Архив новостей

27 февраля, понедельник

Жыць у Беларусі і ганарыцца ёй

- Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным часам для авалодання дзецьмі асновамі беларускай народнай культуры, - расказвае загадчыца ясляў-сада № 4 Ганцавіч Л.І.Гарагляд. – Менавіта ў гэты перыяд у дзяцей фарміруюцца цікавасць і патрэба ў рознай інфармацыі, неабходнай для далейшага навучання ў школе. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі прадугледжвае фарміраванне ўяўленняў пра малую Радзіму, народныя і дзяржаўныя святы, сімвалы краіны і людзей, якія праславілі яе. Патрыятычнае выхаванне трэба пачынаць з дашкольнага ўзросту. Важнае месца ў ім займаюць заняткі на роднай мове, якія далучаюць дзяцей да беларускай культуры, традыцый і звычаяў. Нацыянальная самасвядомасць фарміруецца праз усведамленне культурна-гістарычнай каштоўнасці свайго народа.
подробнее...
25 февраля, суббота

З чаго пачынаецца армія?

- У кожным вучэбным прадмеце ёсць пэўны элемент, які робіць яго ўнікальным і адрознівае ад іншых, - гаворыць настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Э.А.Кухарэвіч з сярэдняй школы № 3 Бярозы. – У матэматыцы – табліца множання, у мове – алфавіт. А што вылучае дапрызыўную падрыхтоўку? Які элемент з’яўляецца стрыжнявым у выкладанні гэтага прадмета? Вопыт работы паказвае: падрыхтоўка і правядзенне вучэбна-палявых збораў. Метадычна правільна пабудаваныя і праведзеныя вучэбна-палявыя зборы, прычым абавязкова на базе вайсковай часці, адыгрываюць важную ролю ў фізічнай і маральнай падрыхтоўцы вучняў да выканання воінскага абавязку перад Радзімай.
подробнее...
21 февраля, вторник

Дапамагчы зрабіць правільны прафесійны выбар

На Брэстчыне падвялі вынікі абласнога конкурсу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення”. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...
20 февраля, понедельник

Прафарыентацыйны патэнцыял школьнай суботы

На базе сярэдняй школы № 1 Жабінкі, Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання і Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа прайшоў абласны семінар-нарада, прысвечаны ўзаемадзеянню ўстаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі па ўдасканаленні арганізацыі шостага школьнага дня. Удзельнікамі мерапрыемства, арганізаванага ўпраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, сталі начальнікі рай(гар)аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, а таксама кіраўнікі ПТНУ і ССНУ.
подробнее...
13 февраля, понедельник

Энергомарафон-2016

В период с 01 декабря 2016 года по 10января 2017 года прошел областной этап республиканского конкурса «Энергомарафон» (далее - Конкурс). Конкурс проводился управлением образования Брестского облисполкома, Брестским областным институтом развития образования при участии отделов образования, спорта и туризма и ГУ «Брестский областной учебно-методический центр профессионального образования». Для участия в областном этапе было заявлено 163 работы.
подробнее...
13 февраля, понедельник

У цэнтры ўвагі – бяспека дзяцей

- З першых гадоў жыцця цікаўнасць і актыўнасць дзіцяці ў пазнанні навакольнага свету, якія заахвочваецца дарослымі, становяцца часам даволі небяспечнымі для яго, - гаворыць дырэктар дзіцячага сада – пачатковай школы № 1 Брэста Таццяна Аляксееўна Мосіна. – Як зберагчы здароўе дзіцяці? Як навучыць яго правільным паводзінам на дарозе? Як дапамагчы разабрацца ў розных жыццёвых сітуацыях? Як навучыць дзяцей дапамагаць адно аднаму ў іх? Навучыцца правілам жыцця ў дарослым свеце – адна з найбольш важных задач для дзіцяці. І менавіта дарослыя павінны дапамагчы яму ўвайсці ў гэты свет з максімальнымі набыткамі і мінімальнай рызыкай.
подробнее...
11 февраля, суббота

Итоги областного конкурса

В соответствии с планом работы управления образования Брестского облисполкома и в целях выявления, обобщения и систематизации опыта работы лучших педагогов по взаимодействию с учреждениями высшего, профессионального образования при организации и проведении профориентационной работы в рамках шестого школьного дня и согласно приказу управления образования Брестского облисполкома от 11.10.2016 № 659 «О проведении областного конкурса научно-методической литературы и педагогического опыта» с 01.10.2016 по 01.02.2017 года прошел областной конкурс научно-методической литературы и педагогического опыта «Правильный профессиональный выбор – уверенное будущее молодого поколения»
подробнее...
7 февраля, вторник

З навукова-даследчым азартам

На Брэстчыне падвялі вынікі абласной канферэнцыі даследчых работ вучняў “З навукай у будучыню”. Арганізатарамі інтэлектуальнага спаборніцтва, заключны этап якога праходзіў на базе сярэдняй школы № 3 Бярозы, выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...
7 февраля, вторник

Областной семинар

Приглашаем руководителей районных и городских методических формирований заместителей директоров школ по учебной работе принять участие в областном семинаре, который пройдет 15 февраля на базе ГУО "Средняя школа №7 г.Барановичи"
подробнее...
6 февраля, понедельник

Удасканальваць метадычнае майстэрства педагогаў

- Кожны кіраўнік марыць, каб яго ўстанова адукацыі была сучаснай, прагрэсіўнай і інавацыйнай, - гаворыць загадчыца Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета В.А.Грэчка. – Але гэтага немагчыма дасягнуць без творчых педагогаў-прафесіяналаў, здольных аператыўна рэагаваць на ўсе змены і прагназаваць вынікі сваёй педагагічнай дзейнасці. Каб стаць такім педагогам, неабходна знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, удасканальваць веды і прафесійнае майстэрства, назапашваць і абагульняць уласны вопыт. Толькі педагог-майстар можа зацікавіць вучняў. Таму вельмі важна стварыць аптымальныя ўмовы для развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцей педагогаў, якія атрымлівалі б задавальненне ад сваёй работы. Павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў, іх кампетэнтнасці і прэстыжу настаўніцкай прафесіі з’яўляецца адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці раённага вучэбна-метадычнага кабінета.
подробнее...
6 февраля, понедельник

Калі фізіка не пужае

Настаўніца фізікі С.М.Пуціна з Маларыцкай раённай гімназіі працуе ў педагогіцы каля 30 гадоў. З самага пачатку сваёй дзейнасці яна шукала адказы на пытанні, як зрабіць сваю работу найбольш выніковай, як навучыць дзяцей разумець сутнасць фізічных з’яў і законаў, каб яны маглі выкарыстоўваць набытыя веды на практыцы, рашаць творчыя заданні, выконваць даследчыя праекты, паспяхова ўдзельнічаць у алімпіядах, конкурсах і паказваць добрыя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні.
подробнее...
6 февраля, понедельник

“Воблачныя” ўрокі

- Інтэрнэт паступова выцясняе альтэрнатыўныя віды атрымання неабходнай інфармацыі, але яго ўплыў не заўсёды прыносіць пажаданы вынік, - гаворыць выкладчыца інфарматыкі Т.М.Бегер з Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання. – Перад педагогамі паўстае пытанне: змагацца з інтэрнэт-залежнасцю ці звярнуць на карысць сеткавае баўленне часу навучэнцаў? Другі шлях больш прадуктыўны. Дапамогуць у гэтым воблачныя інтэрнэт-тэхналогіі.
подробнее...
6 февраля, понедельник

Павышаць прафарыентацыйнае ўзаемадзеянне школ, устаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі

Адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, на якім былі падведзены вынікі работы адукацыйнай галіны ў мінулым годзе і вызначаны задачы па яе ўдасканаленні ў бягучым. У рабоце калегіі, што праходзіла на базе сярэдняй школы № 1 Брэста, прынялі ўдзел міністр адукацыі Беларусі І.В.Карпенка і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама А.І.Вялічка.
подробнее...
1 февраля, среда

Исследовательская деятельность учащихся

Конкурсы исследовательских работ, творческие конкурсы, олимпиады являются теми видами деятельности, которые позволяют учащимся реализовать и развивать интеллектуальные и творческие способности.
подробнее...
1 февраля, среда

Разам вырашаць агульныя задачы

Напрыканцы мінулага тыдня міністр адукацыі Беларусі І.В.Карпенка наведаў з трохдзённым рабочым візітам Брэстчыну. Падчас паездкі Ігар Васільевіч уважліва азнаёміўся з дзейнасцю шэрага ўстаноў адукацыі і сустрэўся з педагагічнай грамадскасцю вобласці.
подробнее...