Архив новостей

29.12.2018

З улікам уласных запытаў і рэгіянальных патрэб

Рыначныя адносіны кардынальна мяняюць характар і мэты працы: павышаецца яе інтэнсіўнасць, узмацняецца напружанасць, узнікае неабходнасць у падрыхтоўцы спецыялістаў, здольных адаптавацца ў розных сферах дзейнасці, самастойна праектаваць і рэалізоўваць адукацыйныя і прафесійныя каштоўнасці, самаразвівацца на працягу ўсяго жыцця. Але прафесійныя намеры многіх выпускнікоў школ даволі часта не адпавядаюць патрэбам айчыннай эканомікі ў кадрах. У выніку ўзрослыя патрабаванні сучаснай высокатэхналагічнай вытворчасці да ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў актуалізуюць праблему прафарыентацыі моладзі.
подробнее...
29.12.2018

Сістэмны падыход да дадатковай адукацыі кіраўніцкіх кадраў

“Кіраваць – значыць весці іншых да поспеху”, - гэтыя словы з’яўляюцца аксіёмай для кожнага кіраўніка. Галоўная характарыстыка кіраўніцкай дзейнасці ў адукацыі заключаецца ў высокай прафесійнай кваліфікацыі, якая дазваляе эфектыўна вырашаць комплексныя кіраўніцкія задачы, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, захаванне і ўмацаванне дзіцячага здароўя, выхаванне і ўсебаковае развіццё вучняў.
подробнее...
28.12.2018

Поздравляем!

Подведены итоги областного конкурса "Час Кода"
подробнее...
28.12.2018

Спаборнічалі робаты

На базе Брэсцкага абласнога палаца культуры прайшоў V Абласны адкрыты турнір робататэхнікі “РобаФэст”. Арганізатарамі спаборніцтва, у якім удзельнічалі 90 каманд з ліку 180 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў з Брэстчыны, Віцебшчыны і Мінска, выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, ТАА “Школа інфармацыйных тэхналогій”, БрДТУ і Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
подробнее...
26.12.2018

Вучымся з задавальненнем!

На працягу 30 гадоў педагагічнай дзейнасці настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Пятроўна Аксянюк з Маларыцкай раённай гімназіі знаходзіцца ў пастаянным пошуку эфектыўных прыёмаў і метадаў навучання, якія развіваюць у дзяцей творчыя здольнасці, дапамагаюць самастойна атрымліваць веды і прымяняць іх у розных сітуацыях. У сваёй рабоце І.П.Аксянюк актыўна выкарыстоўвае элементы шматлікіх педагагічных тэхналогій для павышэння якасці вучнёўскіх ведаў, але перавагу аддае тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, дзякуючы якой дзеці не проста засвойваюць гатовыя веды, а самі іх набываюць.
подробнее...
26.12.2018

З разумным падыходам

Выхавальнікі Мотальскага дзіцячага сада Іванаўскага раёна актыўна выкарыстоўваюць у педагагічнай дзейнасці інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і электронныя адукацыйныя рэсурсы. Так, электронныя дыдактычныя і пазнавальныя дапаможнікі з’яўляюцца адным з эфектыўных сродкаў павышэння матывацыі дашкольнікаў, індывідуалізацыі навучання, развіцця творчых здольнасцей і стварэння пазітыўнага эмацыянальнага фону адукацыйнай дзейнасці. Дзякуючы такім электронным адукацыйным рэсурсам, дзеці становяцца не проста назіральнікамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу пазнання, што дазваляе ім усвядомлена засвойваць новыя веды.
подробнее...
21.12.2018

Абмеркавалі актыўныя метады работы з педагогамі

На базе ўстаноў адукацыі Маскоўскага раёна Брэста прайшоў абласны семінар загадчыкаў абласных (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў на тэму “Навучанне ў дзейнасці: практыка выкарыстання актыўных метадаў у рабоце з педагогамі”. Арганізатарам мерапрыемства, удзельнікі якога наведалі ліцэй № 1 імя А.С.Пушкіна, яслі-сад № 7 і сярэднюю школу № 1, выступіў Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...
21.12.2018

Якасна і прафесійна

Пінкавіцкі яслі-сад Пінскага раёна – гэта маленькі астравок дзяцінства, які аб’яднаў творчых педагогаў-прафесіяналаў, шчыра ўлюбёных у сваю справу. За 45 гадоў работы адсюль выйшла не адно пакаленне выхаванцаў. Адны з іх прывялі сюды ўжо сваіх дзяцей, другія, атрымаўшы педагагічную прафесію, - працаваць.
подробнее...
20.12.2018

Ад праекта да праекта

Гісторыя Малоткавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна пачалася больш за 90 гадоў назад. За доўгі час установа адукацыі перажыла не адну рэарганізацыю, змяніла некалькі будынкаў. Гонарам школы з’яўляюцца выпускнікі, у тым ліку даволі вядомыя, і дружны педкалектыў, работу якога вызначаюць высокі прафесіяналізм, імкненне да пастаяннага самаўдасканалення і творчага пошуку
подробнее...
19.12.2018

"Час Кода". Информатика не по учебнику (по материалам ГУО «Гимназия г. Дрогичина»).

«Как сделать первые шаги в освоении профессии программиста? Как расшифровать QR-код? Какие новые гаджеты войдут в нашу жизнь? Как не ошибиться в выборе профессии? Кто и как из великих людей изменил наш мир?» На эти и многие другие вопросы помогла ребятам получить ответы акция «Час кода», которая прошла в нашей гимназии.
подробнее...
17.12.2018

Акция "Час Кода"

С целью повышения интереса и мотивации учащихся к изучению информатики и программирования, популяризации информационных технологий почти 2,9 тысячи школьников Пинщины из 32 учреждений образования приняли участие в Международной неделе изучения информатики, которая проводилась при поддержке Парка высоких технологий. На протяжении недели состоялось 172 мероприятия.
подробнее...
17.12.2018

Захоўваць гістарычную памяць, выхоўваць патрыётаў

Падчас рабочага візіту ў Брэст, прымеркаванага да пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, міністр адукацыі І.В.Карпенка наведаў маладзёжны патрыятычны цэнтр, які знаходзіцца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, дзе азнаёміўся з арганізацыяй ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў. Кіраўніка галіновага ведамства суправаджалі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама А.І.Вялічка і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі.
подробнее...
14.12.2018

Таямніцы патапавіцкіх камянёў-валуноў

Наш край славіцца не толькі прыгажосцю прыроды, але і таямніцамі многіх гістарычных мясцін. Неад’емнай часткай беларускіх пейзажаў з’яўляюцца камяні-валуны, якія часта можна сустрэць уздоўж дарог. У Беларусі ўзяты пад ахову больш за 30 з іх. У рамках Года малой радзімы наш клас вырашыў больш даведацца пра родную Ляхавіччыну і яе гістарычныя мясціны.
подробнее...
14.12.2018

Ёсць сістэма – ёсць вынік

У гімназіі № 1 Баранавіч назапашаны эфектыўны вопыт работы з адоранымі вучнямі ў алімпіядным руху. Дзякуючы сістэмнай дзейнасці педагогаў, іх выхаванцы паспяхова выступаюць у інтэлектуальных спаборніцтвах па розных прадметах, у тым ліку па інфарматыцы.
подробнее...
14.12.2018

Бяспечныя паводзіны як лад жыцця

Фарміраванне навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці ў выхаванцаў – адзін з актуальных напрамкаў работы дашкольных устаноў. Задача педагогаў – як мага раней навучыць дзяцей правільным паводзінам у небяспечных сітуацыях, цаніць і берагчы здароўе. У яслях-садзе № 4 Ляхавіч створаны неабходныя ўмовы для гэтага.
подробнее...
10.12.2018

Школа будучага сацыяльнага развіцця

Адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – ствараць умовы для паспяховай сацыялізацыі дзяцей. Дашкольны ўзрост – першапачатковы этап засваення грамадскага вопыту, набыцця неабходных сацыяльных навыкаў. Асаблівую ролю ў сацыяльным развіцці малышоў адыгрывае працоўнае выхаванне, але найбольш блізкім, даступным і цікавым відам дзейнасці для іх з’яўляецца сюжэтна-ролевая гульня. Гэта эфектыўны спосаб засваення грамадскага вопыту і зручная сацыяльная практыка, якая фарміруе важныя чалавечыя якасці.
подробнее...
10.12.2018

У нагу з часам і на перспектыву

Гэтыя словы вызначаюць дзейнасць педагогаў гімназіі № 5 Баранавіч, дзе пад кіраўніцтвам неўтаймоўнага дырэктара Таццяны Іванаўны Шастак актыўна ўкараняюць у работу ўстановы смелыя ідэі і цікавыя задумы. І дасягаюць у гэтым добрых вынікаў. “Настаўніцкая газета” папрасіла кіраўніка гімназіі расказаць пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ёй, дасягненні і сакрэты поспеху.
подробнее...
04.12.2018

"Час Кода". Scratch-история: опыт мастера

Я, Коховец Виктор Константинович, учитель информатики ГУО «Валищенскоя средняя школа» Пинского района. На данный момент мой Scratch стаж составляет немногим более двух лет. Казалось бы, это небольшой срок. Но он был очень плодотворным, богатым на события. Были успехи и неудачи, накоплен опыт, которым можно поделиться, сделать выводы. Но чтобы они не казались голословными, начать хочется с рассказа о том, как был приобретен мой опыт, почему считаю себя вправе делать выводы и заключения.
подробнее...
04.12.2018

У пачатку доўгага і цікавага педагагічнага шляху

У канферэнц-зале Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў прайшоў ІІІ адкрыты мікрафон “Малады педагог: пачатак працоўнай дзейнасці”, арганізаваны гаркамам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і гарадскім аддзелам па адукацыі. У мерапрыемстве, якое сабрала каля 130 маладых спецыялістаў, удзельнічалі старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза І.І.Васіленка, начальнік гарадскога аддзела па адукацыі А.М.Наскоў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і ветэраны педагагічнай працы.
подробнее...
04.12.2018

Павышаць якасць выкладання вучэбных прадметаў

На чарговым пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама разглядаліся пытанні, якія тычыліся якасці выкладання фізікі ва ўстановах адукацыі, дзейнасці ў іх папячыцельскіх саветаў і бацькоўскіх камітэтаў, міжведамаснага ўзаемадзеяння па своечасовым выяўленні і эфектыўным аказанні комплекснай дапамогі дзецям ранняга ўзросту з АПФР і інш.
подробнее...
03.12.2018

На абароне правоў і інтарэсаў педагогаў

На базе Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава прайшоў V пленум Брэсцкага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі ЦК галіновага прафсаюза і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
подробнее...