Архив новостей

30 ноября, понедельник

Ставіць мэту і дасягаць яе

Педагогі і псіхолагі сыходзяцца ў меркаванні, што амаль усе дзеці з’яўляюцца адоранымі ў пэўнай галіне. Задача настаўніка – раскрыць патэнцыяльныя магчымасці юнакоў і дзяўчат, дапамагчы ім праявіць сябе, паверыць ва ўласныя сілы. На жаль, вучні на ўроках не заўсёды могуць адчуць сітуацыю поспеху. Даволі часта факт ацэньвання ведаў не дазваляе дзіцяці настроіцца на поспех. Алімпіяда як адна з форм работы з адоранымі вучнямі прапаноўвае кожнаму з іх свабодны выбар адукацыйнай галіны.
подробнее...
26 ноября, четверг

Міжнародны падыход да прафілактычнай работы

На базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэста адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя “Прафілактыка падлеткавых дэвіяцый як умова ўстойлівага сацыяльнага развіцця памежных тэрыторый”. Мерапрыемства праводзілася ў рамках міжнароднага праекта “Удасканаленне работы з падлеткамі дэвіянтных паводзін”, каардынатарамі якога выступаюць упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі.
подробнее...
26 ноября, четверг

На адной мове

Памежжа разглядаюць і даследуюць у розных ракурсах і кантэкстах: гістарычным, геаграфічным, геапалітычным, культуралагічным, лінгвістычным і інш. Памежжа, на думку навукоўцаў, перарастае сёння ў полікультурную прастору, дзе некалькі традыцыйных структур у дынамічным узаемадзеянні ствараюць новую рэальнасць, бо перасякаюцца, накладваюцца, узаемадзейнічаюць і істотна ўплываюць адна на адну. У выніку гэтага ў памежнай прасторы ўзнікае новы геакультурны ландшафт, які актыўна вывучаюць, даследуюць многія навукоўцы, у тым ліку кандыдат педагагічных навук М.П.Жыгалава з кафедры педагогікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
подробнее...
26 ноября, четверг

Калі шчасце ў дзецях

Сям’ю Паўлючыкаў ведаю даўно. Алена Мікалаеўна і Міхаіл Міхайлавіч не адзін год працуюць у сярэдняй школе № 1 Маларыты. Ён выкладае тэхнічную працу, яна – гісторыю. Паўлючыкі выхоўваюць траіх дзяцей. Звычайная, на першы погляд, сям’я. Як і ўсе. Калі не лічыць, што гэтых дзяцей Алена Мікалаеўна і Міхаіл Міхайлавіч усынавілі.
подробнее...
26 ноября, четверг

І настаўнік, і старэйшы сябар

Бадай, у кожнага чалавека ёсць любімы настаўнік, у якім мы цэнім не толькі прафесіяналізм, але і чалавечыя якасці, адносіны да дзяцей і жыцця. Вось так і на ўрокі А.М.Вальфсона, настаўніка рускай мовы і літаратуры з 35-гадовым стажам, старшакласнікі гімназіі № 1 Брэста заўсёды спяшаюцца з радасцю і цікавасцю. Для іх ён не проста педагог, а старэйшы сябар!
подробнее...
23 ноября, понедельник

Любоў да прафесіі і вернасць школе

На Брэстчыне шмат педагагічных дынастый. Адной з іх з’яўляецца сям’я Ніканчукоў з Маларытчыны. З пакалення ў пакаленне педагогі перадаюць любоў да прафесіі і вернасць школе.
подробнее...
20 ноября, пятница

Панорама опыта

Напоминаем, что 25 ноября 2015 года на базе Лунинецкого района проводится областная панорама опыта для руководителей гимназий и лицеев по теме: «Образовательное пространство учреждения образования как средство развития и социализации учащихся».
подробнее...
13 ноября, пятница

Сэнс жыцця ў прафесіі

Любоў Лаўрэнцьеўна Пярова адпрацавала ў сярэдняй школе № 3 Брэста амаль 50 гадоў. Нядаўна заслужаная настаўніца БССР адзначыла 90-гадовы юбілей. Нягледзячы на салідны ўзрост, яна па-ранейшаму вядзе актыўны лад жыцця, цікавіцца школьнымі справамі, удзельнічае ў рабоце пярвічнай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы.
подробнее...
13 ноября, пятница

Пад знакам прафесіяналізму

Сіла кожнага педагога, як, дарэчы, артыста ці пісьменніка, заключаецца не ў перайманні, а ў знаходжанні творчага Я і фарміраванні даследчага падыходу да настаўніцкай дзейнасці. Задача кіраўніка і метадычнай службы – падтрымліваць, развіваць і актыўна распаўсюджваць эфектыўны педагагічны вопыт, укараняць яго ў адукацыйную практыку ўстановы адукацыі.
подробнее...
13 ноября, пятница

I Республиканский форум замещающих семей

11 ноября 2015 года в Белорусском государственном педагогическом университете им. М.Танка прошел I Республиканский форум замещающих семей, в котором приняло участие около 400 делегатов со всех регионов Республики Беларусь, а также представители органов государственной власти, министерств и ведомств.
подробнее...
6 ноября, пятница

Семинар-практикум

18 ноября 2015 года на базе Кобринского района пройдет областной семинар-практикум для руководителей районных (городских) методических формирований заместителей директоров школ по учебной работе по теме: «Становление и развитие профессиональной компетентности руководителя: организационно-управленческие аспекты».
подробнее...
4 ноября, среда

Дзень самакіравання – першая прыступка да прафесіі

Дзяржаўная палітыка Беларусі накіравана на тое, каб садзейнічаць моладзі ў прафесійным самавызначэнні з улікам яе інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцей, а таксама патрэб галін эканомікі ў кадрах. Але даволі часта прафесійныя запыты выпускнікоў школ не супадаюць з патрэбамі сучаснага рынку працы, што прыводзіць да лішку спецыялістаў у адных галінах і дэфіцыту ў іншых. Так, у апошнія гады знізіўся інтарэс абітурыентаў да педагагічных спецыяльнасцей. У перспектыве гэта можа прывесці да дэфіцыту кадраў.
подробнее...
4 ноября, среда

Пачуць і ўбачыць кожнага педагога

Якасць і вынікі адукацыйнага працэсу залежаць ад педагога, яго тэарэтычнай падрыхтоўкі, практычнага і метадычнага майстэрства. Асоба настаўніка – адзін з асноўных і важнейшых фактараў поспеху ў выхаванні творчай моладзі, здольнай да пастаяннага самаразвіцця і самаўдасканалення.
подробнее...
3 ноября, вторник

Олимпиада школьников Союзного государства

C 25 октября по 31 октября 2015 года в г. Гомеле прошёл заключительный этап олимпиады школьников Союзного государства «Россия и Беларусь: историческая и духовная общность».
подробнее...
2 ноября, понедельник

Шчасце вучыць і вучыцца

Утаропіўшыся, 18 пар вачэй, нават не маргаючы, глядзяць на настаўніка і ўважліва слухаюць яго, ловячы кожнае слова. Хвіліну, тры, пяць… Пасля тлумачэння новага матэрыялу Сяргей Смаль на некаторы час змаўкае і таксама пільна глядзіць на сваіх вучняў. Калі іх позіркі сустракаюцца, усе твары ўмомант расквечваюцца шчаслівымі ўсмешкамі.
подробнее...