Метадычны дапаможнік

21.08.2019
У ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» выдадзены метадычны дапаможнік «Метадычная скарбонка». Складальнікі – Міраслава Васільеўна Крывушына, Аксана Валер’еўна Дайнэка, метадысты вучэбна-метадычнага ўпраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на I ступені. Дапаможнік выдадзены пад агульнай рэдакцыяй Мікалая Іванавіча Кавалевіча, прарэктара па навукова-метадычнай рабоце ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдата педагагічных навук і змяшчае 125 старонак.

У зборніку прадстаўлены матэрыялы з вопыту работы настаўнікаў пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Брэсцкай вобласці. Аўтарамі прапанаваны дыдактычны матэрыял для правядзення ўрокаў беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах. Значную ўвагу аўтары надаюць рабоце па развіццю камунікатыўных кампетэнцый малодшых школьнікаў.

Адрасуецца метадыстам, настаўнікам I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, слухачам павышэння кваліфікацыі. Метадычны дапаможнік выдадзены на папяровым і электронным носьбітах.