Архив новостей

30.09.2016

Эфектыўна кіраваць сучаснай дашкольнай установай

Першае выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі адбылося на Брэстчыне. Двухдзённае мерапрыемства, прысвечанае праблемам і перспектывам кіраўніцкай дзейнасці загадчыкаў дашкольных устаноў, праходзіла на базе Клейнікаўскага ясляў-сада Брэсцкага раёна і ясляў-садоў – пачатковых школ №№ 6 і 10 Брэста.
подробнее...
16.09.2016

Свята для аматараў тэатральнага мастацтва

У дваццаць першы раз Брэст сабраў удзельнікаў Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”. Мерапрыемства з’яўляецца значнай падзеяй не толькі ў культурным жыцці горада над Бугам, але і Беларусі. На працягу тыдня калектывы з краін блізкага і далёкага замежжа дэманстравалі тэатральнае майстэрства.
подробнее...
09.09.2016

Камп’ютарныя гульні могуць быць і… літаратурнымі

На абласной канферэнцыі намеснікаў дырэктараў ПТНУ і ССНУ Брэстчыны, якая адбылася на базе Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, ішла размова аб праблемах, дасягненнях і перспектывах развіцця прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
подробнее...
06.09.2016

Добры падарунак для дзяцей і іх бацькоў

1 верасня ў Брэсце адкрыўся яслі-сад – пачатковая школа № 10. Новы вучэбна-педагагічны комплекс, разлічаны на 471 месца, стаў добрым падарункам для жыхароў Паўднёвага мікрараёна, у якім адчуваецца дэфіцыт дашкольных устаноў крокавай даступнасці.
подробнее...
05.09.2016

Выбраць будучыню сёння

Ад правільнага выбару прафесіі залежыць лёс чалавека. У сярэдняй школе № 20 Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава назапашаны эфектыўны вопыт прафарыентацыйнай работы з вучнямі, якая вылучаецца сістэмнасцю, мэтанакіраванасцю і выніковасцю.
подробнее...
03.09.2016

Арыенцір – якасць, бяспека, эфектыўнасць

Сёлетняя абласная жнівеньская педагагічная нарада на Брэстчыне праходзіла ў фармаце двухдзённай навукова-практычнай канферэнцыі “Адукацыя Брэстчыны: арыенціры развіцця”.
подробнее...