Архив новостей

25.09.2017

Аб’яднанне па інтарэсах – добры сродак прафарыентацыі

Адной з актуальных задач выхаваўчай работы з моладдзю з’яўляецца яе прафесійнае самавызначэнне і падрыхтоўка да працоўнага жыцця. Важную ролю ў вырашэнні гэтых пытанняў адыгрывае сістэма дадатковай адукацыі.
У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярозы створаны добрыя сацыяльна-педагагічныя ўмовы для свабоднага выбару навучэнцамі сферы дзейнасці і іх творчай самарэалізацыі. Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах маюць прафарыентацыйную накіраванасць, што пашырае ўяўленні дзяцей пра розныя прафесіі, выхоўвае станоўчыя адносіны да працы і фарміруе адэкватныя вучэбна-прафесійныя намеры.
подробнее...
18.09.2017

Удасканальваць падрыхтоўку кадраў ва ўмовах інавацыйнага развіцця рэгіёна

- У сучасных умовах сістэма прафесійнай адукацыі становіцца важным звяном развіцця эканомікі і вытворчасці, закліканым вырашаць задачы апераджальнай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, - гаворыць начальнік аддзела агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама В.А.Шапавал. – Сёння для сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэстчыны з’яўляюцца прыярытэтнымі сферы лагістыкі і транспарту, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій і турызму, якія будзе забяспечваць новая фармацыя прафесійных кадраў.
подробнее...
14.09.2017

З інавацыйным падыходам

У горадзе над Бугам падвялі вынікі Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які з 2005 года праходзіць у розных рэгіёнах краіны з мэтай паказу лепшага педагагічнага вопыту, пошуку інавацыйных форм і метадаў работы, абмеркавання і вырашэння актуальных праблем выхаваўчай дзейнасці. Сёлета сваімі напрацоўкамі з калегамі дзяліліся прадстаўнікі сістэмы дадатковай адукацыі Брэстчыны.
подробнее...
05.09.2017

Павышаць эканамічную эфектыўнасць кіраўніцкай дзейнасці

Сёлетняя абласная жнівеньская педагагічная нарада на Брэстчыне праходзіла ў фармаце двухдзённага форуму “Адукацыя Брэстчыны: рэсурсы, вопыт, задачы прафесійнай рэалізацыі асобы”.
Больш за 500 чалавек прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні, якое праходзіла ў першы дзень на базе Пружанскага гарадскога палаца культуры. Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй “Адукацыя Брэстчыны: дарожная карта на новы навучальны год”. На пасяджэнні прысутнічалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс і дырэктар дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі У.М.Здановіч.
подробнее...
01.09.2017

Школы чакаюць дзяцей

Ва ўстановах адукацыі краіны завяршылася падрыхтоўка да 1 верасня. Аб гатоўнасці сістэмы адукацыі Брэстчыны да новага навучальнага года расказвае начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Юрый Мікалаевіч Прасмыцкі:
- У 2017/2018 навучальным годзе ў вобласці будуць працаваць 1162 установы адукацыі, якія прымуць амаль 162 тысячы дзяцей. Радуе, што з году ў год іх колькасць няўхільна павялічваецца.
подробнее...