Моўнае “Асарці”

11.6.2014

- Фестываль з’яўляецца адной з форм пазакласнай работы, якая садзейнічае развіццю і падтрымцы інтарэсу вучняў да замежнай мовы, павышэнню ўзроўню практычных навыкаў гаварэння, выхаванню паважлівага стаўлення да ўласнай культуры і прадстаўнікоў іншых культур, развіццю творчых здольнасцей, эстэтычнага густу, уяўлення, памяці і ўвагі, -

расказала метадыст Брэсцкага абласнога ІРА І.М.Жогла. – У фестывалі ўдзельнічаюць вучні рознага ўзросту з рознай ступенню навучанасці. Спаборніцтва знімае цяжкасці ў зносінах, робіць дзяцей больш упэўненымі ў сваіх магчымасцях, рыхтуе да стасункаў у сферы будучай дзейнасці, выхоўвае ў дыялогу культур. Сёлета тэатралізаваныя пастаноўкі былі прадстаўлены на англійскай, нямецкай, французскай, польскай і кітайскай мовах.

З году ў год павышаецца тэатральнае майстэрства школьных калектываў. Журы адзначае высокі сцэнічны ўзровень маўлення юных акцёраў на замежнай мове (гімназія № 5 Баранавіч, гімназія № 2 і сярэдняя школа № 15 Брэста, ліцэй Івацэвіцкага раёна, сярэдняя школа № 14 Пінска). Сцэнічныя вобразы адпавядаюць задуме твораў. Больш разнастайнымі становяцца касцюмы і дэкарацыі, створаныя пераважна рукамі настаўнікаў і вучняў. Фестываль выяўляе і развівае таленты не толькі дзяцей, але і педагогаў. Многія з іх перакладаюць творы беларускіх аўтараў на замежную мову, пішуць уласныя сцэнарыі.

Дыпломы І ступені атрымалі вучні дзіцячага сада – пачатковай школы № 1 Брэста (“Цудоўная лэдзі”, кіраўнік Т.А.Мосіна), сярэдняй школы № 1 Ганцавіч (“Прыгажуня і пачвара”, кіраўнік Т.Р.Баўтрукевіч), Аснежыцкай сярэдняй школы Пінскага раёна (“Снежная каралева”, кіраўнік І.М.Кіцель), сярэдняй школы № 1 Івацэвіч (“Babel” і “Вавілонская вежа”, кіраўнікі Н.Л.Янковіч і М.І.Абрамчук), гімназіі № 5 Баранавіч (“Джэйн Эйр”, кіраўнікі М.В.Шэка і І.У.Мядзведзева) і сярэдняй школы № 15 Брэста (“Жэзл канферансье”, кіраўнік Ю.В.Ламуісі).

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.