Аб выніках правядзення абласнога семінара-схода творча працуючых педагогаў

22.10.2019
27 верасня 2019 года ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі, згодна загаду галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама № 576 ад 15.07.2019 года, адбыўся арганізацыйны сход ініцыятыўнай групы педагогаў па стварэнні абласнога Клуба творча працуючых педагогаў, у склад якога, у асноўным, увайшлі настаўнікі-метадысты. Адбылося першае пасяджэнне Клуба “Сузор'е”, у рабоце якога прынялі ўдзел 46 педагогаў з усіх рэгіёнаў вобласці.

На пасяджэнні члены клуба пазнаёміліся з Палажэннем аб яго дзейнасці. У склад савета клуба былі абраны: Абярган Сяргей Уладзіміравіч, настаўнік-метадыст ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ляхавічы”; Грыцук Наталля Мацвееўна, настаўнік-метадыст ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна; Лазіцкая Ала Мікалаеўна, настаўнік-метадыст, дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Століна”; Навумчык Мікалай Іванавіч, настаўнік-метадыст, намеснік дырэктара ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”; Нікіпорчык Ірына Юр'еўна, загадчык ДВМУ “Вучэбна-метадычны кабінет г.Пінска”; Пабожная Ірына Уладзіміраўна, настаўнік-метадыст ДУА “Стрыгінская сярэдняя школа” Бярозаўскага раёна; Пратасевіч Алена Барысаўна, настаўнік-метадыст ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Драгічына”.

Было праведзена першае пасяджэнне Савета Клуба, на якім было праведзена размеркаванне абавязкаў. Старшынёй Клуба абрана Пратасевіч А.Б., намеснікам – Нікіпорчык І.Ю. Вызначаны асноўныя прыярытэты і актуальныя накірункі дзейнасці клуба. Вырашана, што дзейнасць Клуба будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з яго Палажэннем.

Удзельнікі Клуба падтрымалі ідэю правядзення і актыўнага ўдзелу ў абласным фестывалі педагагічных ідэй “Берасцейскія сустрэчы”, выказалі сваё бачанне яго падрыхтоўкі і правядзення.

Удзельнікі Клуба адзначылі  добразычлівую і пазітыўную атмасферу першага пасяджэння Клуба, карысны і цікавы змест работы ў групах па выпрацоўцы больш канкрэтнай і змястоўнай накіраванасці дзейнасці Клуба.   

Наступнае пасяджэнне Клуба пройдзе ў рамках абласной Панарамы педагагічнага вопыту Кобрыншчыны 24 кастрычніка 2019 года ў Брэсце, у Дзяржаўнай установе адукацыі “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Каардынатар Клуба Саковіч Галіна Сцяпанаўна,

метадыст аддзела падтрымкі і развіцця эфектыўнай адукацыйнай практыкі.