З клопатам пра будучыню і здароўе

17.6.2014

Арганізатарам конкурсаў выступіла ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама пры падтрымцы партнёраў праекта – Валынскага абласнога цэнтра сацыяльных службаў для дзяцей, сям’і і моладзі Украіны і Муніцыпалітэта Гміны Дрэлюў Польшчы. Метадычнае суправаджэнне ажыццяўляў Брэсцкі абласны ІРА.

Конкурс відэаролікаў, у якім удзельнічалі 46 работ, праводзіўся з мэтай стварэння ўмоў для раскрыцця творчых здольнасцей падлеткаў, садзейнічання іх асобаснаму станаўленню як грамадзян і патрыётаў, прафесіяналаў-працаўнікоў і адказных сем’янінаў.

Гран-пры конкурсу атрымаў аўтар работы “Выбіраць не рана” Данііл Церахаў з вёскі Падкраічы Бярозаўскага раёна. Дыпломы І ступені ў намінацыях “Я – грамадзянін сваёй краіны”, “Прафесія, якую я выбіраю”, “Якой я бачу будучую сваю сям’ю” і “Маё здароўе – каштоўнасць для мяне” дасталіся Ангеліне Кікценка, Аляксандры Саўчук і Яўгену Новаку з Пінска, а таксама Алене Козіч з вёскі Падкраічы Бярозаўскага раёна.

Конкурс плакатаў, на які былі прадстаўлены 90 работ, ладзіўся з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, усведамлення значнасці ўласнага здароўя і здароўя іншых людзей, раскрыцця творчых здольнасцей падлеткаў.

Дыплом І ступені атрымаў аўтар работы “Мы – тое, што мы ядзім” Ганна Шубянок з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэста, дыплом ІІ ступені – аўтар работы “Мой выбар – здароўе!” Аляксандр Лапкоўскі з сярэдняй школы № 9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М.Халасцякова Баранавіч, дыплом ІІІ ступені – аўтар работы “Хочаш быць здаровым – будзь ім!” Вікторыя Пацяруха са Слабадской сярэдняй школы Пружанскага раёна.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.