Прафілактычная работа ў конкурсным вымярэнні

18.6.2014

На суд журы былі прадстаўлены 47 работ. Пераможцы вызначаліся ў намінацыях, якія тычыліся лепшай сістэмы работы па прафілактыцы наркаманіі, алкагалізму, тытунекурэння, суіцыдальных і проціпраўных паводзін, а таксама дарожнага траўматызму.

Па выніках конкурсу дыпломы І ступені атрымалі сацыяльны педагог Ірына Уладзіміраўна Жалязнова з сярэдняй школы № 15 Пінска, сацыяльны педагог Марыя Іванаўна Гаўрусік з Целяханскай сярэдняй школы Івацэвіцкага раёна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Іванаўна Гарчак, сацыяльны педагог Аляксандра Мікалаеўна Шастаковіч і педагог-псіхолаг Вольга Уладзіміраўна Агабабян з гімназіі № 3 імя В.З.Каржа Пінска, педагог-псіхолаг Наталля Гаўрылаўна Лятун з сярэдняй школы № 1 Давід-Гарадка Столінскага раёна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Уладзіміраўна Курчэня з сярэдняй школы № 4 Лунінца, педагог-псіхолаг Алена Сцяпанаўна Мамайка і сацыяльныя педагогі Таццяна Мікалаеўна Чэчка і Настасся Фёдараўна Кадоліч з Альшанскай сярэдняй школы № 1 Столінскага раёна.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.