г.Столин, 11-12 марта 2019г.

Праз рэгіянальныя асаблівасці і сучасныя тэхналогіі

 

У чарговы раз Століншчына сустракала ўдзельнікаў абласнога семінара. На гэты раз з мэтай убачыць асаблівасці сістэмы адукацыі раёна, пераняць напрацоўкі і назапашаны вопыт 11-12 красавіка Століншчыну наведалі загадчыкі вучэбна-метадычных кабінетаў Брэстчыны ў рамках семінара “Практыка-арыентаваныя падыходы да арганізацыі метадычнай работы ў раёне”.

Але аб усім па парадку… Гасцей сустракалі на базе СШ №2 г.Століна. З асаблівасцямі Столінскага рэгіёна прысутных пазнаёміў начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Вячорка, асаблівую ўвагу  ён звярнуў на адукацыйную прастору раёна. Зразумела, што адзін з самых вялікіх раёнаў вобласці патрабуе і адпаведнага навучальнага працэсу.

Аддаленасць ад абласнога цэнтра і сталіцы накладвае свой адбітак на ўклад жыцця раёна. Але гэта не перашкаджае педагогам раёна актыўна ўдзельнічаць не толькі ў рэспубліканскіх, а і ў міжнародных мерапрыемствах. Настаўнікі Століншчыны займаліся ў семінарах калег з Чэхіі і Швецыі, Польшчы і Украіны, вывучалі іх вопыт і транслявалі свой асабісты. Аддаленасць становіцца для іх стымулам больш актыўна ўключацца ў дыстанцыйнае навучанне, розныя онлайн-канферэнцыі і вебінары.

У ходзе экскурсу ў метадычную работу Століншчыны, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Валянціна Грэчка адзначыла, што шлях да майстэртсва – гэта пад’ём угору з поўнымі вёдрамі вады. Важна, нават падняўшыся на самую вяршыню, не разліць яе. У форме метадычнага вернісажу прысутныя змаглі адсачыць змест і формы арганізацыі непарыўнага прафесійнага навучання кіраўніцкіх і педагагічных кадраў на ўзроўні раёна.

Кіраўнікі раённых вучэбна-метадычных фарміраванняў больш дэталёва спыніліся на нюансах іх функцыявання. Так як у раён штогод прыбывае ад 30 да 60 маладых педагогаў, якім патрэбна падтрымка і метадычная дапамога вопытных калег, менавіта з гэтай нагоды для маладых спецыялістаў арганізаваны заняткі ў Школе моладога настаўніка. Адзін з кіраўнікоў такой Школы – настаўніца рускай мовы і літаратуры Белавушскай СШ Валянціна Шубіч, вопытны настаўнік, якая на працягу трох гадоў перадае пачынаючым настаўнікам сакрэты сучаснага ўрока, сама актыўна ўкараняе ў практыку інфармацыйныя тэхналогіі і прапагандуе іх укараненне ў адукацыйны працэс. Яе вучэбны кабінет – гэта два USB-флэш-намножыцелі, а таксама вялікая колькасць напрацовак, што захоўваюцца на даволі значных міжнародных адукацыйных сайтах. Настаўніца Каладнянскага вучэбна-педагагічнага комплексу ясляў-сада БШ Наталля Базар – кіраўнік пастаянна дзеючага семінара па ўкараненні ў вучэбны працэс адукацыйнай пляцоўкі MoodLe, яна ў 2016 годзе стала пераможцам абласного конкурсу “Мультымедыйны ўрок у практыцы педагога”. Колькасць настаўнікаў, якія жадаюць стаць удзельнікамі гэтага семінара, штогод павялічваецца, і ў выніку праз год навучання самі працуюць на пляцоўцы MoodLe. Кіраўнік творчай групы настаўнікаў замежнай мовы, настаўніца англійскай мовы Столінскай гімназіі Наталля Новік.Творчай групай распрацавана  шэраг напрацовак па выкарыстанні гістарычных, геаграфічных матэрыялаў аб нашым раёне на ўроках англійскай мовы, якімі яны дзеліцца  з калегамі раёна, а таксама з калегамі на абласным і рэспубліканскім узроўнях, тым самым актыўна ўкараняюць рэгіянальны кампанет у выкладанне замежнай мовы. Творчая група бібліятэкараў пад кіраўніцтвам бібліятэкара Рамельскай СШ Вольгі Сеген напрацавала шэраг электронных каталогаў. Іх метадычныя распрацоўкі – гэта гатовыя камплекты для работы на ўроках літаратуры, для настаўнікаў пачатковых класаў і класных кіраўнікоў. Вопытам перспектыўнага ўкаранення інавацыйных формаў у практыку работы ўстановы дзялілася Ала Лазіцкая, дырэктар СШ №2 г.Століна.

Далей Валянціна Грэчка расказала аб тым, што каля 10 устаноў адукацыі раёна штогод працуюць у інавацыйным рэжыме, апрабоўваючы на практыцы сучасныя напрамкі дзейнасці. Тут лідарам выступае Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад СШ. Вопыт дзейнасці ўстановы па гэтаму напрамку прэзентавала дырэктар установы Аксана Ляшук. У раёне арганізавана работа рэсурсных цэнтрах. Сярод іх: у Лядцы – па грамадзянска - патрыятычнаму выхаванні вучняў, у Белавушскай СШ – па здаровым ладзе жыцця. Вопытам апошняга дзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Белавушскай СШ Ірына Волчык. А вучні-валанцёры Белавушскай СШ сваім міні-трэнінгам знялі некаторую стомленасць прысутных, тым самым паказалі ўменне працаваць з аудыторыяй як дзяцей, так і дарослых.

Наведванне Стружскай СШ стала перамяшчэннем у новую сучасную інфармацыйную прастору. Дырэктар установы Міхаіл Дзенісовіч на практыцы дэманстраваў вопыт здзяйснення ўнутранага кіравання педагагічным калектывам праз сучасныя праграмы, лакальную сетку, што дазваляе з мінімальнымі затратамі часу арганізаваць дзейнасць калектыву. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Ляшкевіч прэзентавала віртуальны метадычны кабінет у рабоце з настаўнікамі і работу з вучнямі ў сацыяльных сетках. Педагог-псіхолаг школы Таццяна Мароз, настаўнік гісторыі Максім Аляксандраў вядуць свае педагагічныя сайты-блогі, якія актыўна чытаюцца і выкарыстоўваюцца вучнямі і іх бацькамі ў мэтах большага ўзаемадзеяння па павышэнні цікавасці да навучання і ведаў. Настаўніца англійскай мовы гэтай школы Наталля Казуля правяла ўрок для дарослых, на якім паказала актыўныя формы правядзення вучэбных заняткаў. Цікавым было і наведванне краязнаўчага музея школы. А вучаніца Аліна Літвінка пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Пашкевіч паказалі свой творчы праект аб сучасным і мінулым вышыўкі, якая адлюстроўвала сямейныя традыцыі некалькіх пакаленняў.

Першы дзень знаходжання на Століншчыне закончыўся наведваннем музея адукацыі раёна. Усе прысутныя па першаму дню прыйшлі да высновы, што ва ўстановах адукацыі раёна створаны ўсе ўмовы для ўкаранення ў адукацыйны працэс актыўных, інфармацыйных, камп’ютарных тэхналогій па павышэнні якасці навучання.

Другі дзень семінара быў не менш насычаным і пачаўся на базе Беражноўскай СШ з фрагментаў вучэбных заняткаў з выкарыстаннем рэгіянальных асаблівасцяў на розных этапах урока. Вучні распавялі і пра палац Алешаў,і пра яблыневы сад, і пра работу КСУП “Беражноўскі”.

У файе школы была арганізаваны выставы і прэзентацыі бізнес-кампаній Беражноўскай і Хатамельскай сярэдніх школ. Выпушчаная вучнямі ўстаноў і прапанаваная прадукцыя карысталіся попытам гасцей з вобласці.

Новая форма метадычнай работы “Не – канферэнцыя” актуальна і запатрабавана сёння. Аб гэтым гаварыла дырэктар СШ №2 г.Століна Ала Лазіцкая. У ходзе дэманстрацыі гэтай формы 5 майстар-класаў паказалі лепшыя настаўнікі раёна: Сяргей Цімашук, настаўнік інфарматыкі і фізікі Беражноўскай СШ, Наталля Базар, настаўнік 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі Каладнянскага вучэбна-педагагічнага комплексу ясляў-сада БШ, Артур Алейнік, настаўнік хіміі СШ №2 г.Століна, Наталля  Ярашэвіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 г.Століна, Святлана  Царык, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лядзецкага вучэбна-педагагічнага комплексу ясляў-сада СШ.

У Давыд-Гарадку госці наведалі дзіцячы сад №2, дзе адбылося не толькі знаёмства з формай навучання, а і з міні-музеем насення. Яшчэ адну метадычную форму ўзаемадзеяння “Адкрытая прастора” прэзентавала метадыст Столінскага раённага вучэбна – метадычнага кабінета  Наталля Кавальская.

Душэўна і цікава прайшла прэзентацыя Клуба бабуль, які працуе на базе гэтага ж дзіцячага садка. Пра яго расказвала член клуба, педагог дадатковай адукацыі Давыд-Гарадоцкага ЦДТ Алена Семянюк.

На базе СШ № 1 г. Давыд-Гарадка быў арганізаваны прамы эфір аб вопыце метадычнай работы ў школе. Пра вопыт, якасць і вынік вяла размову з прысутнымі Людміла Цупа, дырэктар Церабяжоўскай СШ. У абмеркаванні пытання ўдзельнічалі: Наталля Свірыдчук, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 г.Давыд-Гарадка, Іна Мазоль, дырэктар Хатамельскай СШ, Святлана Ляшкевіч, педагог-арганізатар Веляміцкай СШ, Аляксандра Ралава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Альшанскай СШ №1, Сяргей Пашкевіч, настаўнік замежнай мовы Харомскага вучэбна-педагагічнага комплексу ясляў-сада СШ.

Прыемныя моманты засталіся пасля размовы з Паўлам Флар’яновічам, вучнем 11 класа Аздаміцкай СШ, пераможцам заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбнаму прадмету “Фізіка”. Настрой падтрымлівалі музычныя нумары вучняў і настаўнікаў як у першы, так і ў другі дзень семінара.

Падводзячы вынікі работы семінара, госці адзначалі асаблівасці нашага раёна, традыцыйную гасціннасць, творчы падыход да метадычнай работы, прафесіяналізм настаўнікаў, напаўторнасць навучэнцаў. Высокую адзнаку атрымала яднанне вопыту і творчасці, якія даюць добры вынік метадычнай рабоце і адукацыйнаму працэсу.

-Мы ўбачылі вельмі многа. Многія формы работы сталі для нас навінкай, але мы бачым іх перспектыву. Напрыклад,  не - канферэнцыя, тэхналогія адрытай прасторы, віртуальны метадычны кабінет, прамы эфір – гэта ўсё будзем укараняць у сваіх раёнах, - было адзначана гасцямі пры падвядзенні вынікаў.

На развітанне госці пасадзілі бярозавую алею, назвалі яе “Метадычная”. Бярозкі будуць расці разам з ростам узаемасувязяў, павышэннем адукацыйнага ўзроўню настаўнікаў і дасягненнямі вучняў.