Архив новостей

28.05.2019

Павышаем прафесіяналізм выхавальнікаў

На пасяджэннях вучэбна-метадычнага аб’яднання выхавальнікаў старшых груп дашкольных устаноў Ляхавіцкага раёна, якое дзейнічае з 2004 года, паспяхова вырашаюцца задачы па далучэнні педагогаў да творчага пошуку найбольш эфектыўных метадаў, прыёмаў і форм работы, накіраваных на павышэнне якасці дашкольнай адукацыі, удасканаленні прафесійнай культуры выхавальнікаў і інш.
подробнее...
28.05.2019

Школа + вёска: разам да ўстойлівага развіцця

На базе Здзітаўскай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна адбылася абласная прэзентацыя вопыту, прысвечаная кіраўніцкім кампетэнцыям у рэалізацыі ідэй адукацыі для ўстойлівага развіцця. Арганізатарам мерапрыемства для кіраўнікоў раённых і гарадскіх метадычных фарміраванняў дырэктараў школ выступіў Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...
21.05.2019

Прыйсці, застацца, стаць прафесіяналам

Работа з маладымі педагогамі – адзін з важных напрамкаў дзейнасці Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, на рахунку якой шмат цікавых практычных мерапрыемстваў, накіраваных на замацаванне моладзі ў сістэме адукацыі, дапамогу ў прафесійным станаўленні, працоўна-прававую падтрымку і развіццё творчых здольнасцей.
подробнее...
20.05.2019

Ствараем здароўезберагальнае асяроддзе

Здароўезберажэнне – адзін з асноўных напрамкаў работы нашага ясляў-сада. Педагогі актыўна далучаюць дзяцей да здаровага ладу жыцця, фарміруюць у іх навыкі бяспечных паводзін у побыце, на вуліцы, у лесе, на вадзе і г.д. Для гэтага ва ўстанове ствараюцца адпаведныя ўмовы.
подробнее...
20.05.2019

З улікам сельскай спецыфікі

Апошнім часам павялічваецца колькасць дзяцей з затрымкай маўленчага развіцця. Дзеці пачынаюць гаварыць позна, іх маўленне беднае і прымітыўнае. Сустракаюцца выпадкі, калі трохгадовыя дзеці, якія прыходзяць у дашкольную ўстанову, маўчаць, а маўленне некаторых складаецца з гукападражанняў.
подробнее...
20.05.2019

Школа, якую выбіраюць дзеці

Школа адыгрывае вялікую ролю ў жыцці чалавека, бо там ён не толькі авалодвае ведамі, але і далучаецца да агульначалавечых каштоўнасцей. Вельмі важна, каб дзеці наведвалі навучальную ўстанову з задавальненнем і добрым настроем.
подробнее...
15.05.2019

Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства

На базе ўстаноў адукацыі Іванаўскага раёна прайшоў двухдзённы рэспубліканскі краязнаўчы форум, прысвечаны арганізацыі і ўдасканаленню краязнаўчай дзейнасці па далучэнні вучняў да пазнання малой радзімы. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў і камітэта па адукацыі Мінскага аблвыканкама, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукоўцы і педагогі-краязнаўцы.
подробнее...
14.05.2019

Усвядомлена і надоўга

У горадзе над Бугам падвялі вынікі V Абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “Малады настаўнік Брэстчыны”. Пераможцамі спаборніцтва, арганізаванага галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкім абласным ІРА, сталі настаўніца англійскай мовы Яўгенія Мікалаеўна Локун з сярэдняй школы № 3 Пінска і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Валер’еўна Дзяйнека з сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована Брэста.
подробнее...
13.05.2019

Увага – навукова-метадычнай базе

На базе Маларыцкай раённай гімназіі прайшоў абласны семінар, прысвечаны аптымальным і эфектыўным падыходам да выкарыстання навукова-метадычнай базы навучанню мове і маўленню. У мерапрыемстве ўдзельнічалі спецыялісты раённых (гарадскіх) аддзелаў па адукацыі, метадысты рэгіянальных ВМК, якія курыруюць выкладанне філалагічных прадметаў.
подробнее...
04.05.2019

Фарміруем полікультурную адукацыйную прастору

Адна з важных задач сучаснай адукацыі – вучыць людзей жыць у полікультурным свеце, цесным узаемадзеянні дзяржаў, народаў і сацыяльных груп. Чалавек павінен не толькі выразна ўсведамляць свае карані і вызначаць сваё месца ў соцыуме, але і паважаць іншыя культуры. Педагогі гімназіі № 5 Брэста дапамагаюць вучням асвоіць этнічную, агульнанацыянальную і сусветную культуру для духоўнага абагачэння, фарміравання талерантнасці, гатоўнасці і ўмення жыць у полікультурным асяроддзі. Важную ролю ў гэтым адыгрывае праектны падыход у адукацыі.
подробнее...
04.05.2019

Заўсёды малады душой

У кожнага чалавека свой шлях, які ён аднойчы выбірае і крочыць па ім усё жыццё. Уладзімір Аляксандравіч Жалезны – настаўнік не толькі па прафесіі, але і па прызванні. Больш за 30 гадоў ён працуе ў Люсінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе імя Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна. Уладзімір Аляксандравіч любіць сваю работу, якая з’яўляецца для яго сінонімам жыцця.
- З дзяцінства захапляўся спортам і заўсёды з задавальненнем наведваў урокі фізкультуры, якія праводзіў Рыгор Іванавіч Амельяновіч, - расказвае педагог. – Актыўна ўдзельнічаў у спартыўных спаборніцтвах, дасягаў высокіх вынікаў. Перамогі фарміравалі камандны дух, прыносілі гонар за агульную справу. Гэта падштурхнула да выбару будучай прафесіі. Ужо ў школе ведаў, што стану настаўнікам фізкультуры, як Рыгор Іванавіч. Дзіцячую мару паспяхова ажыццявіў, чаму вельмі рад.  
подробнее...
04.05.2019

На экскурсію па прафесію

Чым раней вучні задумваюцца пра выбар будучай прафесіі, тым лягчэй ім у далейшым. Важна не толькі ясна ўяўляць яе характар, але і ведаць, якімі прафесійнымі навыкамі давядзецца авалодаць. Гэта асабліва актуальна для медыцынскай прафесіі, улічваючы яе спецыфіку. Урач адказвае за жыццё людзей і не мае права на памылкі. З мэтай прафарыентацыйнай падтрымкі дзевяцікласнікаў пры выбары профілю навучання і будучай сферы прафесійнай дзейнасці арганізоўваюцца азнаямленчыя экскурсіі ў Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж.
подробнее...
04.05.2019

Подведены итоги III этапа республиканского конкурса исследовательских работ детей дошкольного возраста "Я-исследователь"

С 20 по 30 апреля 2019 года прошел третий этап Республиканского конкурса исследовательских работ детей дошкольного возраста «Я – исследователь».
Целью конкурса является развитие интеллектуально-творческого потенциала детей дошкольного возраста в возрасте от 5 до 7 лет.
Из всех областей Республики Беларусь были представлены исследовательские работы победителей областных этапов (28 работ в 4 номинациях: «Ребенок и природа»; «Мая Радзiма Беларусь»; «Необычное в обычном»; «Бюро находок»).
подробнее...
02.05.2019

Лад жыцця – прававы

На Брэстчыне вызначылі пераможцаў ХV Абласной алімпіяды па прававых ведах сярод школьнікаў і навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА пры падтрымцы юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна
подробнее...
02.05.2019

Аснова здароўя – веды

Дваццаць трэці раз горад над Бугам сабраў удзельнікаў абласной алімпіяды сярод школьнікаў і навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі па пытаннях здаровага ладу жыцця. Арганізавалі спаборніцтва галоўныя ўпраўленні па адукацыі і ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Брэсцкі абласны ІРА.
подробнее...