Архив новостей

30.11.2016

У цеснаце, ды не ў крыўдзе

Забеспячэнне крокавай даступнасці дашкольных устаноў у мікрараёнах-новабудоўлях – праблема, актуальная для многіх рэгіёнаў Беларусі. У Баранавічах вядзецца сістэмная і паслядоўная работа па яе вырашэнні.
подробнее...
29.11.2016

Цэнтр творчасці і ініцыятывы кіраўнікоў

З 2005 года пры Столінскім раённым вучэбна-метадычным кабінеце дзейнічае клуб “Перспектыва” для кіраўнікоў устаноў адукацыі. Прафесійнае аб’яднанне стваралася з мэтай аказання метадычнай дапамогі нядаўна прызначаным дырэктарам школ, якія адчуваюць цяжкасці ў кіраўніцкай дзейнасці. Акрамя таго, клуб – гэта пляцоўка для новых знаёмстваў, карысных кантактаў і навучальных мерапрыемстваў, дзе кожны можа самарэалізавацца ў коле аднадумцаў.
подробнее...
28.11.2016

З акцэнтам на руху

- Сучасныя дзеці большую частку дня (і ў школе, і дома) праводзяць у маларухомым становішчы: за партай, каля тэлевізара, за камп’ютарам. Гэта выклікае стомленасць мышцаў розных груп. Вырашыць актуальную праблему маларухомасці школьнікаў можна праз павышэнне эфектыўнасці фізічнага выхавання на аснове прадуманага выкарыстання спартыўных і рухавых гульняў з улікам узросту вучняў, - гаворыць настаўнік фізічнай культуры Гарадзішчанскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна Юрый Пятровіч Ашуркевіч.
подробнее...
24.11.2016

Конкурс

Объявлен состав участников финального этапа конкурса "Мультимедийный урок III" (2016-2017)
подробнее...
21.11.2016

Пашыраць алімпійскую адукацыю ў школах

У зале алімпійскай славы Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па алімпійскай адукацыі сярод аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў і школьных клубаў “Юны алімпіец” у мінулым навучальным годзе. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці і ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
подробнее...
18.11.2016

Дапамагаюць любімай школе

У брэсцкай сярэдняй школе № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава ўпэўнены, што ўстанова адукацыі адыгрывае важную ролю ў працоўным станаўленні вучняў. Таму працоўнаму выхаванню школьнікаў педагогі ўдзяляюць вялікую ўвагу.
подробнее...
17.11.2016

Сацыякультурны цэнтр вёскі

- Сельскі яслі-сад – амаль другі дом для яго супрацоўнікаў і дзяцей, а свой дом заўсёды хочацца зрабіць утульным і цёплым, каб атрымліваць задавальненне ад кожнага дня, пражытага ў ім, - гаворыць загадчыца Яроміцкага ясляў-сада Кобрынскага раёна Таццяна Мікалаеўна Біч. – Сельская ўстанова адукацыі – гэта культурны цэнтр, прычым даволі часта адзіны, дзе бацькі могуць разам з дзецьмі паўдзельнічаць у святах і атрымаць цікавыя і карысныя веды. Адметна, што на мерапрыемствы ў яслі-сад прыходзяць як мамы і таты, так і іншыя родзічы выхаванцаў, суседзі, сябры. Наша ўстанова імкнецца быць не столькі транслятарам ведаў, колькі культурным і інфармацыйным цэнтрам для вольнага часу, цэнтрам стваральных і творчых ініцыятыў, дзе наладжана штодзённая сумесная работа дзяцей і дарослых.
подробнее...
11.11.2016

Разам з бацькамі, а не замест іх

- Даволі часта выхаваўчы ўплыў школы і сям’і на дзіця рознанакіраваны. Гэта сацыяльна дэзадаптуе яго, абвастрае адносіны паміж бацькамі і педагогамі, прыводзіць да ўзаемнага непаразумення паміж настаўнікамі, бацькамі і дзіцем, зніжае эфектыўнасць выхаваўчага ўздзеяння ў цэлым, - гаворыць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І.Нядзведскага Лунінецкага раёна Святлана Мікалаеўна Брыль. – У сваёй адукацыйнай практыцы мы сутыкнуліся з шэрагам супярэчнасцей. Па-першае, у педагогаў і сям’і ёсць патрэба ў цесным узаемадзеянні, але абодва бакі праяўляюць інертнасць у яго наладжванні. Па-другое, сёння павялічваюцца патрабаванні да бацькоў па выхаванні дзяцей, але ўзровень бацькоўскай адказнасці за гэта няўхільна зніжаецца. Па-трэцяе, неабходна павышаць выхаваўчы ўплыў сям’і, але ў яе адсутнічаюць педагагічныя веды і ўменні для гэтага.
подробнее...
09.11.2016

У цэнтры ўвагі – здароўе і бяспека дзяцей

Вытворчы і дзіцячы траўматызм, арганізацыя здаровага харчавання і бяспечнай работы харчаблокаў ва ўстановах адукацыі, якасць выкладання вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе” і факультатыўных заняткаў “Гадзіна здароўя і спорту”, навукова-метадычнае забеспячэнне дашкольных устаноў сучаснымі сродкамі навучання і вучэбнымі дапаможнікамі – гэтыя пытанні разглядаліся на чарговым пасяджэнні калегіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
подробнее...
04.11.2016

Эфектыўнае бацькоўства як умова сацыяльнага дабрабыту дашкольнікаў

- Праблема эфектыўнага ўзаемадзеяння педагогаў і бацькоў з’яўляецца надзвычай актуальнай, - гаворыць загадчыца ясляў-сада № 5 Пінска Жанна Георгіеўна Зялінская. – Павелічэнне колькасці няпоўных і нядобранадзейных сем’яў негатыўна ўплывае на сацыялізацыю, духоўнае і маральнае развіццё дзяцей. Таму павышаецца роля ўстаноў адукацыі ў дапамозе сем’ям па іх выхаванні. Дзіцячы сад з’яўляецца першым сацыяльным інстытутам у адкрытым партнёрскім узаемадзеянні з сем’ямі выхаванцаў. Даволі часта менавіта педагог становіцца для малышоў аўтарытэтным і сацыяльна значным дарослым.
подробнее...
03.11.2016

Семинар-практикум

Областной семинар-практикум «Изучение, анализ и оценка педагогической деятельности в практике внутришкольного управления» Московский район г. Бреста, 27 октября 2016 г.
подробнее...