Архив новостей

30 августа, четверг

Издано новое методическое пособие

В ГУО «Брестский областной институт развития образования» для слушателей повышения квалификации издано новое методическое пособие «Первые шаги в науку». Автор-составитель данного пособия – Кривушина М.В., методист учебно-методического отдела дошкольного и начального школьного образования ГУО «Брестский областной ИРО». Пособие издано под общей редакцией Ковалевича Н.И., проректора по научно-методической работе ГУО «Брестский областной ИРО» и содержит 108 страниц
подробнее...
29 августа, среда

Да матывацыі – праз гульню

Падтрымліваць і развіваць матывацыю школьнікаў да вывучэння нямецкай мовы дапамагаюць гульнявыя тэхналогіі на розных этапах урока. Гэтыя тэхналогіі валодаюць высокім вучэбным, развіццёвым і выхаваўчым патэнцыялам, бо ўлічваюць псіхалагічныя і ўзроставыя асаблівасці дзяцей, іх інтарэсы і схільнасці, ствараюць атмасферу іншамоўных зносін на занятках, выяўляюць творчыя здольнасці вучняў, дапамагаюць ім пераадолець сарамлівасць і нерашучасць, зняць моўны бар’ер і стомленасць, знізіць псіхаэмацыянальную нагрузку.
подробнее...
29 августа, среда

У дружным тандэме

Сёлетняе жніво для Аляксандра Васільевіча Лук’янюка ўжо 35-е па ліку, а для Анатоля Сцяпанавіча Вабішчэвіча – 20-е, прычым для абодвух яшчэ і юбілейнае. На працягу 20 гадоў настаўнікі фізічнай культуры і здароўя з Астрамечаўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна працуюць летам плячо ў плячо ў ААТ “Астрамечава” – спачатку камбайнерамі, а сёння аператарамі зернесушыльнага комплексу.
подробнее...
28 августа, вторник

Клуб майстроў

- Якасць дашкольнай адукацыі залежыць ад кваліфікацыі выхавальнікаў і іх метадычнай кампетэнтнасці, - гаворыць намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 3 Пінскага раёна кіраўнік школы эфектыўнага педагагічнага вопыту “Клуб майстроў” Вольга Іванаўна Палхоўская. – Педагогі павінны добра валодаць інфармацыйнымі тэхналогіямі, эфектыўна супрацоўнічаць з бацькамі дзяцей, займацца самаадукацыяй. Задача кіраўнікоў – дапамагчы выхавальнікам паглыбіць прафесійныя веды праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі. З мэтай развіцця метадычнай кампетэнтнасці педагогаў, абагульнення і распаўсюджвання іх напрацовак была арганізавана школа эфектыўнага педагагічнага вопыту “Клуб майстроў”. На пасяджэннях школы яе ўдзельнікі не толькі знаёмяцца з найбольш эфектыўнымі формамі павышэння прафесійнага майстэрства, але і атрымліваюць дапамогу ў вызначэнні задач самаразвіцця і фарміравання індывідуальнай праграмы самаадукацыі і самаўдасканальвання.
подробнее...
27 августа, понедельник

Павышаная ўвага – тэхнічнай творчасці вучняў

Развіццё тэхнічнай і інавацыйнай творчасці вучняў – адна з прыярытэтных задач дадатковай адукацыі, якая ўлічвае сучасныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага руху краіны. Для вырашэння гэтай задачы на Піншчыне ствараюць адукацыйнае асяроддзе, якое будзе эфектыўна выяўляць, развіваць і стымуляваць творчую актыўнасць адораных дзяцей і дзяцей з павышанай гатоўнасцю да навучання.
подробнее...
20 августа, понедельник

Электронныя адукацыйныя рэсурсы: цікава, зручна, эфектыўна

- Сучасны педагог не можа заставацца ў баку ад дасягненняў у ІТ-галіне, - лічыць настаўніца пачатковых класаў кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” Ала Фёдараўна Ляховіч з Косаўскай сярэдняй школы Івацэвіцкага раёна. – Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі адыгрываюць вялікую ролю ў павышэнні эфектыўнасці навучання, у тым ліку ў пачатковай школе, больш рацыянальным і эканомным выкарыстанні часу і сіл педагога, пашырэнні яго метадычных магчымасцей. Тэхнічнае аснашчэнне нашай школы дазваляе ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу звяртацца да ІКТ як на ўроках, так і ў пазаўрочны час.
подробнее...
20 августа, понедельник

І вучымся, і гуляем

Шмат гадоў у нашай школе дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах “Тэатр на замежнай мове”, галоўная мэта якога заключаецца ў стварэнні ўмоў для паглыблення іншамоўных ведаў, уменняў і навыкаў вучняў праз тэатральную дзейнасць. Гэтая дзейнасць дазваляе вырашыць шэраг вучэбных і выхаваўчых задач: развівае і ўдасканальвае крэатыўныя, артыстычныя і камунікатыўныя здольнасці дзяцей, стымулюе іх пазнавальную актыўнасць, матывуе да вывучэння замежнай мовы, фарміруе навыкі каманднай работы, вучыць весці дыскусію, выслухоўваць чужыя меркаванні і адстойваць свае.
подробнее...
14 августа, вторник

Вучыць ззяць – гэта весела!

Пазакласныя мерапрыемствы валодаюць вялікім выхаваўчым і адукацыйным патэнцыялам. У Раснянскай сярэдняй школе Камянецкага раёна склаліся пэўныя выхаваўчыя традыцыі, народжаныя шматгадовым вопытам работы. У падрыхтоўцы традыцыйных агульнашкольных свят удзельнічаюць усе настаўнікі.
подробнее...
14 августа, вторник

Каштоўнасць псіхолага-педагагічнага суправаджэння інавацыйнай дзейнасці

Інавацыйная дзейнасць пашырае магчымасці работы ўстановы адукацыі ў рэжыме развіцця, далучае педагогаў да стварэння, асваення і ўкаранення больш эфектыўных метадаў навучання і выхавання. Удзел у інавацыйнай дзейнасці павышае прафесіяналізм педагогаў, дапамагае іх самарэалізацыі і скіроўвае да самаўдасканальвання.
подробнее...
14 августа, вторник

Для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці

На працягу летняй аздараўленчай кампаніі ў Манькавіцкім яслях-садзе Столінскага раёна працавала педагагічная майстэрня па вырабе лэпбукаў. Гэта традыцыйная форма метадычнай работы, якая адыгрывае важную ролю ў наладжванні актыўных прафесійных зносін, распаўсюджванні эфектыўнага педагагічнага вопыту і ўдасканальванні адукацыйнага працэсу ў цэлым. Паколькі сучасны выхавальнік павінен ісці ў нагу з часам, у рамках педагагічнай майстэрні былі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на актывізацыю дзейнасці дзяцей, выкарыстанне ІКТ і развіццё творчага патэнцыялу педагогаў.
подробнее...
13 августа, понедельник

Крыніца здароўя

Пытанням здаровага ладу жыцця ў Охаўскай сярэдняй школе Пінскага раёна ўдзяляецца павышаная ўвага. Ва ўстанове адукацыі дзейнічае клуб фізічнай культуры і спорту “Охава”, мэта якога заключаецца ў далучэнні да сістэматычных заняткаў фізкультурай не толькі вучняў, але і жыхароў аграгарадка.
подробнее...
8 августа, среда

Юныя лесаводы

6 гадоў у Сошненскай сярэдняй школе Пінскага раёна дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах “Юныя лесаводы”, дзе вучні пад кіраўніцтвам Алены Міхайлаўны Чэчун атрымліваюць тэарэтычныя і практычныя веды па экалогіі лесу і аднаўленні лясных рэсурсаў, вядуць асветніцкую работу сярод равеснікаў па фарміраванні ў іх беражлівых адносін да прыроды.
подробнее...
8 августа, среда

Мультымедыйная прэзентацыя для… карэкцыйнага навучання

Інфармацыйнае грамадства дыктуе новыя псіхолага-педагагічныя падыходы ў рабоце, у тым ліку ў сферы спецыяльнай адукацыі, дзе пад уплывам новых тэхналогій мяняюцца метады навучання і спосабы набыцця ведаў і ўменняў.
подробнее...
8 августа, среда

Развіваем музычна-рытмічныя рухі

Музычныя заняткі з’яўляюцца для дзяцей адным з прыцягальных відаў дзейнасці і адыгрываюць важную ролю ў карэкцыйна-развіццёвым працэсе. Так, лагарытмічныя гульні і практыкаванні дазваляюць развіваць музычна-рытмічныя рухі ў дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.
подробнее...
8 августа, среда

Лета сумным не бывае

Усе дзеці з нецярпеннем чакаюць лета, бо гэта час незабыўных уражанняў, новых знаёмстваў, неверагодных прыгод і актыўнага адпачынку. У аздараўленчых лагерах для гэтага створаны неабходныя ўмовы. Тут заўсёды цікава, весела і шматлюдна.
подробнее...
3 августа, пятница

У лідарах – псіхалогія, лагістыка і эканоміка

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі краіны падводзяцца і аналізуюцца вынікі сёлетняй уступнай кампаніі. Аб яе ходзе ў 4 універсітэтах Брэстчыны расказалі ў прыёмных камісіях.
подробнее...