Архив новостей

28.11.2017

Прафарыентацыя з бацькамі дзеля прафесійнага самавызначэння дзяцей

- Сістэма прафесійнага самавызначэння вучняў, якая да нядаўняга часу існавала ў нашым раёне, дазваляла паспяхова выяўляць і развіваць іх здольнасці, але навукова-тэхнічны прагрэс, пераход да інфармацыйнага грамадства і змены ў сацыяльнай сферы прымусілі перагледзець падыходы ў гэтай рабоце, - гаворыць намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама К.Ю.Баброўская. – Аналіз адукацыйных патрэб школьнікаў паказаў, што яны хацелі б бачыць навучанне больш асобасна арыентаваным. А для гэтага неабходна якасная інфармацыйна-педагагічная падтрымка, якая заключаецца ў кансалідацыі намаганняў педагогаў, бацькоў вучняў, зацікаўленых ведамстваў, устаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі. У выніку была створана рэгіянальная сістэма прафарыентацыйнай работы, накіраваная на актывізацыю міжведамаснага ўзаемадзеяння і эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу бацькоўскага выхавання. Гэтая сістэма рэалізоўваецца праз інтэграцыю ў адукацыйны працэс інтэрактыўных метадаў сацыялізацыі вучняў. Выкарыстанне інавацыйных метадаў і прыёмаў, здароўезберагальных тэхналогій і ЭСН пашырае ўяўленні дзяцей і іх бацькоў пра сучасны рынак працы, спецыяльнасці, неабходныя ў рэгіёне, і патрабаванні да пэўных прафесій.
подробнее...
27.11.2017

Развіваюць творчыя ініцыятывы і лідарскія якасці школьнікаў

Ва ўстановах адукацыі Пружанскага раёна вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю творчых ініцыятыў і лідарскіх якасцей вучняў. Педагогі лічаць, што гэта з’яўляецца важным фактарам прафесійнага самавызначэння школьнікаў.
подробнее...
25.11.2017

Актыўная субота

Сучасная інфарматызацыя закранула не толькі дарослых, але і дзяцей. Усё часцей школьнікі праводзяць вольны час не з сябрамі, кнігай ці гульнямі на свежым паветры, а з камп’ютарам ці іншымі гаджэтамі, што далёка не лепшым чынам уплывае на фізічнае, псіхічнае і разумовае развіццё.
подробнее...
24.11.2017

Развіваем маўленчую кампетэнцыю вучняў праз ІКТ

У рэальнай сітуацыі зносін вучні не заўсёды могуць выкарыстаць веды, набытыя на занятках. Так, урок-знаёмства з сям’ёй шатландскіх сяброў, дзе патрабавалася аформіць відэаадказ з аповедам пра сябе, свае захапленні і сваю сям’ю на прывітальны ліст-знаёмства, выклікаў у дзяцей шмат праблем, звязаных з фарміраваннем зместу выказвання. Адны вучні, разгубіўшыся, не ведалі, якія пытанні можна задаць і як, хаця пералік магчымых пытанняў і тэм прапрацоўваўся на папярэднім уроку. Другія вучні саромеліся запісваць свае выказванні на відэакамеру, баяліся памыліцца, таму заставаліся пасіўнымі. Астатнія былі не гатовы ўспрымаць маўленне суразмоўцы і не арыентаваліся ў сітуацыі зносін.
подробнее...
21.11.2017

У цэнтры ўвагі – здароўезберажэнне

Пытанні арганізацыі здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння абмяркоўваліся на абласным семінары, які прайшоў на Кобрыншчыне. Намеснікі начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў пабывалі ў яслях-садах №№ 6 і 16, сярэдняй школе № 3 Кобрына, Астроміцкай сярэдняй школе і Яроміцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, дзе азнаёміліся з цікавымі напрацоўкамі педагогаў рэгіёна.
подробнее...
13.11.2017

Якасць, кадры, дысцыпліна

На чарговым пасяджэнні калегіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама разглядаліся пытанні, звязаныя з работай рэгіянальных органаў апекі і папячыцельства, міжведамасным узаемадзеяннем па своечасовым выяўленні і эфектыўнай комплекснай дапамозе дзецям з АПФР, арганізацыяй бяспечнага падвозу выхаванцаў да месцаў вучобы, станам выкладання замежнай мовы ва ўстановах адукацыі вобласці і інш.
подробнее...
13.11.2017

З улікам рэгіянальных сацыякультурных асаблівасцей

На базе ўстаноў адукацыі Брэсцкага раёна прайшоў абласны семінар начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў, прысвечаны развіццю прыродаадпаведных якасцей асобы дзіцяці ва ўмовах сацыякультурнага асяроддзя рэгіёна. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў Чэрнінскай, Вістыцкай і Клейнікаўскай сярэдніх школах, Клейнікаўскім яслях-садзе і гісторыка-мемарыяльным музеі “Сядзіба Нямцэвічаў” у Скоках, дзе азнаёміліся з цікавымі напрацоўкамі педагогаў Прыбужжа.
подробнее...
10.11.2017

11 ноября - Международный день энергосбережения

В целях привлечения внимания общественности к рациональному использованию ресурсов и развитию возобновляемых источников энергии Республика Беларусь 11 ноября 2008 г. поддержала и присоединилась к празднованию международного Дня энергосбережения.
подробнее...
04.11.2017

Дзеля паспяховай будучыні выпускнікоў

- Патрабаванні да сучасных выпускнікоў школ павялічваюцца, таму ўстанова адукацыі сёння павінна быць не толькі кузняй ведаў, але і месцам для ўсебаковага развіцця і самавызначэння вучняў, - гаворыць дырэктар Хатыніцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна Святлана Уладзіміраўна Перашчук. – Нашы педагогі імкнуцца задаволіць вучэбныя запыты дзяцей, каб кожны выпускнік знайшоў сябе ў пэўнай прафесійнай дзейнасці і быў добра падрыхтаваны да самастойнага жыцця. На жаль, даволі часта вучні выбіраюць прафесію з улікам яе прэстыжнасці ў грамадстве, а не рэальных здольнасцей. Многія бацькі пераацэньваюць магчымасці сваіх дзяцей, робячы іх заложнікамі ўласных амбіцый. Вырашыць гэтую праблему можна з дапамогай правільнай прафарыентацыі, якая з’яўляецца фактарам жыццёвага поспеху чалавека. Вялікую ролю ў такой рабоце адыгрывае сістэмнае ўзаемадзеянне школы, бацькоў і мясцовай супольнасці на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва. Наш педкалектыў мае добрыя напрацоўкі ў гэтым напрамку дзейнасці.
подробнее...
03.11.2017

У прыярытэце – работа з высокаматываванымі вучнямі

Інтэлектуальнае развіццё грамадства залежыць ад своечасовага выяўлення высокаматываваных дзяцей і работы з імі. Гэта з’яўляецца сёння адной з важных задач сістэмы адукацыі, закліканай ствараць умовы для самарэалізацыі моладзі. Бацькі лічаць, што сучасная школа павінна не толькі даваць трывалыя веды дзецям, але і выяўляць, раскрываць і развіваць іх здольнасці. Работа з высокаматываванымі вучнямі – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай установы адукацыі.
подробнее...