыхтоўка дзяцей да даследчай дзейнасці, навучанне іх уменням і навыкам даследчага пошуку сталі для мяне адной з вядучых задач у рабоце. Гэта вельмі важна, бо самыя каштоўныя і трывалыя веды здабываюцца самастойна, падчас уласных творчых пошукаў. Сёння разам з традыцыйнымі метадамі навучання вялікая ўвага ўдзяляецца актыўным метадам пазнання, калі настаўнік не проста дае гатовыя веды, а дапамагае дзіцяці вучыцца і развівацца, стварае ўмовы, пры якіх школьнік сам даследуе вучэбны матэрыял, фарміруе паняцце пра прадмет і авалодвае спосабамі пошукавай творчай дзейнасці.
Да даследчай дзейнасці далучаю вучняў паступова, пачынаючы з 1 класа. Спачатку праз даступныя творчыя заданні, якія выконваюцца на ўроках “Чалавек і свет”, рускай мовы і літаратурнага чытання, працоўнага навучання і ў форме калектыўных творчых спраў, што праводзяцца ў пазаўрочны час.
Подробнее..

Школа ранняга развіцця для дзяцей і іх бацькоў

23.01.2018
Праблема адаптацыі дзіцяці ў дашкольнай установе з’яўляецца надзвычай актуальнай. Многія маладыя сем’і не ўмеюць ці не могуць правільна падрыхтаваць малышоў да паступлення ў дзіцячы садок. Адсюль высокі працэнт цяжкай адаптацыі дашкольнікаў, іх захваральнасць, недавер з боку бацькоў. Неабходны плаўны пераход ад выхавання дзяцей у сям’і да іх выхавання ў дашкольнай установе.
Подробнее..

Да матывацыі праз творчую самарэалізацыю

23.01.2018
Апошнім часам у школьнікаў зніжаецца матывацыя да вывучэння англійскай мовы, што не можа не ўплываць на станоўчую дынаміку якасці ведаў. Кожнаму настаўніку вядомая сітуацыя, калі дзіця можа вучыцца, але з-за гультаяватасці і безыніцыятыўнасці ставіцца да ўсяго абыякава. Пра такого вучня кажуць, што ён нематываваны.
Як вырашыць гэтую праблему? Як абудзіць у дзіцяці жаданне вучыцца? За апошнія гады настаўнікі замежнай мовы атрымалі значную самастойнасць у выбары форм, метадаў і сродкаў навучання. Лідзіруючыя пазіцыі сярод іх займаюць метады і тэхналогіі навучання, якія садзейнічаюць творчай самарэалізацыі школьнікаў і з’яўляюцца добрым сродкам павышэння вучэбнай матывацыі. Гэта мэта маёй педагагічнай дзейнасці.
Подробнее..

Ён ліру прысвяціў…

23.01.2018
Ёсць людзі, якія пакідаюць добры след на зямлі і назаўсёды застаюцца жыць у нашых успамінах. Сярод іх – любімы настаўнік, самаадданы і высокапрафесійны педагог, таленавіты паэт і бард Леанід Канстанцінавіч Азарчук. На жаль, яго ўжо няма сярод нас. Але ў г.п.Антопаль Драгічынскага раёна жыве маці педагога Любоў Васільеўна, якая ахвотна расказвае пра сына, які адкрываў і развіваў літаратурныя здольнасці дзяцей, вучыў іх працаваць са словам.
Нарадзіўся будучы паэт і педагог у 1952 годзе ў весцы Дубіны Кобрынскага раёна. Праз некаторы час яго сям’я пераехала ў Казахстан. У 1965 годзе Азарчукі зноў вярнуліся на малую радзіму.
Леанід рос вясёлым і разумным хлопцам. З 4 гадоў чытаў. Каб заняць малога, яго запісалі ў вясковую бібліятэку. Кнігі, якія дашкольнік там браў, не затрымліваліся ў яго больш, як на 2 дні. Аднойчы бібліятэкар, не паверыўшы, што ён так хутка ўсё прачытаў, спытаў у хлопчыка пра змест адной з кніжак. І той з лёгкасцю расказаў.
Подробнее..

Павышаць эмацыянальны патэнцыял урока гісторыі

23.01.2018
Настаўнік здольны дабіцца дысцыпліны на ўроку, але без абуджэння інтарэсу да прадмета ў вучняў і іх унутранай матывацыі паспяховага засваення ведаў не адбудзецца. Што неабходна для таго, каб вучэбная дзейнасць была эфектыўнай і выніковай?
Важнае значэнне ў вучэбна-выхаваўчым працэсе адыгрывае сіла станоўчага ўплыву на дзяцей асабістага прыкладу настаўніка. Калі ён будзе сачыць за сваімі паводзінамі, з’яўляцца на заняткі заўсёды падрыхтаваным і суадносіць уласныя словы з канкрэтнымі справамі, тады заваюе аўтарытэт і павагу сярод вучняў. Калі ж дзеці заўважаць, што педагог не выконвае сам ці выконвае недакладна тыя правілы і патрабаванні, якія дае дзецям, то яны паставяць пад сумненне справядлівасць яго ўказанняў.
Подробнее..

Сістэмна і бесперапынна. Выяўленне і падрыхтоўка вучняў да алімпіяды па геаграфіі

23.01.2018
У жыцці вельмі важна адчуваць сябе паспяховым і займацца творчай дзейнасцю. Але для гэтага неабходна стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы, каб вучні не баяліся няўдач і памылак.
Адной з задач метадычнай работы педагогаў з’яўляецца развіццё творчага патэнцыялу асобы вучняў, іх індывідуальных асаблівасцей і навыкаў навукова-даследчай дзейнасці. Гэта складаны і шматгадовы працэс, які спалучае ў сабе выкарыстанне розных тэхналогій, прыёмаў і метадаў работы па развіцці адоранасці дзяцей на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. Сярод дзясяткаў вучняў трэба разгледзець тых, хто мае схільнасці да вывучэння прадмета, зацікавіць і прыкласці шмат намаганняў для развіцця іх творчых здольнасцей.
Подробнее..

Пясочніца для… бацькоў

23.01.2018
Перад установамі дашкольнай адукацыі стаіць задача па актывізацыі выхаваўчай дзейнасці сем’яў і аказанні ім неабходнай сацыяльна-педагагічнай падтрымкі, каб надаць сямейнаму выхаванню мэтанакіраваны грамадска значны напрамак.
На жаль, педагагічныя магчымасці бацькоў не заўсёды адпавядаюць патрабаванням дзіцяці. Таму вельмі важна павышаць псіхолага-педагагічную культуру бацькоў падчас актыўнага ўзаемадзеяння з дашкольнай установай. Неабходна забяспечыць партнёрскія адносіны педагогаў і бацькоў. Практыка паказвае, што іх трэба загадзя рыхтаваць да прыходу дзіцяці ў садок. І чым раней, тым лепш.
Подробнее..