Архив новостей

18.07.2018

У адзінай інфармацыйнай прасторы

- Без комплекснай інфарматызацыі адукацыйнага працэсу немагчыма паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад сучаснай школай, - лічыць дырэктар сярэдняй школы № 4 Івацэвіч А.В.Раўчэня. – У педагагічнай дзейнасці ўжо замацаваліся такія паняцці, як інфармацыйная культура, камп’ютарная дасведчанасць і кампетэнтнасць, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, адзіная інфармацыйная адукацыйная прастора. Інфарматызацыя накіравана на павышэнне якасці адукацыі і прадугледжвае не толькі аснашчэнне школ камп’ютарнай тэхнікай і актыўнае выкарыстанне яе і інтэрнэт-рэсурсаў у вучэбным працэсе, але і метадычнае і дыдактычнае забеспячэнне ІКТ, самарэалізацыю вучняў і педагогаў ва ўмовах укаранення новых сеткавых форм вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, абноўленую сістэму кіравання адукацыяй і інш. Для гэтага ў нашай школе створана неабходная матэрыяльна-тэхнічная і кадравая база. Усе кабінеты аснашчаны камп’ютарамі і тэлевізарамі. У вучэбным працэсе выкарыстоўваюцца 4 інтэрактыўныя дошкі. Усе педагогі з’яўляюцца сертыфікаванымі карыстальнікамі ІКТ.
подробнее...
18.07.2018

Праграмаванне – з пачатковых класаў

- Адной з важных тэндэнцый сучаснага свету з’яўляецца ранняе навучанне праграмаванню, - гаворыць настаўнік інфарматыкі В.К.Кахавец з Валішчанскай сярэдняй школы Пінскага раёна. – Імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій патрабуе ад моладзі, каб яна станавілася не толькі актыўным карыстальнікам, але і стваральнікам інфармацыйнага і праграмнага кантэнту. У Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Японіі, Ізраілі і Швецыі навыкі праграмавання ў дзяцей фарміруюцца ўжо з пачатковай школы. Многія нашы суседнія краіны пераходзяць да ранняга навучання інфарматыцы ці апрабоўваюць і распрацоўваюць вучэбныя праграмы па інфарматыцы для пачатковай школы.
подробнее...
18.07.2018

Тэатральныя ўрокі

Сучасная школа павінна рыхтаваць дзяцей да жыцця, дзе валоданне замежнай мовай знаходзіцца на адной ступені з веданнем роднай мовы. Грамадству неабходны людзі, якія ўмеюць творча мысліць, аналізаваць падзеі і разумець іншых.
подробнее...
16.07.2018

Яркія імгненні школьнага лета

Трэці раз палатачны турыстычна-краязнаўчы лагер “Вытокі” сабраў юных краязнаўцаў з сярэдняй школы № 33 Брэста. 25 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі шмат незабыўных уражанняў ад цікавага адпачынку, насычанага карыснымі справамі.
подробнее...
12.07.2018

Школа здароўя і развіцця

- Праблема пагаршэння здароўя дзяцей пры атрыманні адукацыі хвалюе не толькі медыкаў, але і педагогаў, - гаворыць дырэктар гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава Брэста К.К.Калейчык. – Паводле статыстыкі, 30% - 35% дзяцей маюць сур’ёзныя захворванні ўжо пры паступленні ў школу. Інтэнсіфікацыя вучэбнага працэсу і высокія псіхаэмацыянальныя нагрузкі патрабуюць ад дзіцячага арганізма дадатковых адаптацыйных рэсурсаў, пры адсутнасці якіх парушаецца фізічнае і псіхічнае здароўе, фарміруюцца неадэкватныя мадэлі паводзін, зніжаюцца кагнітыўныя і крэатыўныя здольнасці. За час вучобы павялічваецца колькасць дзяцей з парушэннямі зроку і паставы. Пры гэтым назіраецца дакладная залежнасць колькасці і характару парушэнняў у здароўі вучняў ад аб’ёму і інтэнсіўнасці вучэбных нагрузак.
подробнее...
12.07.2018

Экалагічнае выхаванне – праз даследчую дзейнасць

Адна з актуальных праблем сучаснасці – пагаршэнне асяроддзя пражывання. Людзі актыўна ўмешваюцца ў прыроду. І наступствы гэтага даволі негатыўныя. Перад чалавецтвам стаяць праблемы, звязаныя з магчымасцю ядзернай вайны і экалагічнай катастрофы. Без захавання прыроды немагчыма выжыванне людзей. Гэта патрабуе новага экалагічнага мыслення дарослых і эфектыўнага экалагічнага выхавання моладзі.
подробнее...
09.07.2018

Дзеля сучаснікаў і нашчадкаў

У мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” адкрыўся маладзёжны патрыятычны цэнтр. У святочным мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс, кіраўнік горада А.С.Рагачук, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый, камандзіры вайсковых часцей Брэсцкага гарнізона, вучні ваенна-патрыятычных класаў і іншыя ганаровыя госці.
подробнее...
06.07.2018

Вопыт эфектыўнага ўзаемадзеяння

На Лунінеччыне назапашаны вопыт эфектыўнага ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі па арыентацыі вучняў на спецыяльнасці, запатрабаваныя сучасным развіццём рэгіёна. Для паспяховай сацыялізацыі школьнікаў ствараюцца неабходныя ўмовы.
подробнее...
06.07.2018

Усвядомлена выбіраюць педагагічную прафесію

У сярэдняй школе № 16 Пінска дзейнічаюць профільныя класы педагагічнай накіраванасці. Іх задача – прыцягнуць найбольш матываваных вучняў да атрымання педагагічнай адукацыі ва УВА.
подробнее...
04.07.2018

Равеснік – равесніку

На Брэстчыне падвялі вынікі IV Абласнога конкурсу “Моладзь – за РАЎНАдзеянне!” сярод валанцёрскіх каманд школ, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы па прынцыпе “роўны навучае роўнага” ў сферы здаровага ладу жыцця. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...