Спецыяльнай адукацыі – сучасныя тэхналогіі

14.11.2013

На базе Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”. Арганізатарамі яго выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, абласны ЦКРНіР і абласны ІРА.

У конкурсе ўдзельнічалі метадысты вучэбна-метадычных кабінетаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў, якія курыруюць пытанні спецыяльнай адукацыі, і кіраўнікі ўстаноў спецыяльнай адукацыі Брэстчыны. Канкурсанты прэзентавалі педагагічны вопыт у выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій у навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Пры ацэньванні работ журы ўлічвала актуальнасць іх тэматыкі, творчы характар і практычную значнасць.

Пераможцы вызначаліся ў трох намінацыях: “Лепшы вопыт работы”, “Лепшая прэзентацыя” і “Лепшы раён”. Па выніках конкурсу дыпломы І ступені атрымалі настаўнікі-дэфектолагі Таццяна Віктараўна Колб з ясляў-сада № 4 Пінскага раёна і Ірына Аляксандраўна Фешчанка з сярэдняй школы № 3 Бярозы, выхавальніца Вольга Канстанцінаўна Антановіч з Малоткавіцкай дапаможнай школы-інтэрната і настаўніца надомнага навучання Юлія Уладзіміраўна Каспяровіч з Парэцкай базавай школы Пінскага раёна. Сярод раёнаў лепшымі сталі Пінскі, Ганцавіцкі і Драгічынскі.

Падрыхтаваў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ