Архив новостей

31 декабря, четверг

Прафтэхадукацыя Брэстчыны: у адпаведнасці з эканамічнымі запытамі рэгіёна

За 75 гадоў існавання айчынная сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі прайшла шлях ад нешматлікіх школ фабрычна-заводскага вучнёўства і вучэбных майстэрань да прафесійна-тэхнічных каледжаў і ліцэяў, якія рыхтуюць рабочых высокай кваліфікацыі па шырокім спектры прафесій. Сучасныя рэаліі патрабуюць якасных змен не толькі ў грамадска-эканамічным жыцці краіны, але і ў адукацыі, бо яна з’яўляецца адным з важнейшых фактараў стабільнага развіцця эканомікі і стратэгічным рэсурсам у вырашэнні сацыяльных праблем.
подробнее...
28 декабря, понедельник

Юныя майстры робататэхнікі

На тры дні горад над Бугам сабраў удзельнікаў ІІ Абласнога адкрытага турніру робататэхнікі “РобаФэст”. Арганізатарамі мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел 19 каманд, выступілі ўпраўленне адукацыі і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, а таксама Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
подробнее...
24 декабря, четверг

У пастаянным творчым пошуку

Метадычная работа – гэта пастаянны педагагічны і творчы пошук, які дапамагае знаходзіць выніковыя формы навучання, павышэння прафесійнага майстэрства і самарэалізацыі. На Брэстчыне каардынатарам метадычнай работы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі з’яўляецца абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі. На працягу многіх гадоў гэтая ўстанова ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне ПТНУ і ССНУ вобласці сучаснымі тэхналогіямі, інфармацыйнымі рэсурсамі і сродкамі іх выкарыстання, арганізоўвае дзейнасць па ўдасканаленні бесперапыннай прафесійнай адукацыі педагогаў і аказвае ім неабходную дапамогу.
подробнее...
19 декабря, суббота

3D – кветкі ў жэле

Сёння нельга вучыць дзяцей, выкарыстоўваючы толькі магчымасці аднаго ўрока. Сучасная школа знаходзіцца ў стане няспыннага абнаўлення,пошуку новых форм, метадаў і сродкаў работы. Але як арганізаваць яе, каб яна была выніковай і эфектыўнай? Адказ на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі абласнога семінара “Цэласнасць урока і пазакласнай работы як адна з важных умоў забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу”, які прайшоў на Маларытчыне. У ім прынялі ўдзел спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў, метадысты раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць абслуговую працу, а таксама кіраўнікі рэгіянальных метадычных фарміраванняў настаўнікаў абслуговай працы.
подробнее...
18 декабря, пятница

Актыўная ацэнка – рэсурс дасягнення новай якасці адукацыі

Педагогі Жабінкаўшчыны пастаянна павышаюць прафесійны ўзровень і абменьваюцца вопытам па розных напрамках настаўніцкай дзейнасці з мэтай карэкціроўкі яе перспектыў.
подробнее...
17 декабря, четверг

Дзеля вытворчай дзейнасці вучняў

Больш за 11 тысяч долараў ЗША неўзабаве атрымае сярэдняя школа № 2 Маларыты, якая выйграла грашовы грант у І конкурсе мясцовых ініцыятыў праекта Еўрапейскага Саюза па праграме развіцця ААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Спаборніцтва праводзілася ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Беларусі, што рэалізуецца Міністэрствам эканомікі нашай краіны.
подробнее...
16 декабря, среда

Пра дзікі авёс, жужаляў і многае іншае

У Брэсцкім абласным цэнтры турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі падвялі вынікі XXIII абласнога конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ вучняў. Сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 60 выхаванцаў школьных навуковых таварыстваў, гурткоў, секцый і іншых аб’яднанняў экалагічнага профілю.
подробнее...
14 декабря, понедельник

Ад прагнозу да выніку

На базе ўстаноў адукацыі Пінска прайшоў абласны семінар “Прагназаванне і планаванне як аснова кіравання развіццём сістэмы адукацыі”. Арганізатарамі мерапрыемства, у якім удзельнічалі намеснікі начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў, выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і абласны ІРА.
подробнее...
12 декабря, суббота

Пачатак вялікага шляху

“Мы адказваем за тое, чаму навучылі”, - пад такім дэвізам у канферэнц-зале Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў адбылася сустрэча маладых педагогаў горада над Бугам з прадстаўнікамі органаў кіравання адукацыяй, кіраўнікамі школ, дзіцячых садкоў і галіновай прафсаюзнай арганізацыі, ветэранамі педагагічнай працы. Мерапрыемства “Малады педагог: пачатак працоўнай дзейнасці” праходзіла ў фармаце адкрытага мікрафона па ініцыятыве гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму, гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі пры ўдзеле саветаў ветэранаў працы і маладых педагогаў устаноў адукацыі Брэста.
подробнее...
8 декабря, вторник

Обучающий семинар

Учебно-методический центр управленческой деятельности в образовании напоминает, что 18 декабря 2015 года на базе Кобринского района пройдет областной обучающий семинар для руководителей учреждений общего среднего образования со стажем работы в должности до 2-х лет. Тема: «Система управления школой в современных условиях». В рамках работы областного обучающего семинара запланирована презентация опыта работы клуба директоров школ Кобринского района «Формула успеха».
подробнее...
8 декабря, вторник

9 мільёнаў за бізнес-ідэю

Больш за 50 праектаў камерцыйнай і сацыяльнай накіраванасці было прадстаўлена на І Рэспубліканскім форуме маладзёжнага стартап-руху, які прайшоў на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Распрацоўшчыкі крэатыўных і інавацыйных ідэй з ліку студэнцкай моладзі атрымалі цудоўную магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі, знайсці інвестыцыйную падтрымку бізнес-праектаў рознай праблематыкі, адпрацаваць навыкі прадпрымальніцкай дзейнасці і прэзентацыйныя ўменні.
подробнее...
7 декабря, понедельник

Кіраваць – значыць прыводзіць да поспеху іншых

Столінскі раён з’яўляецца самым буйным па плошчы і колькасці насельніцтва сельскім рэгіёнам у Беларусі. Гэта адзін з самых аддаленых і самабытных рэгіёнаў Брэстчыны, дзе пражывае каля 81 тысячы чалавек, у тым ліку больш за 2 тысячы мнагадзетных сем’яў.
подробнее...
7 декабря, понедельник

Итоги областного семинара

В учреждениях дошкольного образования Прибужья, созданы достойные условия для разностороннего развития воспитанников. К такому мнению пришли участники областного семинара в Брестском районе на тему «Научно-методическое обеспечение дошкольного образования: проблемы, пути их решения».
подробнее...
3 декабря, четверг

Набылі новую сям’ю

На Івацэвіччыне адкрыўся чацвёрты па ліку дзіцячы дом сямейнага тыпу. У новым двухпавярховым катэджы, размешчаным у райцэнтры, пасялілася сям’я Сяргея і Наталлі Сазончык, якая ўзялася выхоўваць разам з сынам-першакласнікам двухгадовага хлопчыка і сясцёр 2013 і 2014 гадоў нараджэння. У бліжэйшы час сям’я папоўніцца яшчэ двума дзецьмі. А ўвогуле, дом, будаўніцтва якога абышлося ў 3,6 млрд рублёў, разлічаны на 10 дзяцей.
подробнее...
3 декабря, четверг

Добрая школа жыцця

У Брэсцкім гарвыканкаме ўрачыста падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра студэнцкай моладзі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі члены студатрадаў УВА і ПТНУ, ветэраны будатрадаўскага руху, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія забяспечвалі працоўную занятасць моладзі.
подробнее...
2 декабря, среда

Экакрокі па зялёнай планеце

Упершыню ў Брэсцкім абласным цэнтры турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі прайшоў тыдзень зберажэння энергарэсурсаў, удзельнікамі якога сталі вучні гарадскіх школ.
подробнее...
1 декабря, вторник

Юны Сталонэ з Маларыты

Чэмпіён Беларусі па боксе Сцяпан Дзячук вучыцца ў 10 класе сярэдняй школы № 1 Маларыты. Юнак перамог у рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія праходзілі ў кастрычніку ў Баранавічах, у вагавай катэгорыі 52 кілаграмы.
подробнее...