Архив новостей

28.09.2015

Актыўна развіваць студэнцкае самакіраванне

Паўтары гадзіны доўжылася сустрэча міністра адукацыі Беларусі М.А.Жураўкова з выкладчыкамі і студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Падчас зацікаўленай размовы ішла гаворка аб праблемах і перспектывах развіцця айчыннай сістэмы адукацыі ў цэлым і вышэйшай школы ў прыватнасці.
подробнее...
28.09.2015

Перавесці прафесійную адукацыю на сучасныя прадпрыемствы

- Усё, што акружае чалавека на рабоце, у побыце і на адпачынку, выканана рукамі рабочых і спецыялістаў. Ідэі інжынераў і канструктараў увасоблены ў жыццё менавіта імі. Інавацыйны працэс развіцця эканомікі патрабуе бесперапыннага развіцця прафесійнай адукацыі для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных і канкурэнтаздольных спецыялістаў.
подробнее...
21.09.2015

Наперад, а не ўверх

“Горад у горадзе”, - так часам называюць Маскоўскі раён Брэста, самую буйную адміністрацыйную адзінку ў краіне, якая радуе ўстойлівым прыростам насельніцтва. Сістэма адукацыі раёна даволі “важкая”: 73 установы адукацыі. Іх наведвае амаль 33 тысячы дзяцей. Вучэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўляе каля 3,3 тысячы педагогаў. На працягу 7 гадоў гэтай вялікай “школьнай краінай” кіруе Юрый Мікалаевіч Прасмыцкі.
подробнее...
18.09.2015

Універсітэт – школа: разам рыхтаваць спецыялістаў для народна-гаспадарчага комплексу краіны

Прыярытэтная роля ў фарміраванні і рэалізацыі інавацыйнай стратэгіі развіцця рэгіёнаў Беларусі належыць вышэйшай школе. Місія ўніверсітэтаў Брэстчыны – аднаўленне інтэлектуальнага патэнцыялу тэрыторыі і яе эфектыўнае выкарыстанне для павышэння якасці жыцця насельніцтва.
подробнее...
17.09.2015

На патрэбу рэгіёна

- Для паспяховага развіцця краіны неабходна, каб кожны выпускнік школы мог прымяніць свае інтарэсы і схільнасці на практыцы, знайсці сябе ў пэўнай прафесіі і адчуць задавальненне ад работы па ёй, - лічыць дырэктар Гарадзішчанскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна С.М.Вінаград. – Не менш важна і тое, каб, атрымаўшы запатрабаваную спецыяльнасць, выпускнікі сельскіх школ вярталіся на малую радзіму і трывала замацоўваліся там. Без маладой змены нельга ўявіць будучыню вёскі.
подробнее...
07.09.2015

Першая за 17 гадоў

Амаль 1,3 тысячы пінскіх вучняў селі 1 верасня за парты ў новай сярэдняй школе № 10. Павіншаваць педагогаў, дзяцей і іх бацькоў з наваселлем завіталі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі М.У.Мясніковіч, кіраўнік Брэстчыны А.В.Ліс, начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі М.А.Ціханчук і іншыя высокія госці.
подробнее...
03.09.2015

Выхоўваць чалавека-працаўніка і грамадзяніна

Сёлетняя абласная жнівеньская нарада педагагічных работнікаў Брэстчыны сабрала кіраўніцтва аблвыканкама на чале з А.В.Лісам, старшынь рай(гар)выканкамаў, начальнікаў рэгіянальных аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, кіраўнікоў УВА, ПТНУ і ССНУ, устаноў дадатковай адукацыі, школ і дашкольных устаноў, лепшых педагогаў вобласці. У рабоце настаўніцкага форуму “Выхаванне чалавека-працаўніка і грамадзяніна – дзяржаўны заказ адукацыі Брэстчыны” прыняў удзел намеснік міністра адукацыі С.В.Руды.
подробнее...