Архив новостей

28.04.2018

Лепшая прафесія – быць чалавекам!

У сучасным свеце шмат розных прафесій. Як знайсці любімую справу на ўсё жыццё? Як упэўніцца ў тым, што менавіта твая прафесія патрэбная грамадству сёння? Як зрабіць так, каб выпускнікі школ вярталіся ў якасці маладых спецыялістаў на малую радзіму? Адказы на гэтыя пытанні хвалююць не толькі дзяцей і іх бацькоў. Падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага выбару будучай прафесіі – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Першамайскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бярозаўскага раёна.
подробнее...
28.04.2018

Юныя тэатралы

У Кобрынскім дзіцячым доме выхоўваюцца 30 дзяцей з АПФР, з якімі займаюцца вопытныя педагогі пад кіраўніцтвам дырэктара Н.А.Дудко. Арганізаваць адукацыйны працэс для сірот даволі складана, а для асаблівых – тым больш. Але педагогі дзіцячага дома паспяхова развіваюць творчыя здольнасці выхаванцаў.
подробнее...
28.04.2018

Супрацьстаім булінгу

Даволі часта ў СМІ можна сустрэць матэрыялы пра булінг, які ўяўляе сабой хуліганства, насілле, цкаванне аднаго чалавека іншым. Упершыню пра гэтую сацыяльную з’яву загаварылі ў пачатку мінулага стагоддзя. З таго часу яна актыўна вывучаецца і абмяркоўваецца ва ўсім свеце. Гэтая праблема асабліва актуальная сёння, калі падобная мадэль паводзін становіцца ледзь не нормай.
подробнее...
26.04.2018

Эфектыўная мадэль алімпіяднай работы

Адным з асноўных крытэрыяў эфектыўнай работы з адоранымі дзецьмі з’яўляюцца вынікі, дасягнутыя імі ў алімпіядным руху, навуковых канферэнцыях і творчых конкурсах. На працягу апошніх гадоў школьнікі Пінска даволі паспяхова ўдзельнічаюць у іх. Гэта заканамерны вынік сістэмнай і мэтанакіраванай дзейнасці таленавітых педагогаў.
подробнее...
26.04.2018

Ад самастойнай вучэбнай дзейнасці – да актывізацыі мыслення

Урокі гісторыі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні светапогляду вучняў. Кожны педагог задумваецца над тым, як зрабіць заняткі найбольш эфектыўнымі. Вырашыць гэтую праблему дапамагаюць розныя метады навучання.
подробнее...
26.04.2018

З любоўю і павагай да спадчыны

- У час інавацый і тэхнічнага прагрэсу людзі забываюць нацыянальную культуру і гісторыю, падмяняюцца традыцыйныя каштоўнасці і светапоглядныя арыенціры, - гаворыць выхавальніца Кобрынскага дзіцячага дома Лілія Аркадзьеўна Галаўко. – Забываць тое, што дасталася нам у спадчыну ад продкаў, недапушчальна, таму вельмі важна выхоўваць у дзяцей цікавасць і павагу да нацыянальнай культуры, мастацтва і традыцый, пачуццё гонару за гісторыю Радзімы.
подробнее...
25.04.2018

З любоўю да роднай зямлі

Дружна і весела прайшоў рэспубліканскі суботнік ва ўстановах адукацыі Брэстчыны. Вясенні сонечны дзень падарыў педагогам і дзецям шмат яркіх уражанняў ад сумеснай працы па навядзенні парадку на роднай зямлі.
подробнее...
20.04.2018

Жыць у памяці пакаленняў…

У кожнага раённага горада багатая гісторыя, якую павінны ведаць яго жыхары, асабліва маладыя. Выхоўваць патрыятычныя пачуцці трэба не толькі праз розныя падзеі, звязаныя з дасягненнямі краіны ў розных галінах, ці святкаванні важных гістарычных і памятных дат, але і праз канкрэтныя справы, адказныя адносіны да роднай зямлі і грамадства.
подробнее...
19.04.2018

Рэсурсны цэнтр выхаваўчай работы: цікава, эфектыўна, вынікова

Выхаваўчая работа – адзін з галоўных напрамкаў адукацыйнага працэсу. Веды, каштоўнасці, практычныя навыкі і ўменні, сфарміраваныя падчас гэтай работы, вызначаюць далейшую жыццяздольнасць і сацыяльныя перспектывы выпускнікоў школы. Зразумела, што выхаваўчая работа патрабуе ўмелага суправаджэння, дапамогі і падтрымкі. З гэтай мэтай на Піншчыне былі створаны профільныя рэсурсныя цэнтры.
подробнее...
18.04.2018

Бабулі – верныя сяброўкі!

Якасць дашкольнай адукацыі залежыць ад узроўню прафесійнай кампетэнтнасці выхавальнікаў і педагагічнай культуры бацькоў. Толькі ў цесным узаемадзеянні педагогаў і сям’і можна дасягнуць станоўчых вынікаў у выхаванні дзяцей. Важную ролю ў гэтым адыгрываюць не толькі мамы і таты, але і бабулі і дзядулі, гатовыя заўсёды дапамагчы, навучыць і падтрымаць. На жаль, даволі часта яны застаюцца ў цені. Педагогі нашай дашкольнай установы выправілі гэтую сітуацыю, арганізаваўшы клуб бабуль, дзе запатрабаваны іх аўтарытэт, энтузіязм і неўтаймоўная энергія.
подробнее...
13.04.2018

З акцэнтам на працоўным выхаванні і праектнай дзейнасці

Педагогі Кіселявецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Кобрынскага раёна робяць усё магчымае для таго, каб іх установа адукацыі давала вучням веды, не горшыя, чым у горадзе. І гэта калектыву пад кіраўніцтвам выдатніка адукацыі Беларусі Ірыны Міхайлаўны Зінкевіч удаецца вельмі добра. Далёка не кожная гарадская школа можа пахваліцца дасягненнямі, якія маюць кіселявецкія настаўнікі і вучні.
подробнее...
12.04.2018

Захоўваюць і прымнажаюць традыцыі

Брэсцкая гімназія № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава знаходзіцца на тэрыторыі былога ваеннага гарадка, таму нядзіўна, што яшчэ з савецкага часу ва ўстанове адукацыі вялікая ўвага ўдзялялася грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў. Але педагогі могуць пахваліцца поспехамі і ў іншых напрамках дзейнасці.
подробнее...
11.04.2018

Урокі здароўезберажэння

Педагогі Пагранічнай сярэдняй школы Камянецкага раёна лічаць, што павысіць якасць адукацыі можна праз здароўезберагальную прастору, створаную ва ўстанове. Сістэмная работа па здароўезберажэнні накіравана на мінімізацыю шкоднага ўздзеяння асноўных школьных фактараў рызыкі на дзяцей.
подробнее...
09.04.2018

Юныя майстрыхі

Вытворчая брыгада “Майстрыха”, якая дзейнічае ў сярэдняй школе № 2 Маларыты, зарабіла за мінулы год амаль 4 тысячы рублёў. Атрыманыя грашовыя сродкі пайшлі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, прэміі выдатнікам вучобы і бясплатныя навагоднія падарункі.
подробнее...
09.04.2018

З “Вытоку” – у навуку

Ужо 8 гадоў шлях у свет навукі і першых даследаванняў для вучняў сярэдняй школы № 20 Баранавіч пачынаецца з навуковага аб’яднання “Выток”. Праз яго прайшлі дзясяткі юных даследчыкаў, якія атрымалі тэарэтычныя і практычныя веды ў навуковым спасціжэнні таямніц і загадак геаграфіі, рускай і беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, грамадазнаўства, матэматыкі, англійскай мовы, краязнаўства і абслуговай працы.
подробнее...
06.04.2018

Победа гимназистов г.Дрогичина в международном сетевом проекте

Где больше всего времени проводят наше подрастающее поколение? Какие у них интересы? Как они общаются друг с другом? Пожалуй, ответы на эти вопро-сы знают все. Ребята «бродят» по просторам Интернета, их «затягивают» ком-пьютерные игры, общение реальное превращается в виртуальное, их все больше и больше «уносит» в мир гаджетов и компьютеров. Старшее поколение начинает бить тревогу и ругать молодежь, потому что не сможет «оторвать» её от ком-пьютера, и уверено, что выхода нет…
Но выход есть. Если вы не можете отвлечь ребенка от его мира, то надо про-сто войти в мир ребенка, войти, пока эта дверь открыта. Для кого-то выходом является программирование и олимпиады, для кого-то робототехника и участие в конференциях. А наших гимназистов увлекли сетевые проекты, в которых они одерживают достойные победы
подробнее...
05.04.2018

Актыўныя і ініцыятыўныя

З мінулага года на базе ліцэя № 1 Баранавіч дзейнічае рэсурсны цэнтр па падтрымцы дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў “БУМ!” (“Буду! Упэўнены! Магу!”), створаны для ўдасканалення работы ў гэтым напрамку. Цэнтр цесна ўзаемадзейнічае з установамі адукацыі горада, БарДУ, гарадскім аддзелам адукацыі, спорту і турызму і вучэбна-метадычным кабінетам Баранавіч.
подробнее...
04.04.2018

Формула прафесійнага выбару

- Праблема прафесійнага выбару старшакласнікаў з’яўляецца надзвычай актуальнай, - гаворыць педагог-псіхолаг Пагранічнай сярэдняй школы Камянецкага раёна Таццяна Уладзіміраўна Дземідзюк. – Сучаснаму грамадству патрэбны прафесіяналы, здольныя прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Адсутнасць вопыту і ведаў пра існуючыя прафесіі, уплыў сродкаў масавай інфармацыі, сяброў і родных даволі часта перашкаджаюць правільнаму выбару. Гэта пацвярджаюць вынікі анкетавання нашых дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў, якое паказала неабходнасць арганізацыі псіхалагічнага суправаджэння вучняў пры выбары профілю навучання, а затым і на стадыі прафесійнага выбару.
подробнее...