Разам да перамогі

30.4.2014

Конкурс праводзіўся з мэтай стымуляцыі рухальнай актыўнасці дзяцей з цяжкімі і (ці) множнымі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі, развіцця і ўдасканалення фізічных і рухальных якасцей, якія садзейнічаюць павышэнню адаптыўных магчымасцей арганізма, садзейнічання паспяховай сацыялізацыі і інтэграцыі дзяцей у грамадстве сродкамі адаптыўнай фізічнай культуры і фарміравання талерантных адносін соцыуму да асоб з АПФР.

Конкурс праходзіў у форме вясёлай спартландыі. Удзельнікі па чарзе выконвалі заданні 10 станцый: “Грыбнік”, “Мышалоўка”, “Рыбак”, “Кіданне і лоўля мяча ў парах”, “Хакеіст”, “Кеглі”, “Баскетбаліст”, “Пасадка бульбы”, “Поўзанне” і “Футбаліст”. Вернымі памочнікамі дзяцей пры выкананні заданняў сталі педагогі і выхаванцы Малоткавіцкай дапаможнай школы-інтэрната і валанцёры Малоткавіцкай сярэдняй школы. У перапынках паміж спартыўнымі спаборніцтвамі прадстаўнікі гэтых устаноў адукацыі прапаноўвалі ўвазе гледачоў і каманд танцавальныя кампазіцыі, у якіх маглі паўдзельнічаць усе жадаючыя.

Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі атрымалі падзячныя пісьмы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і памятныя падарункі ад Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду. На заключным этапе ХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Усе разам”, які адбудзецца ў маі ў Мазыры, Брэстчыну будзе прадстаўляць каманда “Бусляняты” са Столінскага раённага ЦКРНіР.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.