Педагогический опыт

Геаграфія з экалагічным ухілам

18.12.2018
Навукова-тэхнічны прагрэс актыўна ўздзейнічае на прыроду. Дзякуючы яму паляпшаецца жыццё людзей, забяспечваюцца іх патрэбы. Але назіраюцца і непажаданыя змены ў навакольным асяроддзі. Адна з прычын гэтага – нізкая экалагічная дасведчанасць насельніцтва. Задача школа – выхоўваць у дзяцей адказныя адносіны да выкарыстання прыродных рэсурсаў, вучыць клапаціцца пра стан навакольнага свету.
Подробнее..

Вучым эканоміць са школы

18.12.2018
Эканамічнае выхаванне школьнікаў – адна з актуальных задач сучаснай адукацыі. Фінансавую дысцыпліну, беражлівасць і многія іншыя важныя якасці неабходна фарміраваць ужо з пачатковых класаў.
Подробнее..

Вучым лексіку гуляючы

18.12.2018
Пытанням павышэння матывацыі школьнікаў да вывучэння замежнай мовы з дапамогай займальных матэрыялаў і гульнявых прыёмаў прысвечана шмат навуковых даследаванняў. Многія педагогі выкарыстоўваюць у рабоце вучэбныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі і матэрыялы гульнявога характару. Тым не менш тэхналогія гульнявога навучання на ўроках замежнай мовы прымяняецца не так актыўна, а шкада, бо гэта эфектыўны інструмент кіравання вучэбнай дзейнасцю, які дазваляе зрабіць адукацыйны працэс захапляльным і цікавым.
Подробнее..

Фарміруем вучэбна-даследчыя навыкі малодшых школьнікаў

18.12.2018
Адна з галоўных задач пачатковай школы – навучыць дзяцей спосабам і прыёмам самастойнага авалодання ведамі. Важную ролю ў гэтым адыгрывае даследчая дзейнасць, якая пашырае ўяўленні вучняў пра свет і дазваляе зрабіць любы ўрок цікавым і пазнавальным, знаходзячы працяг на факультатыўных і стымулюючых занятках, а таксама ў пазаўрочнай рабоце. Правільная арганізацыя даследчай дзейнасці дазваляе дзецям захаваць цікавасць да яе ў сярэдніх і старшых класах. Акрамя таго, гэтая дзейнасць добра развівае інтэлектуальную і творчую ініцыятыву, фарміруе асаблівы тып мыслення, трывалыя веды і ўменні карыстацца імі на практыцы.
Подробнее..

Ежа для розуму

18.12.2018
Пазакласная работа дапамагае замацоўваць і паглыбляць веды вучняў, фарміраваць устойлівую цікавасць да прадметаў, вызначаць сувязь тэорыі з практыкай, ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі. Удзел у розных мерапрыемствах вучыць дзяцей працаваць з літаратурай і інтэрнэт-крыніцамі, развівае творчую актыўнасць і самастойнасць, дапамагае ў выбары прафесіі.
Існуе шмат розных форм пазакласнай работы з вучнямі: гурткі, факультатывы, заняткі па інтарэсах, алімпіяды і інш. Але ў іх, як правіла, удзельнічаюць дзеці, у якіх ужо сфарміраваўся інтарэс да пэўных прадметаў. Абудзіць жа цікавасць да розных прадметаў, далучыць да ўдзелу ў мерапрыемствах, пашырыць кругагляд, прапанаваць займальную інфармацыю і эмацыянальна зацікавіць здольны, бадай, толькі прадметныя тыдні. Гэта комплекс розных мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай мэтай, - фарміраваць пазнавальныя інтарэсы, павышаць агульнаадукацыйны ўзровень і развіваць творчую актыўнасць дзяцей. Прадметныя тыдні прадугледжваюць сумесную дзейнасць вучняў розных профіляў і ўзросту.
Подробнее..

Вучэбна-выхаваўчы патэнцыял драматызацыі

18.12.2018
Драматызацыя вучэбнай дзейнасці стымулюе ўяўленне і абуджае пачуцці дзяцей, натхняе іх выконваць розныя ролі, ператвараючы вывучэнне замежнай мовы ў прыемны занятак. Выкарыстоўваю драматызацыю на ўроках пры мадэляванні сітуацый зносін у сацыяльнай-бытавой, вучэбна-працоўнай, сацыяльна-культурнай і сацыяльна-пазнавальнай сферы. Звяртаюся да драматызацыі і ў пазаўрочнай дзейнасці. Усё гэта дазваляе фарміраваць у вучняў навыкі свабоднага моўнага самавыяўлення. Не варта недаацэньваць і выхаваўчы патэнцыял драматызацыі, якая дапамагае фарміраваць у дзяцей павагу і цікавасць да іншай культуры і іншых народаў, культуру зносін, матывацыю да пазнавальнай дзейнасці і інш. Дзякуючы тэатралізаваным пастаноўкам, у вучняў не толькі ўдасканальваюцца моўныя ўменні і навыкі, але і паглыбляюцца веды па прадмеце.
Подробнее..

Проводим коррекцию дисграфии на почве нарушения языкового анализа и синтеза у младших школьников

18.12.2018
Проблема нарушений письменной речи у школьников – одна из самых актуальных в обучении, поскольку письмо и чтение являются средствами дальнейшего получения знаний.
Подробнее..