Вучнёўскае самакіраванне – гэта цікава

02.03.2018
На Брэстчыне падвялі вынікі абласнога дыстанцыйнага інтэрнэт-конкурсу на лепшую мадэль вучнёўскага самакіравання “Мастацтва цікава жыць”. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны ІРА.

- Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця вучнёўскага самакіравання ў школах і выяўлення лепшага вопыту ў гэтым напрамку выхаваўчай дзейнасці, - расказала метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра ідэалагічнай і выхаваўчай работы Брэсцкага абласнога ІРА А.А.Котка. – У спаборніцтве ўдзельнічалі 72 работы. Найбольшую колькасць матэрыялаў падрыхтавалі ўстановы адукацыі Піншчыны і Кобрыншчыны, Баранавіч і Брэста. Пераможцы вызначаліся ў намінацыях “Аўтарская мадэль вучнёўскага самакіравання”, “Дзейнасць вучнёўскага самакіравання ў шосты школьны дзень і канікулярны час”, “Школа актыву” і “СМІ органаў вучнёўскага самакіравання”.

Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені атрымалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Э.Э.Токарава са Слабадской сярэдняй школы Пружанскага раёна (“Канікулы – час лідарскіх ініцыятыў”), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Н.А.Асіпук з Маларыцкай раённай гімназіі (“Школа актыву “Прыступкі”), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Р.А.Савіцкая з Косаўскай сярэдняй школы Івацэвіцкага раёна (“Школьны прэс-цэнтр як частка адзінай адукацыйнай прасторы”), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.П.Шалямет з Пінкавіцкай сярэдняй школы імя Якуба Коласа Пінскага раёна (“Вучнёўскі савет “Ліст”), адзінаццацікласніца Святлана Дзінісюк, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Т.В.Акуліч і педагог-арганізатар Ю.У.Макаед з гімназіі № 4 Баранавіч (“Горад ведаў”), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава з Хараўской сярэдняй школы Пружанскага раёна (“Праект функцыянавання школы актыву вучнёўскага самакіравання “Акадэмія ЛАД” на базе савета старшакласнікаў”), педагог дадатковай адукацыі Я.В.Адаеў з сярэдняй школы № 28 Брэста (“Школьная газета як структурная частка сістэмы вучнёўскага самакіравання”), дзесяцікласніцы Валерыя Войтка і Лізавета Кірыковіч з Чухаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна (“Вучнёўскае самакіраванне “КУФАР” (команда умных фантастически активных ребят)”, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.М.Брыль з Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І.Нядзведскага Лунінецкага раёна (“Мадэль вучнёўскага самакіравання “Ініцыятыва”), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Т.В.Сіняўская з Дамачаўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна (“Школа самакіравання “Рэспубліка ШКІД”), дзесяцікласнік Максім Варанец, адзінаццацікласніца Карына Ясюкевіч і педагог-арганізатар І.А.Балабушка з Тальмінавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна (“СМІ органаў вучнёўскага самакіравання”).

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.