Летнік для лідараў

2.7.2014

Лагер арганізаваны ўпраўленнем адукацыі і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама з мэтай развіцця лідарскіх якасцей у навучэнцаў, іх грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

У летніку, які ўзначальвае Л.М.Селівонік, адпачываюць 120 школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. На працягу 9 дзён прадстаўнікі БРСМ і БРПА праводзяць з імі майстар-класы. Валанцёры-інструктары роўнага навучання з устаноў адукацыі Баранавіч ладзяць трэнінгі па праграмах, падрыхтаваных для рэспубліканскага фестывалю “Моладзь за раўнадзеянне”. Акрамя таго, Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС падрыхтавала для ўдзельнікаў летніка праграму па навучанні бяспецы жыццядзейнасці моладзі, папулярызацыі прафесіі ратавальніка-пажарнага, раскрыцці творчых здольнасцей падлеткаў.

Кожны дзень у лагеры насычаны цікавымі і карыснымі мерапрыемствамі. Можна не сумнявацца, што падчас змены многія дзеці не толькі знойдуць новых сяброў, але і стануць сапраўднымі лідарамі сярод равеснікаў.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.