Олимпиада

10.02.2012

Итоги III этапа республиканской олимпиады... (скачать)

Як выхаваць алімпіядніка-“трохдыпломніка” ў сельскай школе?…

  На Брэстчыне падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Сёлета ў інтэлектуальным марафоне, які праходзіў на базе ўстаноў адукацыі Брэста, Кобрына, Пінска, Баранавіч і Івацэвіч, удзельнічалі 1112 вучняў.
- Амаль палова ўдзельнікаў алімпіяды – прадстаўнікі гімназій і ліцэяў вобласці, - расказаў начальнік аддзела вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама П.І.Валынец. – З сельскіх школ у спаборніцтвах удзельнічалі 216 вучняў. Найбольшую актыўнасць у алімпіядным руху праявілі адзінаццацікласнікі і дзесяцікласнікі – 436 і 410 чалавек адпаведна. Самы малады ўдзельнік спаборніцтваў – шасцікласнік-“інфарматык”. Найбольшая колькасць алімпіяднікаў – гэта “матэматыкі” (127 вучняў), найменшая – аматары іспанскай мовы (15 вучняў). 83 школьнікі ўдзельнічалі ў марафоне адразу па некалькіх прадметах.

...(скачать полную версию статьи)