Шлях да энергазберажэння пачынаецца са школы

24.2.2015

Найбольш актыўны ўдзел у конкурсе прынялі Белаазёрскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі і аддзелы адукацыі, спорту і турызму Пінскага гарвыканкама, Іванаўскага, Пружанскага, Маларыцкага, Ганцавіцкага і Столінскага райвыканкамаў. Журы, разгледзеўшы больш за 200 работ, вызначыла лепшых у 9 намінацыях.

Лепшы праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні сярод навучэнцаў устаноў адукацыі стварыў Уладзімір Нежавінскі з Белаазёрскага дзяржаўнага ПТК электратэхнікі. Лепшым педагагічным работнікам па арганізацыі работы па выхаванні культуры энергазберажэння ў навучэнцаў стала выкладчыца Белаазёрскага дзяржаўнага ПТК электратэхнікі Л.У.Бялецкая. Лепшымі творчымі работамі навучэнцаў устаноў адукацыі па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў прызнаны работа агітбрыгады “Шанс” з Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч, відэаролік Аляксандра Дунчыка з Круговіцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна, лістоўка навучэнцаў 5 “В” класа з сярэдняй школы № 31 Брэста, плакат Марыі Пілецкай і Аліны Валюк з Кобрынскага раённага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва і малюнак Настассі Багданец з Лунінскай сярэдняй школы Лунінецкага раёна. Лепшай установай адукацыі па стварэнні сістэмы работы ў сферы энергазберажэння стала сярэдняя школа № 14 імя Я.М.Фаміна Брэста (дырэктар А.П.Ульяніцкая). Лепшы практычны цэнтр (музей) па энергазберажэнні працуе ў Крытышынскай сярэдняй школе Іванаўскага раёна. Пераможцы будуць прадстаўляць Брэстчыну на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон – 2014”, які адбудзецца вясной у Віцебску.

Наталля ЯНЧУК,
метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра
ідэалагічнай і выхаваўчай работы
Брэсцкага абласнога ІРА.