Вопыт, варты пераймання

28.10.2019
Даволі цікавым, змястоўным і карысным атрымаўся дзень сістэмы адукацыі Кобрыншчыны, праведзены ў Брэсцкім абласным ІРА. Удзельнікі абласнога метадычнага мерапрыемства з ліку выхавальнікаў, настаўнікаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі азнаёмілі калег з панарамай эфектыўнага педагагічнага вопыту.

Адкрываючы мерапрыемства, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама А.Ф.Жук, адзначыў, што педагогі павінны не толькі інтэнсіўна назапашваць цікавыя напрацоўкі, але і актыўна дзяліцца імі, абменьвацца вопытам, дэманстраваць узоры выніковай практычнай дзейнасці. У гэтым плане сістэме адукацыі Кобрыншчыны, якую ўзначальвае І.А.Карабко, ёсць што паказаць і чым пахваліцца. У рэгіёне працуе шмат творчых педагогаў, здольных паспяхова вырашаць многія адукацыйныя задачы.

У гэтым удзельнікі мерапрыемства пераканаліся на практыкумах, майстар-класах, трэнінгах, дзелавых гульнях і актыўных лекцыях, праведзеных настаўніцамі рускай мовы і літаратуры Ж.Я.Елізаравай з гімназіі Кобрына і З.М.Блахіной з сярэдняй школы №8 Кобрына, настаўніцай гісторыі В.А.Казарынай, настаўніцай матэматыкі Н.М.Церашчук, настаўніцай фізкультуры С.М.Астапук і настаўніцай пачатковых класаў Н.М.Гапанюк з сярэдняй школы №9 Кобрына, настаўнікам матэматыкі В.М.Калінчуком з сярэдняй школы №8 Кобрына, намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №7 Кобрына С.В.Сёмінай, педагогам-псіхолагам І.І.Манішэўскай з ясляў-сада №16 Кобрына, загадчыцай ясляў-сада №6 Кобрына С.А.Жэшка, намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 20 Кобрына А.І.Канючка, музычным кіраўніком І.М.Громік з ясляў-сада №4 Кобрына, настаўніцамі пачатковых класаў А.М.Вабішчэвіч з сярэдняй школы №7 Кобрына і В.А.Дрык з Кіселявецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы, дырэктарам дзіцячага сада – сярэдняй школы №4 Кобрына А.В.Фігурынай і яе намеснікам па выхаваўчай рабоце А.А.Лакішык, дырэктарам сярэдняй школы №2 Кобрына А.Я.Кудраўцавым, дырэктарам Кіселявецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы І.М.Зінкевіч, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №3 Кобрына С.І.Нікаленка, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Кобрына А.М.Дузінчук і метадыстам Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Т.А.Грамчук. У цэнтры ўвагі педагогаў і кіраўнікоў былі пытанні, звязаныя з развіццём творчых здольнасцей вучняў, арганізацыяй праектнай і даследчай дзейнасці, выкарыстаннем сервісаў Veb 2.0 на ўроках і ў пазакласнай рабоце, сучасным метадычным і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем прадметных кабінетаў, прафілактыкай эмацыянальнага выгарання педагогаў, прымяненнем рухавых гульняў для развіцця каардынацыйных здольнасцей школьнікаў пры навучанні іх элементам гульні ў футбол і сюжэтна-ролевых гульняў у сацыялізацыі дашкольнікаў, кіраваннем прафесійным развіццём выхавальнікаў і выкарыстаннем квест-тэхналогіі ў метадычный рабоце з імі, арганізацыяй выхаваўчай і здароўезберагальнай дзейнасці, прафесійнага навучання на базе школ і інш. Падчас метадычнага дыялогу з удзелам загадчыцы Кобрынскага раённага ВМК Т.І.Петруковіч абмяркоўваліся пытанні, якія тычыліся сістэмы яго работы па стварэнні ўмоў для асобасна прафесійнага росту педагогаў, асаблівасцей рэалізацыі рэспубліканскай праграмы “Настаўнік для Беларусі” на Кобрыншчыне, арганізацыі інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі раёна.

У рамках мерапрыемства гучалі стэндавыя даклады і працавалі творчыя выставы, дзе прэзентаваліся паспяховыя педагагічныя і кіраўніцкія ініцыятывы, эфектыўныя методыкі навучання і выхавання, вопыт выніковага выкарыстання ІКТ у адукацыйным працэсе, метадычнай і кіраўніцкай дзейнасці. Сваімі напрацоўкамі дзяліліся прадстаўнікі сярэдніх школ №№ 7, 8, 9, гімназіі Кобрына, Павіццеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, Пескаўскай сярэдняй школы, Кобрынскага раённага цэнтра экалогіі і краязнаўства, метадысты раённага ВМК.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, рэктар Брэсцкага абласнога ІРА А.В.Машчук адзначыў важнасць і неабходнасць работы па прэзентацыі і трансляцыі лепшага педагагічнага вопыту рэгіёнаў. Знаёмства з ім будзе працягнута.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.