Архив новостей

25.03.2019

Прафарыентацыя як неад’емная частка ўрока

- Правільна выбраная прафесія дазваляе рэалізаваць творчы патэнцыял і паспяхова адаптавацца ў соцыуме, - гаворыць настаўніца біялогіі Ірына Іванаўна Саванеўская з сярэдняй школы № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава Брэста. – Важную ролю ў фарміраванні адэкватных прафесійных намераў вучняў адыгрывае прафарыентацыя, якая ўлічвае іх асабістыя схільнасці, інтарэсы, здольнасці і сацыяльныя запыты. Задача настаўніка – арганічна ўключыць прафарыентацыйны матэрыял у адукацыйны працэс, асабліва ў старшых класах. Гэта дапамагае не толькі знаёміць школьнікаў з рознымі прафесіямі і акцэнтаваць увагу дзяцей на прыкладным выкарыстанні атрыманых ведаў, але і развіваць пазнавальную і прафесійную цікавасць да прадмета.
подробнее...
25.03.2019

Прафесія – са школы

Педагогі нашай школы ўдзяляюць вялікую ўвагу прафарыентацыі вучняў, якая ўлічвае іх здольнасці і інтарэсы. Работа па прафесійным самавызначэнні пачынаецца ўжо ў пачатковых класах. На класных гадзінах настаўнікі расказваюць пра рынак працы, запатрабаваныя спецыяльнасці і перспектыўныя прафесіі.
подробнее...
25.03.2019

Забараніць ці прапанаваць альтэрнатыву?

Мабільныя тэлефоны і розныя гаджэты суправаджаюць нас паўсюль: у грамадскім транспарце і кафэ, дома, на рабоце ці вучобе. Нават пры сустрэчах з сябрамі мы часта заглядваем у свае мабільныя тэлефоны, каб праверыць, ці не прапусцілі званок, паведамленне і г.д.
подробнее...
25.03.2019

Інавацыі – у адукацыйную практыку педагогаў

З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз развіццё інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя, рэалізацыі сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў і арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, распаўсюджвання эфектыўнай адукацыйнай практыкі ў нашай гімназіі прайшоў метадычны тыдзень, прысвечаны вопыту і перспектывам інавацыйнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі.
подробнее...
21.03.2019

Областной практический семинар

19 марта 2019 года на базе ГУО «Брестский областной институт развития образования» во взаимодействии с учреждением образования «Белорусский государственный университет им. М. Танка» состоялся областной практический семинар для специалистов социально-педагогической и психологической службы учреждений общего среднего, профессионально-технического образования и интернатных учреждений, методистов учебно-методических кабинетов, курирующих деятельность педагогов-психологов, руководителей районных (городских) методических объединений педагогов-психологов на тему «Психологическая помощь в кризисных ситуациях». Всего в мероприятии приняли участие более 130 человек.
подробнее...
18.03.2019

Абмеркавалі праблемы, падзяліліся вопытам

Праблема пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі – адна з актуальных у развіцці сучаснай школы. Забеспячэнне бесперапыннасці адукацыі дзяцей з улікам іх індывідуальных асаблівасцей, патрэб сям’і і грамадства – абавязковая ўмова якаснага навучання і выхавання. Абмеркаванню гэтай праблемы быў прысвечаны абласны навукова-метадычны семінар выхавальнікаў дашкольных устаноў і настаўнікаў пачатковых класаў “Псіхолага-педагагічныя асаблівасці пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі”, які прайшоў на базе Брэсцкага абласнога ІРА. Арганізатарам мерапрыемства выступіў БрДУ імя А.С.Пушкіна.
подробнее...
15.03.2019

Павышаць творчы і прафесійны патэнцыял настаўнікаў замежнай мовы

“Вывучэнне мовы грунтуецца найперш на цікаўнасці, а не на неабходнасці” – гэтыя словы з’яўляюцца дэвізам работы вучэбна-метадычнага кабінета Маскоўскага раёна Брэста з настаўнікамі замежнай мовы. Сёння ва ўстановах адукацыі раёна працуюць 333 педагогі, якія выкладаюць англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую, польскую і італьянскую мову.
подробнее...
13.03.2019

Моў зашмат не бывае

У савецкі час сярэдняя школа № 7 Брэста мела нямецкамоўны ўхіл. Сёння ўстанова адукацыі не толькі працягвае традыцыі мінулага, але і стварае новыя. Ужо другі навучальны год у школьным раскладзе ёсць кітайская мова.
подробнее...
13.03.2019

Маладым – увага і падтрымка

Работа з маладымі спецыялістамі ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна Брэста з’яўляецца сістэмнай і выніковай. У бягучым навучальным годзе ў школы прыйшлі 104 маладыя педагогі. З мэтай іх паспяховай адаптацыі пры раённых вучэбна-метадычных аб’яднаннях і ва ўстановах адукацыі дзейнічаюць 14 школ маладых спецыялістаў. Штогод ладзяцца сустрэчы з кіраўніцтвам раённага ўпраўлення і гарадскога аддзела па адукацыі, гаркама і абкама галіновага прафсаюза. Моладзь актыўна ўдзельнічае ў адкрытым мікрафоне “Малады педагог: пачатак працоўнай дзейнасці”, абласным конкурсе “Малады настаўнік Брэстчыны”, Брэсцкім маладзёжным форуме педагагічных ідэй і рашэнняў “Педагагічны фэст” і іншых мерапрыемствах
подробнее...
13.03.2019

Прадметная дэкада: цікава, пазнавальна, карысна

Дэкада замежных моў – важная частка адукацыйнага працэсу, якая дазваляе вучням на практыцы прымяніць свае веды незалежна ад іх узроўню, паверыць ва ўласныя сілы пры вывучэнні замежнай мовы, а значыць, павысіць матывацыю да вывучэння мовы і культуры іншай краіны. Прадметныя дэкады адыгрываюць важную ролю і ў раскрыцці творчых магчымасцей педагогаў.
подробнее...
06.03.2019

Эфектыўныя і паспяховыя

На Брэстчыне вызначылі лепшага дырэктара ўстановы прафесійнай адукацыі. Арганізатарамі абласнога конкурсу, у якім удзельнічалі кіраўнікі 22 ПТНУ і ССНУ, выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі пры падтрымцы галіновых прафсаюзаў.
подробнее...
06.03.2019

Ежемесячная газета "Домой"

Февральский выпуск ежемесячной газеты "Домой"для замещающих родителей и специалистов по семейному устройству посвящен Брестской области
подробнее...