Да WorldSkills Belarus гатовы

07.05.2018
На Брэстчыне завяршыліся абласныя этапы III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2018 па 26 кампетэнцыях. У конкурсных мерапрыемствах актыўна ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў прафесійнай і вышэйшай адукацыі, а таксама маладыя рабочыя (служачыя) прадпрыемстваў вобласці.

- У 17 кампетэнцыях Брэстчыну прадставяць навучэнцы з 12 ПТНУ і ССНУ, а ў 3-х (“Рэстаранны сэрвіс”, “Фрэзерныя/такарныя работы на станках з праграмным кіраваннем”) – маладыя рабочыя, выпускнікі гэтых устаноў, - расказаў дырэктар Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі Д.У.Шкілюк. – Удзельнікі вызначаліся па выніках 13 абласных адкрытых конкурсаў прафесійнага майстэрства. Іх пераможцамі сталі прадстаўнікі Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Брэсцкага і Пінскага дзяржаўных прафесійных ліцэяў будаўнікоў (кампетэнцыі “Цагляная кладка” і “Абліцоўка пліткай”), Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і Пінскага дзяржаўнага ПТК машынабудавання (кампетэнцыя “Электрамантаж”), Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання і Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці (кампетэнцыя “Рэстаранны сэрвіс”), Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, Абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя Драгічына і Высокаўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ПТК (кампетэнцыя “Кулінарнае мастацтва”), Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання і Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання (кампетэнцыі “Тэхналогія моды” і “Цырульніцкае мастацтва”), Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання і Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага ПТК (кампетэнцыя “Такарныя работы на станках з праграмным кіраваннем”), Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання і Пінскага каледжа машынабудавання (кампетэнцыя “Фрэзероўшчык”), Пінскага дзяржаўнага ПТК машынабудавання і Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў (кампетэнцыя “Зварачныя тэхналогіі”), Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці і Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа (кампетэнцыя “Кандытарскае мастацтва”), Брэсцкага, Баранавіцкага і Бярозаўскага дзяржаўных прафесійных ліцэяў будаўнікоў (кампетэнцыя “Малярныя і дэкаратыўныя работы”), Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Баранавіцкага і Бярозаўскага дзяржаўных прафесійных ліцэяў будаўнікоў (кампетэнцыя “Сантэхніка і ацяпленне”). Па шэрагу кампетэнцый (“Аграномія”, “Эксплуатацыя сельскагаспадарчых машын”, “Сталярная справа”, “Вытворчасць мэблі”, “Кузаўны рамонт” і інш.) удзельнікі вызначаліся без конкурсных выпрабаванняў.

У кампетэнцыях “Мабільная робататэхніка”, “Дашкольная адукацыя”, “Інжынерны дызайн САD”, “Вэб-дызайн і распрацоўка” і “Праграмныя рашэнні для бізнесу” гонар Брэстчыны будуць абараняць студэнты БрДТУ, БарДУ і ПалесДУ. У кампетэнцыі “Фларыстыка” выступіць самы юны ўдзельнік абласной каманды – дзесяцікласніца Ганна Азарка, выхаванка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Пінска. У кампетэнцыі “Тэхналогія моды” (напрамак DefSkills) выступіць інвалід па слыху Алена Пратасевіч, рабочая УП “Блик” Баранавіч.

У склад абласной каманды ўвайшлі 30 чалавек. Два прадстаўнікі Брэстчыны будуць працаваць у статусе галоўных экспертаў у кампетэнцыях “Зварачныя работы” і “Мабільная робатэхніка”. Навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа выступяць адразу ў 4 кампетэнцыях.

З 2014 года прадстаўнікі Брэстчыны ў складзе нацыяльнай каманды заваявалі 25 медалёў і 1 медальён у 5 нацыянальных чэмпіянатах WorldSkills Расіі і Кітая, а таксама 4 медальёны ў двух сусветных першынствах WorldSkills у Бразіліі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.