Архив новостей

25 июля, вторник

Казка развівае і выхоўвае

Педагогі ясляў-сада № 3 Ляхавіч знаходзяцца ў пастаянным пошуку найбольш эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэсу.
подробнее...
24 июля, понедельник

У інавацыйным рэжыме

- Пяць гадоў назад, калі педагогі нашай школы пачалі рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах інтэнсіўнай прафарыентацыі”, пра арганізацыю профільнага навучання ў старшых класах гаворка яшчэ не вялася. Галоўным паказчыкам выніковасці рэалізаванага праекта стала ўвядзенне ў школах краіны з 2015/2016 навучальнага года профільнага навучання і арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі. Такім чынам, праект даказаў сваю мэтазгоднасць і эфектыўнасць, - расказвае дырэктар Жамчужненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна Алена Георгіеўна Гардзей.
подробнее...
20 июля, четверг

У цэнтры ўвагі – фарміраванне чытацкай дасведчанасці малодшых школьнікаў

У сучасным інфармацыйным грамадстве патрабаванні да ўзроўню чытання вучняў даволі высокія. Фарміраванне чытацкіх уменняў не абмяжоўваецца здольнасцю чытаць бегла, правільна і выразна, падрабязна пераказваць тэкст, дзяліць яго на лагічныя часткі. Сёння чытацкія ўменні разглядаюцца ў кантэксце чытацкай дасведчанасці.
подробнее...
17 июля, понедельник

У рэжыме развіцця

- Інавацыйная дзейнасць з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў работы любой установы адукацыі, паколькі стварае аснову для яе канкурэнтаздольнасці на рынку адукацыйных паслуг, вызначае прафесійны рост педагогаў і іх творчы пошук, садзейнічае асобаснаму развіццю вучняў, - расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Столінскай дзяржаўнай гімназіі Лілія Адамаўна Заянчкоўская. – Гэтая дзейнасць стала неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу ў нашай установе. Рэалізацыя інавацыйных праектаў дазваляе функцыянаваць у рэжыме развіцця і ствараць умовы для самарэалізацыі педагогаў і вучняў.
подробнее...
13 июля, четверг

Рыхтуюць будучых педагогаў

- У айчыннай сістэме адукацыі педагагічныя класы з’явіліся ў 80-я гады мінулага стагоддзя з-за дэфіцыту педагагічных кадраў і невысокага конкурсу на шэраг педагагічных спецыяльнасцей, - гаворыць дырэктар гімназіі Белаазёрска Бярозаўскага раёна Святлана Уладзіміраўна Саўко. – Сёння праблема прэстыжу педагагічнай прафесіі ў грамадстве не менш актуальная. На працягу апошніх 5 гадоў нашы выпускнікі рэдка выбіралі для працягу адукацыі УВА педагагічнага профілю. Так, студэнтамі БрДУ імя А.С.Пушкіна і БарДУ станавіліся, як правіла, усяго адзін-два колішнія гімназісты. Але так было не заўсёды. Педагагічны калектыў установы на 30% складаецца з нашых выпускнікоў. Больш за тое, у гімназіі працуюць прадстаўнікі трох педагагічных дынастый. Калі мы самі не падрыхтуем сабе дастойную змену, ніхто не зробіць гэтага за нас. Таму адным з важных напрамкаў нашай дзейнасці стала мэтанакіраваная работа са старшакласнікамі па падрыхтоўцы іх да ўсвядомленага выбару педагагічных спецыяльнасцей праз стварэнне профільных класаў.
подробнее...
9 июля, воскресенье

Адпачылі, падвучыліся, папрацавалі

Чатыры гады запар профільны аздараўленчы лагер “Выдатнік”, які дзейнічае летам на базе ліцэя Івацэвіцкага раёна, збірае разам самых цікаўных і эрудзіраваных вучняў з розных устаноў адукацыі. Сёлетнія канікулы вырашылі правесці з карысцю 43 юнакі і дзяўчаты з ліку пераможцаў раённых прадметных алімпіяд.
подробнее...
6 июля, четверг

У цэнтры ўвагі – водная рэабілітацыя асаблівых дзяцей

На базе басейна “Малютка” спартыўнага комплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў навукова-практычны семінар, прысвечаны праграме рэабілітацыі ў вадзе дашкольнікаў з цяжкімі і (ці) множнымі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі развіцця. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ЦКРНіР Пінскага раёна і кафедра аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры ПалесДУ.
подробнее...
6 июля, четверг

Эфектыўная мадэль выкладання замежнай мовы

- З кожным годам інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ўсё больш трывала ўваходзяць ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці, - гаворыць настаўніца англійскай мовы Алена Уладзіміраўна Прылепа з сярэдняй школы № 22 Брэста. – Многія людзі ўжо не ўяўляюць сваё жыццё без камп’ютараў, смартфонаў, планшэтаў і тэлевізараў. Гэта прыводзіць да таго, што дзеці лягчэй успрымаюць інфармацыю з экрана мабільнага тэлефона ці камп’ютара, чым з друкаваных крыніц. На ўроках становіцца ўсё цяжэй зацікавіць вучняў звычайнай мультымедыйнай прэзентацыяй ці карцінкай, выведзенай на экран. Даводзіцца пастаянна шукаць новыя спосабы падачы вучэбнага матэрыялу. На дапамогу прыходзяць інтэрактыўныя камп’ютарныя тэхналогіі, якія дазваляюць рэалізаваць якасна новую і эфектыўную мадэль выкладання замежнай мовы.
подробнее...