Архив новостей

30.01.2019

З інавацыйным падыходам да выхаваўчай работы

Выхаваўчая работа – адзін з асноўных напрамкаў адукацыйнага працэсу, паколькі дадатковыя веды, практычныя ўменні і навыкі, сацыяльныя ўстаноўкі і каштоўнасці, якія фарміруюцца падчас выхавання вызначаюць жыццяздольнасць і сацыяльныя перспектывы выпускнікоў школы. Гэтая дзейнасць патрабуе ўмелага суправаджэння і прафесійнага развіцця педагогаў. Важную ролю ў іх адыгрываюць рэсурсныя цэнтры па выхаваўчай рабоце, адзін з якіх дзейнічае на базе Малоткавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна.
подробнее...
30.01.2019

На аснове адукацыйнага маркетынгу

У брэсцкай гімназіі № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава актыўна ўкараняюцца элементы маркетынгавага кіравання. Педагогі ўстановы адукацыі назапасілі пэўны вопыт маркетынгавага падыходу да распрацоўкі і рэалізацыі стратэгіі яе развіцця.
подробнее...
25.01.2019

Адшукваюцца… дрэвы

Асобныя ўнікальныя дрэвы-доўгажыхары і высокаўзроставыя насаджэнні з’яўляюцца эталонамі відаў, захавальнікамі каштоўнай дэндрахраналагічнай інфармацыі, неад’емнай часткай і важным кампанентам прыроднага ландшафту, паказчыкам біялагічнай разнастайнасці асобнай мясцовасці, краіны і Зямлі ў цэлым.
подробнее...
25.01.2019

Калі школа – другі дом

Яна заўсёды жыве клопатамі пра школу. Нават летам, калі ўсе на канікулах і ў адпачынку, спяшаецца на любімую работу. Энергічная і абаяльная, мэтанакіраваная і ўпэўненая ў сабе, таленавіты кіраўнік і цудоўны педагог – дырэктар сярэдняй школы № 3 Ганцавіч Наталля Антонаўна Снытко.
подробнее...
25.01.2019

“Спаўна даўгі табе плачу, мая маленькая радзіма…”

Імя беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц вядома многім. Яна падарыла чытачам голас сваёй душы, а Антаніна Сідарук – шчодрасць і няўрымслівасць свайго сэрца, стварыўшы 20 гадоў назад музей знакамітай зямлячкі і зберагаючы памяць пра яе. Гэта стала справай жыцця Антаніны Паўлаўны.
подробнее...
25.01.2019

Сеткавая суполка – эфектыўная форма прафесійнага развіцця педагогаў

Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў практыку работы настаўнікаў, якія з іх дапамогай абагульняюць і перадаюць эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці. Сеткавая актыўнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу – адна з актуальных тэм, звязаных з інфарматызацыяй сістэмы адукацыі. Сеткавыя суполкі настаўнікаў аб’ядноўваюць прафесіяналаў, якія працуюць у адной прадметнай ці праблемнай галіне, дапамагаючы наладжваць дзейсную камунікацыю ў прафесійных зносінах.
подробнее...
24.01.2019

Разам па жыцці і ў прафесіі

На Піншчыне не забываюць педагогаў, якія аддалі адукацыі не адзін дзясятак гадоў свайго жыцця. Асаблівай павагі заслугоўваюць сямейныя педагагічныя пары, бо многія з іх заклалі прафесійныя дынастыі. Нядаўна на базе Гарадзішчанскай сярэдняй школы адбылося мерапрыемства па іх ганараванні “Разам па жыцці і ў прафесіі”, арганізаванае раённым аддзелам па адукацыі і райкамам галіновага прафсаюза.
подробнее...
23.01.2019

Воблачныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе

Галоўнымі рэсурсамі сучаснага грамадства з’яўляюцца веды і інфармацыя. Знаходзячыся ў розных кропках зямлі, людзі свабодна стасуюцца ў рэжыме рэальнага часу, абменьваюцца тэкставымі, фота- і відэаматэрыяламі. У рамках інфарматызацыі адукацыйнага працэсу ў ліцэі № 1 Баранавіч паспяхова выкарыстоўваюцца воблачныя тэхналогіі.
подробнее...
23.01.2019

Настаўніцкія сакрэты

Неяк у адной з газет прачытаў, што сапраўдны настаўнік – не шаблонная мадэль, а цікавы, харызматычны і высокаадукаваны чалавек, поўны творчай энергіі, які выхоўвае такіх жа актыўных і неабыякавых людзей. Пабываўшы на ўроку ў настаўніцы 3 “Б” класа Маларыцкай раённай гімназіі Л.С.Сцепанюк, пераканаўся, што яна адносіцца да ліку такіх. У Людмілы Сяргееўны ўласны педагагічны почырк, выпрацаваны за 22 гады настаўніцтва.
подробнее...
23.01.2019

Калі мэты агульныя

- Згодна з рэлігійным светапоглядам, у чалавека ёсць два царствы – зямное і нябеснае. Каб паспяхова дасягнуць другога, неабходна годна пражыць у першым. У гэтым сыходзяцца інтарэсы царквы і дзяржавы, якія зацікаўлены ў маральным здароўі грамадства. Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларуская Праваслаўная Царква цесна супрацоўнічаюць у дзейнасці па захаванні духоўных, культурных і гістарычных традыцый, фарміраванні ў моладзі высокіх грамадзянскіх і маральных якасцей, патрыятызму і міласэрнасці. Арганізацыя карыснага вольнага часу дзяцей, актыўнае далучэнне іх да здаровага ладу жыцця, фарміраванне адказных паводзін, пераадоленне дэструктыўнага ўплыву псеўдарэлігійных арганізацый – важныя напрамкі работы нашай установы адукацыі і мясцовай Свята-Успенскай царквы, - гаворыць дырэктар Навадворскай базавай школы Пінскага раёна Н.А.Масюк.
подробнее...
14.01.2019

З цікавасцю да інфарматыкі, з павагай да працы

Каля тысячы вучняў Брэстчыны прынялі ўдзел у абласным этапе сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі на базе школ і ўстаноў прафесійнай адукацыі Брэста, Баранавіч, Пінска, Кобрына і Драгічына, Брэсцкага абласнога ІРА і БрДУ імя А.С.Пушкіна.
подробнее...
14.01.2019

Адпраўляемся ў адукацыйнае падарожжа

Турыстычная дзейнасць – адна з эфектыўных форм навучання. Адным з найбольш цікавых і прадуктыўных відаў такой дзейнасці з’яўляецца паход. Але ў тым, каб прайсці некалькі дзясяткаў кіламетраў і наведаць гісторыка-культурныя мясціны, нічога асаблівага няма. Іншая справа, калі вучні адпраўляюцца ў адукацыйнае падарожжа, дзякуючы якому навакольнае асяроддзе становіцца дзейсным сродкам развіцця асобы, злучае рэальнае ці віртуальнае перамяшчэнне ў прасторы з засваеннем культурна-гістарычных каштоўнасцей.
подробнее...
14.01.2019

У інтарэсах дзяцей, іх бацькоў і педагогаў

Педагогі Радчыцкага ясляў-сада – базавай школы Столінскага раёна паспяхова забяспечваюць пераемнасць паміж дашкольнай і пачатковай адукацыяй. Для гэтага ва ўстанове, якую наведваюць усяго 45 дзяцей, створаны неабходныя ўмовы.
подробнее...
10.01.2019

ПаКОДзіць – не пашкодзіць

Больш за 40 тысяч школьнікаў з 13 рэгіёнаў Брэстчыны прынялі ўдзел у мерапрыемствах абласнога конкурсу “Час кода”, арганізаваным галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама, абласным ІРА і Паркам высокіх тэхналогій.
подробнее...
04.01.2019

З карысцю для сябе і грамадства

На базе Жамчужненскай і Гарадзішчанскай сярэдніх школ Баранавіцкага раёна прайшоў абласны семінар начальнікаў аддзелаў (упраўленняў) па адукацыі рай(гар)выканкамаў, прысвечаны сацыяльна значнай дзейнасці вучняў.
подробнее...
04.01.2019

Падарунак малой радзіме

У Год малой радзімы ў Стрыгінскай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна адкрыўся музейны пакой “Мая Бацькаўшчына”. Яго стваральніцай з’яўляецца выпускніца школы, ветэран педагагічнай працы Р.І.Якушык, якая на працягу ўсёй 34-гадовай прафесійнай дзейнасці збірала музейныя экспанаты.
подробнее...